strelka
Статкевіча асудзілі на 15 сутак за заклік да малебну
Статкевіча асудзілі на 15 сутак за заклік да малебну
Затрыманага 7 красавіка каля дома Міколу Статкевіча, які зьбіраўся на малітву за Курапаты да Сьвята-Духавага сабора пасьля зносу крыжоў у мэмарыяле, судзілі раніцай 9 красавіка.

Суд над Статкевічам доўжыўся 5 хвілінаў. Судзьдзя Вікторыя Шабуня вынесла рашэньне: 15 сутак арышту.

 
• Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч у судзе, 9 красавіка. Фота Сяргея Спарыша
 
 

Мікола Статкевіч адмовіўся ўдзельнічаць, заявіў судзьдзі адвод, але яна не пагадзілася. Суд адбываўся за нібыта заклік да несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП РБ), Статкевіч абурыўся: «Якая акцыя, гэта ж была малітва!»

Да заканчэньня працэсу ён пасьпеў заклікаць зноў маліцца ў нядзелю ля катэдральнага сабору, выгукнуць «Жыве Беларусь!»
 
Некалькі дзён каля ягонага дому ў Лошыцы дзяжурылі тры мікрааўтобусы. У нядзелю раніцай, калі Статкевіч сядаў у аўтамабіль, яго схапілі людзі ў цывільным і павезьлі ў Цэнтральны РУУС Менску.

Удзень у нядзелю яго зьмясьцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Прычым раніцай у панядзелак у ЦІПе не хацелі прымаць перадачу, якую прывезла жонка Марына Адамовіч: «Яго зараз павязуць у суд, навошта яму торбы?» – казалі ахоўнікі. У панядзелак Статкевіча ў суд так і не прывезьлі.

У аўторак а 5-й раніцы Міколу Статкевіча тайна вывезьлі з Акрэсьціна ў Цэнтральны РУУС, пратрымалі там у «стакане» да 8-й раніцы і павезьлі ў суд Цэнтральнага раёну.

Амаль адначасова са Статкевічам актывіста Максіма Вінярскага асудзілі за заклік на той жа малебен на 13 сутак.

***

Беларускі закон «Аб масавых мерапрыемствах» не рэгулюе рэлігійную дзейнасьць, да якой адносяцца малітоўныя сходы. Закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» тымчасам забараняе перашкаджаць рэлігійным абрадам як у культавых пабудовах і на іхных тэрыторыях, так і ў месцах паломніцтва або на могілках.

Радыё Свабода

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Мікалай Статкевіч у Кантакце Мікалай Статкевіч  - аднакласнік Герб «Касцеша»



Наведвальнікаў за дзень: 296
На лініі: 2
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 1095
За месяц: 25786

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 23.08.2019 10:30
up