Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Мікалая Статкевіча на Акрэсціна спрабавалі заразіць на сухоты
Мікалая Статкевіча на Акрэсціна спрабавалі заразіць на сухоты

Завяршыўся тэрмін 15-суткавага ўтрымання ў следчым ізалятары на Акрэсціна вядомага палітыка, аднаго з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалая Статкевіча.

Аднак жонка Марына Адамовіч, паплечнікі ды журналісты не дачакаліся яго выхаду ў азначаны тэрмін. Палітыка чамусьці павезлі ў Ленінскі РАУС, дзе чыталі – “дурылі галаву” –  яму тэкстам Закона аб масавых беспарадках.

Але насамрэч уладам было чаго баяцца. Прыехаўшы назад да журналістаў на таксі, палітык расказаў жахлівую праўду – у турэмнай камеры яго спрабавалі заразіць на сухоты.

Мікола Статкевіч апавядае: – Мяне памясцілі адразу пасля арышту ў камеру нумар пяць на першым паверсе. Яна ізаляваная, не мае вентыляцыі. Далей так званая аперская змена – людзі, звязаныя з КДБ – у сярэдзіне дня перавялі чалавека, які адразу выклікаў насцярогу. Прыстойна апрануты, але перад гэтым, адчуваецца, яго білі і цягалі па нечым. Быў вельмі зняможаны і затраўлены. Раптоўна сказаў, што хворы на сухоты, на адкрытую форму. І што міліцыянты забаранілі яму пра гэта казаць.  Вельмі баяўся і дрыжаў пры гэтым.

Пачаў ціснуць чырвоную кнопку, пачаў скандал. Мне таксама пагражалі карцарам, але праз 7 хвілін яго ад мяне забралі. Раней ведаеце, хто выкрадаў і расстрэльваў сваіх апанентаў. Зараз спрабуе давесці да інсульту, як Някляева. Альбо заразіць небяспечнай хваробай. Гэта беспрэцэдэнтна!

26 верасня за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы з нагоды Дня вайсковай славы, а таксама супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў “Захад-2017”, Мікола Статкевіч быў асуджаны яшчэ на 5 сутак арышту. Паводле палітыка, улады “зберагаюць” іх для “пасадкі” перад Маршам абураных беларусаў, прымеркаванага на 21 кастрычніка.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара 



Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/mikalaya-statkevicha-na-akrestsina-spra/

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке
Мікалай Статкевіч - youtube.com
Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса

Мікалай Статкевіч у Фэйсбуку
Мікалай Статкевіч
у Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 762
На лініі: 1
Рэкорд за дзень: 8197
Учора: 992
За месяц: 20353

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 22.10.2017 01:25
up