Statkevich_Mikola_ruchki strelka
ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ТУРМЫ ЦІ РАСПРАВЫ
ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ТУРМЫ ЦІ РАСПРАВЫ

Байкі пра барацьбу "галубоў" і "ястрабаў" ва ўладзе, якія так любяць "дыяложцы" з былой апазіцыі, тут яўна не праходзяць. Нават "ціпа-галубінае" міністэрства замежных спраў амаль адразу пасля арыштаў падтрымала іх.

Успрымаць сур'ёзна афіцыйную версію арыштаў журналістак увогуле не выпадае. Хто паверыць у "злачынства", сэнс якога - на 15 хвілінаў раней, чым на бясплатным сайце БелТА, надрукаваць сенсацыйную інфармацыю пра тэхналогію захоўвання сенажа? Ці, страшна падумаць, пра імя любімай каровы "прэзідэнта".

Мне адразу ўзгадаўся незнаёмы малады чалавек у невялікім натоўпе, які ўтварыўся ў першы дзень суда над лідарамі прафсаюза РЭП каля перапоўненай судовай залы. Так настойліва дапытваў мяне пра пакаранне, якое, на мой погляд, павінен панесці за свае злачынствы "прэзідэнт". Мой адказ - "вызначыць суд", усё ніяк яго не задавальняў. Скажыце ды скажыце канкрэтна.

Значыць, знакамітая інтуіцыя таго, хто адправіў "разведчыка" даведацца пра свой лёс, даўно ўжо вырывае яму мазгі. Адчувае, як плыве ўсё пад нагамі, як набліжаецца канец, а канкрэтную крыніцу небяспекі вызначыць не можа, бо яна сыходзіць ад усяго народа. Вось і кідаецца, хапаючы ні ў чым не павінных людзей.

Народная Грамада і Беларускі Нацыянальны Кангрэс патрабуюць спыніць пераслед незалежных СМІ, неадкладна вызваліць арыштаваных журналістаў і не павялічваць колькасць злачынстваў рэжыма, за якія потым прыйдзецца адказваць яго кіраўніцтву.

А занадта нярвоваму аматару кароў я магу падказаць адзіны шлях пазбегнуць турэмных кратаў. Гэта сапраўдны, а не фіктыўны, дыялог аб вяртанні ўкрадзенай у народа ўлады.
Нагадваю, што група для перамоў была абраная ў лютым мінулага года тысячамі ўдзельнікаў народнага сходу на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Нас, усіх членаў той групы, пасля абрання неаднаразова пераследавалі. Уладзіміра Някляева спрабавалі забіць падчас зняволення. Яўген Афнагель шматразова адбываў арышты. Павел Севярынец і зараз знагодзіцца пад арыштам. Генадзя Фядыніча судзяць па "крымінальнай" справе ў гэтыя дні.

Але дзеля народа, дзеля захавання міра на нашай зямлі, мы па-ранейшаму гатовыя весці перамовы пра галоўнае - пра вяртанне незаконна ўтрымліваемай улады.

Цярпенне народа не бясконцае. І яно скончваецца. Таму раю "прэзідэнту" паспяшацца, бо нават у нас можа не атрымацца яго ўратаваць ад народнага гнева. А дзяўчат яму лепш адпусціць. Чым хутчэй, тым лепей для сябе.

Уладу - народу!
Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч                          

Фэйсбук

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку

Зараз за кратамі ПРОСТА-ПРЫНТ Лісты на волю

Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 1193
На лініі: 6
Рэкорд за дзень: 14984
Учора: 11627
За месяц: 122311

За апошнія 24 гадзіны:

























Меркаванне рэдкалегіі сайта statkevich.org можа не супрадаць з меркаваннямі аўтараў размяшчаемых матэрыялаў.

Калі ласка
ПУБЛІКУЙЦЕ КАМЕНТАРЫ
без рэгістрацыі!

..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 12.12.2018 07:22
up