Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Малебен на плошчы Свабоды. УЖЫВУЮ
Грамадская акцыя

Лідэр «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне на плошчы Свабоды — ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору.

Апоўдні на плошчы перад саборам сабраліся актывісты, у ліку якіх паэт Уладзімер Някляеў. Ён падкрэсьліў, што прыйшоў маліцца ня як палітык: маўляў, у 2015 годзе выйшаў з апазыцыйных рухаў, але ня можа «выйсьці з самаго сябе, свайго сумленьня, сваіх прынцыпаў, сваёй веры».

Як расказала жонка Міколы Статкевіча, ён затрыманы АМАП-ам і «людзьмі ў цывільным» за заклік на малітву на выхадзе з дому.

Паплечнік Статкевіча Сяргей Спарыш зачытаў ягоны зварот — кажа, той ведаў, што яго затрымаюць. Статкевіч згадаў абыякавасьць бальшыні да «падатку на дармаедаў», падвышэньня пэнсійнага ўзросту і іншых сацыяльных праблемаў, але нагадаў, што «ўсе мы ў адной бядзе», а «апаганьваньне хрысьціянскага крыжа гэта абраза ўсяго народу, нашай памяці і нашых продкаў». Сам Спарыш адзначыў, што ён атэіст, але салідарны зь вернікамі, якіх абразіў знос крыжоў у Курапатах.

Некаторыя актывісты выйшлі на плошчу з крыжамі, некаторыя — зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Супрацоўнік міліцыі папярэдзіў прысутных, што акцыя нібыта не санкцыянаваная, яму адказалі, што санкцыяноўваць малебны ня трэба. Ля сабору затрыманьняў не адбылося, але прысутных здымалі на камэры «людзі ў цывільным».

Малітву распачаў айцец Вікенцій — іераманах Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, не прызнанай уладамі і памеснымі праваслаўнымі цэрквамі. Сьвятары БПЦ Маскоўскага патрыярхату да людзей ля сабору не выходзяць.

Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель заклікаў прысутных прыходзіць і ў Курапаты на малітвы, што ладзяцца там штовечар а 19-й гадзіне.

Каля 12:45 некалькі дзясяткаў людзей рушылі да каталіцкага катэдральнага сабору.

 
 
 
 
 

Малітвы ладзяць у сувязі са зносам крыжоў у Курапатах. У дзень зносу ў самім мэмарыяле прайшоў крыжовы шлях і малебен, на наступны дзень за курапацкія крыжы маліліся ў Друі.

Праваслаўныя вернікі 7 красавіка адзначаюць адно з галоўных рэлігійных сьвятаў, Дабравешчаньне – дзень, калі Багародзіца нібыта даведалася ад архангела Гаўрыіла, што яна народзіць сына Бога.

Беларускі закон «Аб масавых мерапрыемствах» не рэгулюе рэлігійную дзейнасьць, да якой адносяцца малітоўныя сходы. Закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» тым часам забараняе перашкаджаць рэлігійным абрадам як у культавых пабудовах і на іхных тэрыторыях, так і ў месцах паломніцтва або на могілках.

Курапаты афіцыйна прызнаныя гісторыка-культурнай каштоўнасьцю як «месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930–1940-х гадоў». Там пахаваныя дзясяткі, калі ня сотні тысячаў чалавек — дакладная колькасьць невядомая, архівы НКВД і КДБ дагэтуль не раскрытыя.

Радыё Свабода

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 18966
На лініі: 13
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 18071
За месяц: 339605

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 24.05.2019 03:58
up