Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Міклай Статкевіч: Папулярнасць "Хартыі" - у інтарэсах не толькі грамадства, але і ўсіх астатніх дэмакратычных СМІ.
Міклай Статкевіч: Папулярнасць "Хартыі" - у інтарэсах не толькі грамадства, але і ўсіх астатніх дэмакратычных СМІ.

Некаторыя недзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы не хаваюць злараднасці з нагоды блакіроўкі "Хартыі-97". Магчыма, спадзяюцца на рост сваёй папулярнасці за кошт той часткі наведвальнікаў заблакаванага ўладамі сайта, якія пакуль не здолелі абыйсці яго блакіроўку.

Дарэмныя спадзяванні - тая частка інтэрнэт-аўдыторыі пераходзіць, найперш, да расійскіх, крытычных да кіраўніка беларускага рэжыма, рэсурсаў. Пераход вельмі небяспечны для Беларусі, бо гэтыя рэсурсы крытычныя і да самога факта існавання нашай дзяржавы і нацыі.

Каб пераняць часова згубленую "Хартыяй" частку яе аўдыторыі, трэба быць такім жа жорсткім і паслядоўным крытыкам уладаў, як "Хартыя". А гэта занадта небяспечна для рэсурсаў, размешчаных у даменнай зоне by - пад прамой юрысдыкцыяй беларускіх "судоў". Такое складана і для фармальна замежных СМІ, якія маюць офісы ці супрацоўнікаў на беларускай тэрыторыі, праз якіх таксама можна эфектыўна ціснуць на гэтыя СМІ.

Інфармацыйны ці палітычны супраціў у несвабоднай краіне мае сваіх лідараў, якія вызначаюць яго верхнюю планку і ў адказ прымаюць асноўны ўдар рэжыма на сябе. Астатнім дэмакратычным СМІ ці палітыкам можна выяўляць нашмат меньшую крытычнасць у словах ці дзеяннях і ўсё роўна выглядаць дастаткова прыстойна, рызыкуючы пры гэтым значна меней.

Калі ж лідары нейтралізаваны, то на першым плане перад увагай рэпрэсіўных органаў рэжыма раптоўна апынаюцца тыя, хто дагэтуль адносна бяспечна пачуваўся за спіной лідараў. Што прыводзіць СМІ і палітыкаў "другой лініі" да яшчэ большага паніжэння крытычнай актыўнасці, росту самацэнзуры і павялічэння кіруемасці з боку рэжыма. І як вынік - да падзення папулярнасці сярод расчараваных прыхільнікаў.

Беларускім дэмакратычным рэсурсам будзе складана захаваць нават сённяшні узровень папулярнасці, бо ступень іх апазіцыйнасці і крытычнасці да ўладаў цяпер будзе толькі падаць. Мы гэта ўжо назіраем па асвятленню падрыхтоўкі да 100-годдзя Дня Волі.

Папулярнасць "Хартыі" - у інтарэсах не толькі грамадства, але і ўсіх астатніх дэмакратычных СМІ. Таму заклікаю іх праяўляць болей салідарнасці з заблакаваным рэсурсам.

Заклікаю дэмакратычныя СМІ і карыстальнікаў сацыяльных сетак пастаянна публікаваць на сваіх старонках правілы абыхода блакіровак. Гэта не толькі дапаможа Хартыі захаваць сваю аўдыторыю, але і падрыхтуе аўдыторыю пакуль даступных дэмакратычных рэсурсаў да іх уласнай блакіроўкі. Ад якой ніхто ў нашай краіне не застрахаваны.

Мікалай Статкевіч

Фэйсбук

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке
Мікалай Статкевіч - youtube.com
Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса

Мікалай Статкевіч у Фэйсбуку
Мікалай Статкевіч
у Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 113
На лініі: 3
Рэкорд за дзень: 8197
Учора: 669
За месяц: 20547

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 23.05.2018 07:25
up