Statkevich_Mikola_ruchki strelka
«Задача – пагоршыць імідж Беларусі». Як «Захад-2017» забірае ў краіны самастойнасць
Актуальна

Яраслаў Сцешык – пра тое, як «Захад-2017» нясе пагрозу суверэнітэту Беларусі адразу на некалькіх узроўнях.

Да афіцыйнага пачатку супольных беларуска-расейскіх манеўраў засталося 5 дзён. «Захад» адбываецца на нашай тэрыторыі кожныя 4 гады, але пасля анексіі Крыму і ўводу гібрыдных расейскіх войскаў на Данбас вучэнні выклікаюць трывогу і ў беларусаў, і ў нашых суседзяў.

Ці варта рыхтавацца да найгоршага?

Расейцы, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях ва Украіне, адчуваюць сябе ў Беларусі як удома.

«Зялёных чалавечкаў» на палігоне пад Барысавам запісала на відэа грамадзянка Беларусі Наталля Гарачка, яшчэ 1-га верасня. Расейскія вайскоўцы затрымалі беларуску, перадалі ў міліцыю, у выніку яе аштрафавалі за нецэнзурную лаянку.

Афіцыйна «Захад-2017» на беларускай тэрыторыі пачнецца 14-га верасня і працягнецца тыдзень. Расейскія вайскоўцы, якія затрымалі і перадалі міліцыі актывістку Наталлю Гарачку, сказалі, што вучэнні «ужо ідуць».

Паводле легенды, расейска-беларуская групоўка будзе ваяваць супраць выдуманай краіны Вейшнорыі. Гэта такая Наваросія наадварот у каталіцкіх раёнах Беларусі, якую падтрымліваюць выдуманыя Весбарыя і Лубенія – двайнікі Літвы і Польшчы. Паводле характару, вучэнні афіцыйна – абарончыя.

«Ёсць войска, ёсць супольная групоўка Беларусі і Расеі на заходнім кірунку. А калі яна існуе, мы будзем вучыць яе ваяваць. На ўсялякі выпадак. Нападаць ні на каго мы не збіраемся», – казаў Лукашэнка.

Ува Украіне прыгадваюць падобныя вучэнні напярэдадні нападу Расеі на Грузію ў 2008-м.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка не выключае, што пад выглядам стратэгічных камандна-штабных вучэнняў будзе створаць новую ўдарную групоўку расейскіх войскаў «для ўварвання на тэрыторыю Украіны».

Сем тысячаў чыгуначных платформаў з жаўнерамі ды тэхнікай наблізіліся ці набліжаюцца да нашых межаў, – каментаваў вучэнні Парашэнка. – На жаль, у нас няма ніякай гарантыі, што пасля вучэнняў усё гэта вернецца ў Расею».

Афіцыйна ў вучэннях удзельнічаюць каля 13 тысячаў беларускіх і расейскіх вайскоўцаў, некалькі сотняў адзінак тэхнікі ды флот, у тым ліку ў Калінінградскай вобласці. Але эксперты НАТО і палітыкі кажуць, што Расея павялічыць колькасць удзельнікаў на парадак.

Мы бачым дэманстрацыю магчымасцяў і моцы расейцаў. Кожны, хто ў гэтым сумняецца, мусіць паглядзець на вялікую колькасць удзельнікаў вучэнняў «Захад-2017»: больш за 100 тысячаў, – заявіла міністр абароны Нямеччыны Урзуля фон дэр Ляен.

Гэта больш, чым калі кольвек. У Беларусь ад блоку НАТО запрасілі траіх назіральнікаў. Яны пабачаць толькі паказуху, а не сапраўдныя вучэнні, кажа экс-міністр абароны Літвы, якая разбірала вынікі «Захаду-2009» і «Захаду-2013». Паводле яе, цэнар зноўку будзе наступальны.

«У гэтых вучэннях будзе ўдзельнічаць і ядравая зброя, каб была стадыя гэтак званай дээскалацыі канфлікту», – кажа экс-міністр абароны Літвы Раса Юкнявічыене.

Падчас вучэнняў, апроч падвышэння боегатовасці расейскага войска і выведкі мясцовасці, Крэмль спраўджвае рэакцыю беларусаў на прысутнасць чужых войскаў ды праводзіць інфармацыйныя аперацыі, кажа аналітык праекту Belarus Secutirity Blog.

Мэта – паказаць Беларусь несамастойным суб’ектам – прысутнічае на 100 %. Пытанне ў тым, як нашыя ўлады будуць на гэта рэагаваць. Адпаведна, пагоршыць імідж Беларусі, нівеляваць яе ўплыў на міжнароднай арэне – адна з задачаў, – кажа Міцкевіч.

Пакуль што ўлады Беларусі цярпяць паразу на інфармацыйным фронце. Бо ў прынцыпе слаба супраціўляюцца.

«На жаль, інтэграцыя беларускіх узброеных сілаў з узброенымі сіламі Расеі ідзе занадта хутка. Мы б хацелі мець ля нашых межаў больш суверэнітэту ў дзяржаваў», – дадае Раса Юкнявічыене.

Паводле крыніцаў «Белсату», у некаторых заходніх раёнах Беларусі за расейскі кошт адрамантаваныя ангары для бранятэхнікі. Танкі ды БТР – расейскія, вайскоўцы – таксама, проста мяняюцца. Вельмі імаверна, што госці не з’едуць дадому.

«Любы рух у гэтым кірунку азначае поўную паразу Беларусі на міжнароднай арэне і фактычна ліквідацыю яе як суб’екта міжнародных адносінаў», – лічыць Зміцер Міцкевіч.

Нават калі гэтага не адбудзецца, Масква ўжо здолела зрабіць з Беларусі ваенную пагрозу для краінаў Балтыі, Польшчы ды Украіны.

Яраслаў Сцешык; фота вокладкі – Васіль Федосенка/Reuters

Сюжэт упершыню выйшаў у эфіры «Белсату» 8 верасня ў праграме «ПраСвет».

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке
Мікалай Статкевіч - youtube.com
Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса

Мікалай Статкевіч у Фэйсбуку
Мікалай Статкевіч
у Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 483
На лініі: 3
Рэкорд за дзень: 8197
Учора: 861
За месяц: 23925

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 23.09.2017 18:27
up