Statkevich_Mikola_ruchki strelka
У ПАМЯЦЬ ПРА ЗАГІНУЛЫХ
У ПАМЯЦЬ ПРА ЗАГІНУЛЫХ

8 мая, у дзень капітуляцыі гітлераўскай Германіі, на Вайсковых могілках сталіцы адбылося традыцыйнае ўшанаванне памяці загінулых у другой сусветнай вайне. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Народнай Грамады, Руху салідарнасці "Разам" і грамадскасці.

Каля 30 патрыётаў з кветкамі і нацыянальнымі сцягамі прайшлі да братняй магілы савецкіх салдат, загінуўшых пры вызваленні Мінска, дзе адбыўся кароткі жалобны мітынг. Пасля хвіліны маўчання святары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы правялі набажэнства аб загінулых.

Светлая памяць тым, хто ахвяраваў сваім жыццём, каб уратаваць наш народ і краіну!

Мікалай Статкевіч

Facebook

 
Каментары
#1 | Зміцер 10.05.2019 18:07
"Каб ўратаваць наш народ і краіну"
Якую краіну? Расейскую Імперыю (СССР)? Гэта не наша краіна – гэта наша турма.
Марыянечную "дзяржаву" БССР? Уратаваць ад чаго? З аднаго канцлягера, германскага, перайсці ў другі канцлягер – расейскі? Вот жа "ўратаванне"!
Вайна, ў тым ліку і Другая Сусветная – гэта ёсць вялікая трагедыя, безумоўна. Але ж гераічнасці, і вычыну для беларусаў у Другой Сусветнай вайне няма. І перамогі для беларусаў у гэтай вайне таксама няма. Ёсць толькі змена гаспадара – аднаго гнюса на іншага дакладна такога ж.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 18866
На лініі: 11
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 18071
За месяц: 339505

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 24.05.2019 03:56
up