Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Мікалай Статкевіч: Ёсць праблемы і ёсць іх прычыны.
Асабістая думка

Учора адказаў на пытанні "Нашай нівы" пра абарону ахоўнай зоны Курапат. У апублікаваны на яе сайце тэкст інтэрв'ю чамусьці не трапіла мая галоўная пазіцыя. Мушу пераказаць яе тут.

Ёсць праблемы і ёсць іх прычыны. Галоўная прычына праблемаў вакол Курапат, гэтак жа, як і эканамічнай стагнацыі, карупцыі, беспрацоўя, пабораў з беспрацоўных, катастрафічнага стану беларускай мовы і многіх іншых - незаконны захоп усёй улады асобай, публічна абвінавачанай у асабліва цяжкіх злачынствах. Пералічаныя праблемы - гэта толькі наступствы ўсталявання ў краіне сістэмы нічым не абмежаванай ўлады гэтай асобы.

Я падтрымліваю дзейнасць грамадскіх актывістаў, скіраваную па паляпшэнне існуючай сістэмы, на выпраўленне асобных негатыўных наступстваў яе панавання, на карысныя для грамадства справы. Але палітычная апазіцыя - гэта іншая справа. Яна павінна найперш змагацца за змену ўсёй ўладнай сістэмы, намагацца вярнуць краіну ў прававое поле. У дэмакратычнай прававой дзяржаве будаўніцтва кабака каля сімвала нацыянальнай трагедыі, гэтак жа, як і падатак з беспрацоўных, будуць немагчымыя.

Я і мае таварышы па Народнай Грамадзе і БНК імкнемся ліквідаваць галоўную прычыну пералічаных праблем - архаічную правячую сістэму і вярнуць краіну да дэмакратыі. Гэта наша галоўная мэта, вакол якой мы аб'ядналіся, дасягненне якой дазволіць вырашыць шмат праблем. У тым ліку і праблему вакол Курапатаў.

На завяршэнне. Калі абаронцы Курапатаў арганізуюць акцыю пратэста ў цэнтры сталіцы, каб аказаць ціск на ўладу, якая і стварыла гэтую праблему, то я вазьму ўдзел у такім мерапрыемстве. Гатовы дапамагчы ў яго арганізацыі. А стаяць пад кабаком і апеляваць да сумлення яго наведвальнікаў - гэта не зусім наш падыход.

Мікалай Статкевіч                                                           5 чэрвеня 2018 года

Facebook

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 2885
На лініі: 6
Рэкорд за дзень: 8197
Учора: 5751
За месяц: 85043

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 19.11.2018 15:30
up