strelka
Статкевіч — на Акрэсьціна. У панядзелак суды на Севярынцам, Багінскай і іншымі затрыманымі за Курапаты
Статкевіч — на Акрэсьціна. У панядзелак суды на Севярынцам, Багінскай і іншымі затрыманымі за Курапаты

Заўтра, 8 красавіка 2019 года, адбудуцца суды над Паўлам Севярынцам ды іншымі затрыманымі за Курапаты. 

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў турме на Акрэсціна, паведаміла «Радыё Свабода» жонка палітыка Марына Адамовіч.

На фота: Затрыманьне Ніны Багінскай у Курапатах, 5 красавіка.

Сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца будуць судзіць у панядзелак у судзе Менскага раёна. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец, паклікаўшы людзей прыйсці ў суд падтрымаць Паўла.

Павел Севярынец быў затрыманы 5 красавіка ў Курапатах разам з актывісткай Нінай Багінскайнібыта для «высвятлення асобы» (Багінская ішла «прысароміць» будаўнікоў, Севярынец спрабаваў правесці стрым). Ніну Багінскую ў той жа дзень увечары вызвалілі.

У той жа дзень у Курапатах затрымалі грамадскіх актывістаў Вольгу Нікалайчык і Максіма Вінярскага. Падобна да таго, што суды над імі адбудуцца таксама ў панядзелак 8 красавіка, паведаміў палітык Яўген Афнагель.

Таксама, мяркуецца, што адбудзецца суд над былым кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам, які быў ініцыятарам малітвы за Курапаты ў цэнтры Менска 7 красавіка.

Нагадаем, што ўчора ўлады знішчылі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знішчана і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч у інтэрв'ю Charter97.orgзаклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12.00 на плошчу Свабоды ля Менскага Свята-Духавага Кафедральнага (праваслаўнага) Сабору.

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец падтрымаў правядзенне набажэнства ў нядзелю каля Менскага Кафедральнага Сабору Святога Духа.

У набажэнстве ўзялі ўдзел больш за 1000 чалавек. Мікалай Статкевіч быў затрыманы перад пачаткам набажэнства.

Радыё Свабода

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Мікалай Статкевіч у Кантакце Мікалай Статкевіч  - аднакласнік Герб «Касцеша»



Наведвальнікаў за дзень: 333
На лініі: 1
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 1095
За месяц: 25823

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 23.08.2019 11:17
up