Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Мікалай Статкевіч: Улада можа памяняцца
Мікалай Статкевіч: Улада можа памяняцца

Факт змены ўлады ва Украіне - сігнал для беларускага грамадства.

Сёння з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна вызвалілі лідара Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча. Апазіцыйны палітык правёў пад арыштам 15 дзён за заклік да набажэнстваў у абарону Курапатаў.

Сайт Charter97.org звязаўся з Мікалаем Статкевічам і папрасіў яго пракаментаваць свой арышт:

- «Лукавы» дыктатар рэжыму губляе адэкватнасць. Ён пачаў вайну супраць крыжоў, супраць хрысціянскай веры. Думаю, што Лукашэнка планаваў абвясціць пра так званыя прэзідэнцкія выбары, магчыма, падчас ягонага паслання.

Але ён не адважыўся зрабіць гэта з наступных прычын. Першая - гэта вайна з крыжамі. Напэўна, да яго дайшло, куды ён ідзе, што ён робіць і хто яго вядзе. Другая - арышты двух патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, якія маглі зламаць сцэнар фальшывых выбараў. Матывы нашага з Паўлам Севярынцам арышту занадта відавочныя і прадказальныя.

Трэцяя прычына - ужо падчас паслання стала відавочна, хто будзе чарговым прэзідэнтам Украіны. Летась перамога народа ў Арменіі перашкодзіла абвясціць рэферэндум у Беларусі. Такім чынам, украінская сітуацыя паказвае, што ёсць побач краіны, дзе праходзяць нармальныя выбары, улада змяняецца. Сам факт змены ўлады - сігнал для беларускага грамадства. Фальсіфікацыі нават пры фальшывых выбарах могуць прывесці да вялікіх грамадскім хваляванняў і перамен.

Зыходзячы з усяго гэтага, яшчэ не вядома, на які час Лукашэнка прызначыць выбары. Мой арышт - гэта спроба спыніць пратэст супраць вэрхалу ў Курапатах, але атрымалася наадварот. Была прыцягнутая ўвага беларускага грамадства і свету.

- У якіх варунках вы знаходзіліся ў ІЧУ на Акрэсціна?

- Ведаеце, яны адлюстроўваюць рэжым Беларусь. Былі дробныя правакацыі ў пачатку і ў канцы майго арышту. Маёй жонцы не давалі зрабіць перадачу. У яе выбілі смартфон з рук, калі яна проста спрабавала мне перадаць нейкія навіны.

Адзін момант мне асабліва запомніўся. Калі мяне пасля суда прывезлі не на Акрэсціна, а ў РУУС, дзе ў камеру для часова затрыманых пасадзілі маладога мужчыну. Ён cказаў, што сядзіць за нейкую бойку і задаў тыповае для мяне пытанне. Яго цікавілі дзве тэмы: чаму я не паеду з Беларусі і чаму не магу проста атрымліваць асалоду ад жыцця.

Я зрабіў выснову, што ўлады адчуваюць пагрозу ад грамадскіх пратэстаў і шукаюць слабыя месцы, штурхаюць да пасіўнасці. Я яму адказаў, што Беларусь не пакіну, бо інакш Лукашэнка яе здасць Расеі, а задавальненне атрымліваю ад кожнага ўдыху.

- Вы закранулі тэму ўкраінскіх выбараў. Так супала, што вы выйшлі на свабоду і акурат сталі вядомыя іх вынікі. Як бы вы пракаментавалі выбар украінцаў

- Самае галоўнае, што нашы суседзі дамагліся сумленных выбараў. У нас нават несумленных няма, а проста нейкі спектакль, тэатр кабукі, дзе ўсе ролі і вынікі ўжо на самым пачатку вядомыя. У нас хочуць зноў арганізаваць такі спектакль.

Што тычыцца Украіны - гэта іх выбар і мы павінны яго паважаць, бо ён зраблены сумленна і адкрыта ўсім народам.

- Віншуем яшчэ раз з вызваленнем!

- Дзякуй за падтрымку.

Хартыя97

Каментары
#1 | Михаил Вашкевич-Беларус. 29.04.2019 11:20
Доклад Госдепа США: Нарушения прав человека в Беларуси носят массовый характер. Описание ситуации с правами человека в Беларуси заняло 40 страниц. В документе перечисляются массовые преследования активистов оппозиции, тяжелое положение политических заключенных, пытки в тюрьмах, жесткие ограничения свободы собраний и ассоциаций, давление на журналистов независимых СМИ и незаконная блокировка сайтов. Отдельно отмечается отсутствие в Беларуси свободных выборов, неспособность властей объяснить случаи политически мотивированных исчезновений, коррупция во всех ветвях власти. Серьезный вопрос в отношениях между Беларусью и Россией возник из-за проведения Москвой так называемого налогового маневра. Минск предлагает Москве компенсировать потери в связи с проведением в РФ налогового маневра, который приведет к удорожанию нефти для белорусских НПЗ. Беларусь оценивает свои потери в 2019 году на уровне 383 млн долларов при цене нефти 70 долларов за баррель. В течение шести лет глобальные потери для Беларуси составят порядка 10,8 млрд долларов. Читать полностью: https://news.tut.by/economics/622777.html. Поздравление, жыве Беларусь, жывы беларус.
#2 | Михаил Вашкевич-Беларус. 30.04.2019 19:15
Michail Vashkevich-Belarus; Free speech: www.ksdnb1.narod.ru , pisatel@tut.by . Счастливая Болгария и Беларусь; Двадцать лет я нахожусь в свободной, демократической стране Республике Болгария. За 20 лет моей жизни в Болгарии меня ни одного раза не остановила полиция, ни одного раза за 20 лет ко мне не подошел полицай с требованием предьявить документы, единственно если я сам не подойду к полицаю с каким то вопросом, полицай всегда вежлив и внимателен.20 лет я нахожусь под защитой и контролем ДАНС РБ,/Державная Агенция за Национальноя Сигурнасть/, которая не навязчиво обеспечивает мою безопастность через контроль. К сожалению в моей стране Республике Беларусь, где свирепствуют садисты косталомы МВД-НКВД, КГБ-гестапо, эскадроны смерти поручителя убийст диктатора Лукашенка, это не так. КГБ Беларуси человеко ненавистническая садистская репресивная структура, направленная против граждан патриотов с целью сеения страха и ненависти в жителях своей страны. Диктатор поклонник Гитлера “президент“ Лукашенка дал указ своим холуям из МВД-НКВД шуневичам, шейманам, эскадронам смерти максимольно репресировать уничтожать гражданскую и общественную активнось населения, арестовывать и отправлять в концлагеря гулаги журналистов, тунеядцев, чиновников, банкеров, оппозиционеров, патриотов, политиков, бизнесменов, общественников-просто всех хватать и сажать в концлагер.“Arbeit Macht Frei“ утверждает поклонник Гитлера и его халуи гестаповци. Не зря же в Беларуси, увидев гестаповца милиционера, граждане переходят на другую сторону улицы, иначе остановят, потребуют документы, арестуют по сфабрикованному делу, ибо концлагеря гулаги должны быть заполнены.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 18525
На лініі: 9
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 18071
За месяц: 339164

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 24.05.2019 03:43
up