Statkevich_Mikola_ruchki strelka
"Спыніць абрабаванне народа"
"Спыніць абрабаванне народа"

ЗАЯВА РАДЫ БНК
"Спыніць абрабаванне народа"

Кіраўніку рэжыма патрэбна ўсё больш грошай на небяспечныя вайсковыя гульні, на падвышэнне заробкаў сваім сілавікам і чыноўнікам, на новыя палацы і забавы "прынцаў". Таму палітыка абрабавання народа ўладай працягваецца і набывае ўсё новыя формы.

Супакоены часовым перапынкам у пратэстных акцыях галоўны начальнік ізноў вярнуўся да сваёй вар'яцкай ідэі пабораў з беспрацоўных. Пачаўся рэзкі рост коштаў камунальных паслуг. Рэальныя заробкі людзей падаюць, пенсіі не паспяваюць за ростам коштаў. Прыдумваюцца самыя розныя спосабы залезці ў кішэні да людзей. Дайшло да таго, што сума штрафаў з грамадзян перавышае ўсе сацыяльныя расходы дзяржавы.

Афіцыйная статыстыка ўсё далей разыходзіцца з рэальнасцю, Белстат канчаткова зрабіўся часткай прапагандыстскай машыны рэжыма.

Спыніць абрабаване народа можна толькі адным спосабам - ізноў паказаць тым, хто незаконна кіруе краінай і залазіць у нашыя кішэні, што мы не "маўклівая большасьць". Актыўным пратэстам прымусіць іх паменьшыць свае апетыты і вярнуць народу яго законнае права абраць новую ўладу, здольную вывесці краіну з крызіса.

Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэса заяўляе пра свой намер правесці 20 кастрычніка ў Мінску "Марш абураных беларусаў 2.0" з патрабаваннем спыніць абрабаванне народа.
Час і месца пачатку Марша будуць вызначаны пазней.

Уладу - народу!

Жыве Беларусь!

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке
Мікалай Статкевіч - youtube.com
Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса

Мікалай Статкевіч у Фэйсбуку
Мікалай Статкевіч
у Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 96
На лініі: 3
Рэкорд за дзень: 8197
Учора: 754
За месяц: 20576

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 19.11.2017 07:01
up