Statkevich_Mikola_ruchki strelka
У Мінск прыляцеў Луіс Аяла — генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыянала
У Мінск прыляцеў Луіс Аяла — генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыянала

Сацыялістычны інтэрнацыянал — аўтарытэтная міжнародная арганізацыі, якая аб'ядноўвае сацыял-дэмакратычныя партыі са 140 краінаў свету.

Офіс СІ месціцца ў Лондане. Луіс родам з Чылі. З 17 гадоў ён пераследаваўся рэжымам Піначэта за дэмакратычную дзейнасць.

Міжнародная сацыял-дэмакратычная супольнасць лічыць сябе вялікай сям'ёй і абараняе сваіх членаў. Таму Л. Аяла быў першым замежным палітыкам, які прыляцеў у Мінск пасля падзей 19 снежня 2010 года, каб дамагчыся вызвалення арыштаваных сябраў Народнае Грамады. Каб атрымаць візу ў мінскім аэрапорце, тады спатрэбілася наўпроставае тэлефанаванне міністра замежных спраў Чылі. 

Сацыялістычны інтэрнацыянал прымаў шматлікія палітычныя і дыпламатычныя захады для майго вызвалення. Восенню мінулага года Савет СІ павысіў статус Народнае Грамады ў арганізацыі з кансультатыўнага да поўнага членства.

Учора адбылася сустрэча Л. Аялы з сябрамі Прэзідыума Народнай Грамады. Заўтра ён возьме ўдзел пасяджэнні Цэнтральнага камітэта партыі.

Мікалай Статкевічfacebook.com

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс
Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса

Мікалай Статкевіч у Фэйсбуку
Мікалай Статкевіч
у Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 2034
На лініі: 1
Рэкорд за дзень: 8197
Учора: 1979
За месяц: 49904

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 24.04.2017 22:53
up