Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Уладзімір Някляеў: 100-годдзе БНР
Уладзімір Някляеў: 100-годдзе БНР

Мяне здзівіла адмоўная рэакцыя асобных прадстаўнікоў нашага дэмакратычнага руху на прапанову Беларускага нацыянальнага кангрэсу адзначыць 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі святочным шэсцем па праспекце Незалежнасці ў сталіцы краіны.

Гэтая прапанова БНК ніяк не супярэчыць любым іншым ініцыятывам: навуковым канферэнцыям, сходам у дамах культуры, песням і танцам у мікрараёнах, сямейным застоллям у гонар свята. Пытанне толькі ў тым, ці насамрэч маем мы нацыянальны гонар? Ці гатовыя, ці здольныя мы з’яднацца, каб адстойваць ідэі, стагоддзе таму закладзеныя ў падмурак БНР – найперш ідэю незалежнасці?.. Калі замест рашучага “Так!”, выяўленага ва ўсенародным святкаванні юбілею БНР, мы зоймемся разборкамі паміж апазіцыйнымі групоўкамі, дык усяму цяперашняму дэмакратычнаму руху – грош цана. Як грош цана будзе і ўладзе, калі яна скарыстаецца 100-годдзем БНР не як нагодай для нацыянальнай згоды, для кансалідацыі грамадства ў адстойванні незалежнасці краіны, а для пераследу, для рэпрэсій, для падаўлення іншадумства.

Як гэтага пазбегнуць? Ну, скажам, запрасіць на юбілей Раду БНР, чальцы якой сталі б таксама чальцамі аргкамітэту па святкаванні юбілею. Аднаго гэтага кроку дастаткова, каб змяняць адносіны да падзеі. Адмесці смецце, збіць пыл, які ўздымаецца над агульнанацыянальным святам і вакол яго.

Беларускі нацыянальны кангрэс не можа мець і не мае намеру прысабечваць свята. Наш намер - сабраць аргкамітэт не толькі з кіраўнікоў апазіцыйных арганізацый, лідараў дэмакратычнага руху, але і з прадстаўнікоў найшырокай грамадскасці. Мы падрыхтавалі запрашэнні Святлане Алексіевіч і Ўладзіміру Арлову, акадэміку Гарэцкаму і мастаку Купаву, Міхалку і Вольскаму, Марачкіну і Курэйчыку, Сітніцу і Тарасу, Вайцюшкевічу і Лучанку, Краўцэвічу і Законнікаву, Анісім і Стужынскай, і яшчэ шмат каму з вядомых людзей. Калі камусьці з апазіцыі не хочацца ісці на паседжанне па святкаванні юбілею з нашай ініцыятывы, дык чаму не было іншых прапаноў? Мы гатовыя былі прыйсці ў іншы час у іншае прызначанае месца, але ніхто такога часу і месца не прызначыў. А падзея вялікая, арганізацыйных клопатаў процьма, таму мы й заклікалі сабрацца неадкладна. І як на маё разуменне, дык замінаць гэтаму, замарваць адну з найбліскучых старонак беларускай гісторыі высвятленнем адносінаў ці ўнутры апазіцыі, ці паміж апазіцыяй і ўладай, могуць толькі тыя, хто ў хаўрусе з ненавіснікамі беларушчыны, якія хочуць, каб гісторыя незалежнай Беларусі скончылася.

Вельмі прашу супакоіцца, не ўздымаць пыл, выявіць палітычную і грамадзянскую адказнасць. Не перад тымі, хто ад каго залежыць, хто каму (альбо чаму) служыць, а перад людзьмі, якім глядзець у вочы.

Уладзімір Някляеў                                                    09.01.2018

Фэйсбук

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 1130
На лініі: 6
Рэкорд за дзень: 14984
Учора: 11627
За месяц: 122248

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 12.12.2018 07:11
up