Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Мікола Статкевіч: Агент КДБ у незалежных структурах – гэта банальная сітуацыя
Мікола Статкевіч: Агент КДБ у незалежных структурах – гэта банальная сітуацыя

“Нестандартнасць сітуацыіі ў тым, што дзяўчына прызнала на судзе факт супрацоўніцтва са спецслужбамі”, – кажа палітык Мікола Статкевіч.

Як вядома, 30 ліпеня на працэсе над лідарамі прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам былая сакратарка арганізацыі Юлія Юхнавец прызналася, што была агентам КДБ.

Мікола Статкевіч: Тое, што ў незалежнай структуры выявіўся агент КДБ – гэта, на жаль, банальная сітуацыя. Ва ўсіх сталых зарэгістраваных структурах “кратоў” хапае і не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Нестандартнасць сітуацыі ў іншым – тое, што ў судзе дзяўчына прызнала факт супрацоўніцтва з КДБ. Я б нават назваў гэта правалам спецслужбаў і непрыемным сюрпрызам для іх. У свой час дзяўчыну, відаць, нечым запалохалі, прымуслі працаваць, але тое, што ў судзе яна пра гэта распавяла, вельмі істотна. Масавая некарэктная вярбоўка спецслужб і вядзе да такіх рэчаў.

РР: Вы лічыце, што прызнанне дзяўчыны не было раней спланаваным?

Мікола Статкевіч: Я так не лічу. Мне падаецца, што Юхнавец нават рызыкавала такім прызнаннем, бо ў будучым не выключана помста ёй. І гэта, дарэчы, ставіць пад сумненне яе ўласныя паказанні, якія яна дала падчас следства і на судзе. Напэўна, яны таксама зроблены пад ціскам, яна не можа адмовіцца ад іх, бо давала спецыяльную падпіску. Але ўсё гэта яшчэ раз пацвярджае, што ўся гэтая гісторыя і суд – правакацыя ўладаў і спецслужб.

РР: Вы лічыце, што агентуры ў апазіцыйных структурах хапае?

Мікола Статкевіч: Наколькі мне вядома, пасля падзей 2010 году некаторыя асобы з кіраўніцтва апазіцыйных партый таксама падпісалі абавязальніцтвы сустракацца з работнікамі спецслужбаў. Хаця гэта фармальне не падпіска аб супрацоўніцтве, але рэальна гэта так. Бо некалькі сустрэч могуць запісаць на відэа і далей выкарыстоўвасць чалавека для шантажа. Таму я сёння і бачу, што “зарэгістраваная” апазіцыя займаецца імітацыяй палітычнай барацьбы. Яна ўцякае ад крытыкі рэжыма і пратэстаў. Зараз, па сутнасці, з пратэстнай апазіцыі застаўся толькі Беларускі нацыянальны кангрэс. Усе астатнія рушылі ў грамадскі сектар і розныя дыялогі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке
Мікалай Статкевіч - youtube.com
Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса

Мікалай Статкевіч у Фэйсбуку
Мікалай Статкевіч
у Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 527
На лініі: 1
Рэкорд за дзень: 8197
Учора: 1224
За месяц: 27126

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 18.08.2018 14:34
up