Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Мікалай Статкевіч адказаў на прапанову "папрасіцца"
Мікалай Статкевіч адказаў на прапанову "папрасіцца"

22 студзеня Марына Адамовіч, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, атрымала ад мужа ліст, у якім той фактычна адказаў на прапанову Лукашэнкі напісаць прашэньне аб памілаваньні, каб выйсьці на волю.

Ліст быў адпраўлены 16 студзеня, калі палітвязень не мог яшчэ ведаць ні аб "дыялогу" з рэдактарамі, ні аб чарговай прапанове "папрасіцца". Як патлумачыла жонка палітвязня, у лісце Мікалай Статкевіч апісваў змест чарговага ўласнага ліста, які канфіскавала цэнзура.

Ліст быў напісаны ў адказ на спадзяванні аднаго з яго адрасатаў, "што калегі з СПГ (рэд. Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі) цяпер ва ўрадзе, і яны з дапамогай таемнай дыпламатыі будуць дамагацца майго вызваленьня, як Хадаркоўскага. Я напісаў яму, што супраць таемнай дыпламатыі там, дзе патрэбныя іншыя сродкі. І што я не Хадаркоўскі, бо я кандыдат у прэзыдэнты, а не бізнэсовец. Таму ніякага прашэння я пісаць ня буду, бо паклікаў людзей на Плошчу і дзясяткі тысячаў прыйшлі, нягледзячы на страх. Здрадзіць такой колькасьці людзей я ня здолею».

  Марына Адамовіч пракаментавала агрэсіўныя і нервовыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі ў бок Мікалая Статкевіча пад час канферэнцыі. Яна мяркуе, што такое жаданне абразіць і прынізіць чалавека, які ўжо тры гады знаходзіцца ў турме, з'яўляецца лепшым доказам таго, што кіраўнік краіны насамрэч лічыць Мікалая Статкевіча сваім палітычным супернікам. «Інакш яго б не трымалі ў турме», — мяркуе Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за арганізацыю беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году. У студзені 2012 года ён быў асуджаны да пагаршэння ўмоў адбыцця пакарання і пераведзены ў магілёўскую турму №4.

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 18222
На лініі: 4
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 18071
За месяц: 338861

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 24.05.2019 02:59
up