Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Генадзь Фядыніч на волі, Ігар Комлік — на Акрэсьціна
Генадзь Фядыніч на волі, Ігар Комлік — на Акрэсьціна

Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і былая рэдактарка прафсаюзнага сайту praca-by.info Натальля Пічужкіна адпушчаныя пасьля допыту. 

Тэлефоны Фядыніча і Пічужкінай пакуль недаступныя.

Паводле Андрэя Стрыжака, галоўны бухгальтар прафсаюзу РЭП Ігар Комлік накіраваны ў менскі Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў.

Як паведамляла Свабода, 2 жніўня адбыліся ператрусы ў офісе прафсаюзу, а таксама дома ў Фядыніча, Комліка і Пічужкінай. Сканфіскавалі электронныя носьбіты, жорсткія дыскі кампутараў і дакумэнтацыю.

Акрамя таго, ператрус прайшоў у офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску. Супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК) сканфіскавалі ноўтбукі і жорсткія дыскі кампутараў.

Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў пра ўзбуджэньне крымінальнай справы паводле фактаў ухіленьня ад выплаты падаткаў.

«Органамі фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па фактах ухіленьня ад выплаты падаткаў пачатая крымінальная справа ў дачыненьні да кіраўнікоў аднаго з прафсаюзаў Рэспублікі Беларусі, якія не ўваходзяць у Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што старшыня і галоўны бухгальтар прафарганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэньня адкрылі ад імя прафсаюзу рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў (гаворка ідзе пра сотні тысяч даляраў ЗША)», — гаворыцца ў паведамленьні камітэту.

Радыё Свабода


Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке
Мікалай Статкевіч - youtube.com
Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса

Мікалай Статкевіч у Фэйсбуку
Мікалай Статкевіч
у Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 775
На лініі: 1
Рэкорд за дзень: 8197
Учора: 992
За месяц: 20366

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 22.10.2017 01:27
up