Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Суддзя адмаўляе факт сталінскіх рэпрэсій?
Суддзя адмаўляе факт сталінскіх рэпрэсій?

Па пошце "суд" Ленінскага раёну паведаміў пра чарговы штраф. На гэты раз - за "Ланцуг памяці" 29 кастрычніка каля будынка КГБ у Мінску. Жалобная акцыя была прысвечана памяці сотняў тысяч беларусаў, закатаваных папярэднікамі сучасных гэбістаў.

Звычайна не пішу пра "суды", але шакаваў выраз з пастановы "суддзі" Камушкіна А. М. Цытую даслоўна : "...с целью публичного выражения своего отношения к памяти жертвам "Сталинских репрессий" ..." .

Значыць, гэты Камушкін не толькі насуперак правілам арфаграфіі з захапленнем піша слова "сталінскіх" з вялікай літары. Ён яшчэ ставіць сваім двукоссем пад сумнеў сам факт рэпрэсій, хаця нават савецкія камуністы прызнавалі 600 тысяч рэпрэсаваных у Беларусі.

Мажліва таму, што нехта з яго сям'і ў 1937-м годзе сам страляў з нагана ў патыліцы звязаных людзей на краю растрэльных ямаў? А мо ён прыехаў да нас з нейкіх шчаслівых месцаў, дзе рэпрэсій не было? Але ў нас яны былі.

Калі шукаў месца забойства дзеда па маці, растралянага ў студзені 1938-га Слуцкім НКВД, то даведаўся, што толькі вакол невялічкага тады Слуцка былі растраляныя тысячы людзей. Мой бацька расказвае, што ў тыя страшныя часы мужчыны з вёсак начавалі ў лесе. Бо, калі прыехаўшыя за чарговай ахвярай чэкісты не заставалі яе дома, то забіралі суседа. Каб бензін дарэмна не паліць.

А колькі соцен тысячаў "раскулачаных" сем'яў вывозілі з Беларусі ў тундру і пакідалі выжываць там літаральна на снезе. Амаль усе іх дзеці загінулі.

Не ведаю, ці будзе прынята ў дэмакратычнай Беларусі крымінальнае пакаранне для тых, хто адмаўляе факт сталінскіх рэпрэсій. Але ўпэўнены, што такім знойдзецца толькі адно месца ў нармальных судах. І яно будзе не ў крэсле суддзі, а на лаве насупраць.

Мікалай Статкевіч                                           10 студзеня 2018 года

Фэйсбук

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 924
На лініі: 8
Рэкорд за дзень: 14984
Учора: 11627
За месяц: 122042

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 12.12.2018 06:38
up