Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Ізноў правакацыі?
Зараз за кратамі

У камеру да Мікалая Статкевіча спабавалі памясціць чалавека, хворага на сухоты.

Аб гэтым даведалаяся жонка палітыка, Марына Адамовіч. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку яна напісала:

"Што яшчэ хачу сказаць...

Уладзіміра Пракопавіча захапілі, калі ён ішоў да лекара. Атрымалі незаконным шляхам інфармацыю, што чалавек дрэнна сябе адчувае, мае патрэбу ў лекаванні, (заўважу, што даўно ўжо не саромеюцца і не хаваюць, што праслухоўваюць усе размовы сваіх палітычных апанентаў; не саромеюцца нават па тэлебачанні паказваць, а пракуратура і суд, парушэнняў заканадаўства, канешне ж, нават з лупай "не ўстанаўліваюць") і вельмі ж паспяшаліся, па дарозе скралі. Хуценька "суд" арганізавалі і "суткі" зляпілі. Ясная справа, маючы ТАКІХ сведкаў - "в гражданской форме одежды" - з іх "несупярэчлівымі" паказаннямі, лёгка зляпіць. Іншых жа ў іх не бывае, ці яны выяўляюцца "зацікаўленымі". 

Але гэта так - лірычнае адступленне.

Па сутнасці ж хачу сказаць, што ніякіх іншых мэтаў такой паспешлівасці (астатніх вунь толькі на гэтым тыдні "судзілі"), як спадзяванне нанесці найсур'ёзнейшую шкоду здароўю Uladzimir Niakliaeu тут не праглядаецца. Тым больш, не ўпершыню: і выкраданне з бальніцы хуткай дапамогі ў 2010-м, і заявы берасцейскіх "лекараў" у сакавіку гэтага года, і папярэднія "суткі" таму доказам.

Мы ўсё гэта таксама зведалі напоўніцу: і аварыі, і спробы іх справакаваць, і спробы атручвання (ці адну толькі?). Вось і сёння атрымала звесткі, што Мікалая спачатку пасадзілі ў ізаляваную, вельмі вільготную камеру з цвіллю паўсюль, нават на ваконных шыбах (для тых, хто "ў тэме" - №5, па маіх звестках), а потым завялі ў яе вельмі зняможанага і відавочна збітага (з загрыміраванымі сіньцамі на твары!!!) чалавека, які прызнаўся, што хворы на сухоты, і што міліцыянты забаранілі яму гаварыць пра гэта. Са слоў суразмоўцы, чалавек быў відавочна запалоханы і вельмі слабы.

Я не ведаю, што гэта - ці толькі яшчэ адно сведчанне бесчалавечнай сутнасці сістэмы, якая гатовая знішчыць любога; ці чарговая спроба рэалізаваць "элегантны" план па фізічнаму знясіленню, а, калі пашанцуе, то і знішчэнню, найбольш паслядоўнага апанента? 
Але тое, што Мікалая не прывезлі ў суд, хаця збіраліся; не дапускалі адваката; нарэшце, не прапусцілі ніводнага ліста; а галоўнае - наш ранейшы досвед - прымушае мяне думаць, што выпадковасцяў тут не бывае.

P.S. Чалавек, які ў гэтым актыўна ўдзельнічаў, і на чые "змены" Мікалай чамусьці трапляе пастаянна, некалі завяраў мяне, што ў іх "ўсё па закону". "Што ж, - сказала я, - калі па закону, то я шчыра жадаю, каб у бліжэйшы час Вы ці Вашы блізкая тут, выключна па закону, апынуліся. Гэта ж нястрашна". 

Каб вы бачылі, як ён спужаўся і як пачаў мяне клясці (і маіх нашчадкаў таксама). 
Для мяне гэта - найбольшае сведчанне таго, што яны разумеюць, што робяць. Разумеюць і баяцца."

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке
Мікалай Статкевіч - youtube.com
Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса

Мікалай Статкевіч у Фэйсбуку
Мікалай Статкевіч
у Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 765
На лініі: 1
Рэкорд за дзень: 8197
Учора: 992
За месяц: 20356

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 22.10.2017 01:26
up