Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Гомельскія актывісты БНК змагаюцца супраць ушчыльнення горада
Гомельскія актывісты БНК змагаюцца супраць ушчыльнення горада

Гамельчукі абураныя незаконнымі дзеяннямі ўладаў у зруйнаванні прыватнай забудовы ў абласным цэнтры.

Жыхары горада пратэстуюць супраць ушчыльнення. Апазіцыйныя актывісты сталі на іх абарону, паведамляе сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу bnknews.org. Пра канфлікт распавёў гомельскі каардынатар БНК Алесь Яўсеенка:

- Людзей высяляюць з іх прыватных дамоў. Замест жылля, якое руйнуецца, гарадскія ўлады прапануюць кватэры з падменнага фонду, кошт якіх нашмат ніжэйшы. Да таго ж, іх трэба прыватызаваць у той час, як дамы, з якіх высяляюць іх уладальнікаў, знаходзіліся ў прыватнай уласнасці. Людзей сталага ўзросту, якія жывуць у цэнтры Гомеля, адпраўляюць на ўскраіны, дзе няма ніякай інфраструктуры.

Паводле закона, жыллё, якое ідзе пад зруйнаванне, павінны выкупляць у яго ўладальніка. Але ацэнку яго кошту праводзіць чыноўнік, прызначаны гарвыканкамам. За тыя грошы, якія ўлады гатовыя выплаціць за дом у цэнтры горада, нельга набыць не тое, што кватэру - іх нават на драўляную хату на ўскраіне не хопіць. Натуральна, людзі бунтуюць супраць гэтага і звяртаюцца па дапамогу да нас. Жыхары гатовыя пратэставаць і ўжо выходзілі на мітынгі супраць зруйнавання сваіх дамоў.

У адказ улады наважылі адыграцца на журналістах. 4 жніўня пачаўся адміністрацыйны працэс над Ларысай Шчыраковай, якая зняла сюжэт аб адным са збораў жыхароў Савецкага раёна Гомеля. На суд прыйшлі дзясяткі жыхароў горада, у тым ліку і актывісты БНК. Многія заклеілі свае раты скотчам у знак пратэсту. Разгляд справы перанеслі на 9 жніўня.

Рада БНК на ініцыятыву гомельскіх актывістаў прыняла заяву з патрабаваннем увесці мараторый на зруйнавання прыватнага жылля да прыняцця новага закона «Аб абароне прыватнай уласнасці на жыллё».

- У краіне назіраецца беспрэцэдэнтны захоп зямель на якіх знаходзяцца жылыя дамы нашых грамадзян, якія належаць ім паводле права прыватнай уласнасці, - гаворыцца ў дакуменце. - Прыватныя дамы грамадзян знішчаюцца без іх згоды, чым наносіцца шкода не толькі ім, але і гістарычнай, культурнай і матэрыяльнай спадчыне нашага народа і краіны. Усё гэта адбываецца пад выглядам дзяржаўных патрэб, але на самой справе адбываецца рабаванне народа ў карыслівых інтарэсах асоб, што былі задзейнічаныя ў гэтых працэсах.

У выніку гэтых падзей, адзначаецца ў заяве, у грамадстве расце напружанасць, незадаволенасць народа набліжаецца да крытычнай рысы.

Рада БНК патрабуе ад урада Беларусі распрацаваць закон «Аб абароне прыватнай уласнасці на жыллё», а да яго прыняцця ўвесці ў краіне мараторый на зруйнаванне прыватнага жылля грамадзян. Выключэнне павінны скласці толькі закінутыя будынкі, якія не выкарыстоўваюцца.

Хартыя'97

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке
Мікалай Статкевіч - youtube.com
Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса

Мікалай Статкевіч у Фэйсбуку
Мікалай Статкевіч
у Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 1366
На лініі: 2
Рэкорд за дзень: 8197
Учора: 854
За месяц: 19204

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 18.12.2017 01:20
up