СТАТКЕВІЧ МІКАЛАЙ ВІКТАРАВІЧ
Біяграфія
Кандыдат тэхнічных навук, спецыяліст у галіне кіравання. Падпалкоўнік запаса. Нарадзіўся 12.08.1956 г. у Слуцкім раёне ў сям’і настаўнікаў.

Закончыў Мінскае вышэйшае інжэнернае зенітнае ракетнае вучылішча (МВІЗРВ). Служыў у Запаляр’і. Быў прызнаны лепшым афіцэрам па сваёй спецыяльнасці ў аб’яднанні супрацьпаветранай абароны, якое абараняла ўсю Поўнач еўрапейскай часткі СССР. Меў вышэйшую баявую класіфікацыю – “Майстар”. Узнагароджаны медалямі.
Абараніў кандыдатскую дысертацыю і выкладаў у МВІЗРВ. Напісаў болей за 60 навуковых працаў у галіне кіравання, эрганомікі і сацыяльнай псіхалогіі. Аўтар вынаходніцтваў. Для завяршэння доктарскай дысертацыі быў накіраваны ў дактарантуру.
Яшчэ да распаду Савецкага Саюза распрацаваў і надрукаваў канцэпцыю стварэння беларускага войска, якая была рэалізавана пасля атрымання нашай краінай незалежнасці. У пачатку 1991 года ў знак пратэста супраць падаўлення танкамі дэманстрантаў у Вільнюсе выйшаў з КПСС. 20 жніўня 1991 года адзіны з вайскоўцаў у Беларусі публічна выступіў супраць путча ў Маскве. Тады ж аб’явіў аб стварэнні Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ), якое паставіла на мэце стварэнне беларускага войска, абарону незалежнасці і гісторыка-патрыятычнае выхаванне грамацтва.
На пачатку 1992 года арганізаваў падпісанне ўсімі тагачаснымі кіраўнікамі ўлады і апазіцыі сумеснага Антыкрызіснага пагаднення ў абарону незалежнасці.
У верасні 1992 года выступіў ініцыятарам прысягі членаў БЗВ і афіцэраў запаса на вернасць Беларусі. Гэта шматтысячная грамадская акцыя прымусіла ўрад прывесці да прысягі нашай краіне ўсіх афіцэраў сілавых структур.
У 1993 годзе выступіў супраць Дамовы аб калектыўнай бяспецы з ваюючымі краінамі (Арменія, Таджыкістан і інш.), па ўмовах якой Беларусь павінна была накіроўваць сваіх салдатаў на чужые войны. За гэта быў звольнены з войска за месяц да плануемай абароны доктарскай дысертацыі. Пасля шырокай грамадскай кампаніі ў падтрымку М. Статкевіча беларускі парламент падпісаў дадзеную дамову з умовай не адпраўляць нашых салдат у «гарачыя кропкі».
У 1994 годзе арганізаваў паспяховае сумеснае назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі, у якім прынялі удзел каманды усіх апазіцыйных кандыдатаў. У 1995-1996 гадах тройчы перамагаў на парламенцкіх выбарах, але ўлады прызнавалі гэтыя выбары не адбыўшыміся.
У 1996 годдзе быў абраны старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Гэта партыя ставіць на мэце абарону інтарэсаў людзей працы, пенсіянераў, малога бізнесу і моладзі. У 2005 годзе ўлада па даносу прайграўшых барацьбу за лідэрства членаў партыі пазбавілі яе афіцыйнай рэгістрацыі, але Народная Грамада працягвае сваю працу і з’яўляецца членам Сацыялістычнага інтэрнацыянала.
У 1996-2000 гадах - лідэр барацьбы за незалежнасць. Арганізаваў і ўзначаліў болей за 30 шматтысячных дэманстрацый у абарону незалежнасці і сувепэнітэта. Каля 30 разоў меў адміністратыўныя арышты, 3 разы супраць яго ўзбуджаліся крымінальныя справы. У зняволенні трымаў працяглыя галадоўкі. У 1999 годзе узначаліў 50-тысячны Марш свабоды, пасля якога спыніліся выкраданні і забойствы палітыкаў, а ўлада пачала мяняць сваё стаўленне да незалежнасці краіны.
Напярэдатні прэзідэнцкіх выбараў 2001 і 2006 гадоў супраць М. Статкевіча з’яўляліся крымінальныя справы з мэтай перашкодзіць яго ўдзелу ў гэтых выбарах у якасці кандыдата ў прэзідэнты. Так у 2005 годзе ён быў асуджаны да 3 гадоў абмяжавання свабоды за арганізацыю мірнай дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндума. Па вынікам гэтага рэферэндума прэзідэнт атрымаў права знаходзіцца ва ўладзе неабмежаваную колькасць тэрмінаў. М. Статкевіч быў прызнаны міжнароднымі арганізацыямі «вязнем сумлення». Атрымаў каля 20 тысяч лістоў ад людзей з розных краінаў.
На «хіміі» год працаваў электрамеханікам на прадпрыемстве у Баранавічах, потым слесарам у калгасе ў Пухавіцкім раёне. Таму добра ведае рэальны стан беларускай эканомікі.
З 2003 года – лідэр «Еўрапейскай кааліцыі», у якую ўваходзяць шэраг партый, прафсаюзных, жаночых і моладзевых арганізацый. Кааліцыя выступае за еўрапейскі шлях развцця нашай краіны. На парламенцкіх выбарах 2008 года каліцыя вылучыла сваіх кандыдатаў у 2/3 выбарчых акругаў.
Аўтар многіх працаў у галіне палітыцы, міждународных адносін. Яшчэ напрыканцы 90-х сфармуляваў, а потым развіў канцэпцыю неканфліктнага дружалюбнага еўрапейска-расійскага баланса для Беларусі. І толькі зараз гэту канцэпцыю спрабуе рэалізаваць сённяшняе кіраўніцтва нашай краіны.
У 2009 годзе кангрэсам «Еўрапейскай кааліцыі», у якім прымалі ўдзел болей за 700 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, вылучаны кандыдатам у прэзідэнты.
Выгадаваў і выхаваў дзвюх дачок.
|
|
Рэйтынг даступны толькі для карыстачоў.
Калі ласка, залагіньцеся або зарэгіструйцеся для галасавання.
Няма дадзеных для адзнакі.
|
|

Пасля этапавання ў турму 14 студзеня 2012 г. змяніўся адрас Мікалая Статкевіча.
Цяпер напісаць палітвязню можна па адрасу:
212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма №4
|
| Наведвальнікаў за дзень: | 135 | | На лініі: | 1 | | Рэкорд за дзень: | 2202 | | Учора: | 555 | | За месяц: | 10221 |
За апошнія 24 гадзіны:
|
|
|