strelka
«Асабліва з улікам няпростага лёсу выступоўцы». Статкевіч патлумачыў, у чым згодны, а ў чым не згодны з Пракапенем
«Асабліва з улікам няпростага лёсу выступоўцы». Статкевіч патлумачыў, у чым згодны, а ў чым не згодны з Пракапенем

Увагу прысутных на сустрэчы з ІТ-бізнэсоўцам Віктарам Пракапенем у Клубе Святланы Алексіевіч 13 чэрвеня звярнула тое, што палітык Мікалай Статкевіч выйшаў з залы пасля слоў выступоўца, што Беларусі не патрэбныя ні дзяржаўная ідэалогія, ні нацыянальная ідэя, бо іх час мінуў.

СМІ палічылі гэта рэакцыяй на словы прадпрымальніка. Аказваецца, не: «Я сышоў, бо не было болей часу на ёй заставацца — меў наступную сустрэчу, — патлумачыў Статкевіч «Нашай Ніве». — Тэму сустрэчы лічу важнай і цікавай. Бо здольнасць беларусаў да творчай і сістэмнай працы, прэстыж адукацыі ў нашым грамадстве даюць нам някепскія шанцы ў сусветнай канкурэнцыі якраз на рынку ІТ-тэхналогій. Хаця, безумоўна, толькі аднымі гэтымі тэхналогіямі краіна жывая не будзе», — мяркуе Статкевіч.

«Як кажуць — я тут «у тэме». Хоць і напісаў сваю апошнюю камп'ютарную праграму шмат гадоў таму, але ўважліва сачу за развіццём ІТ-тэхналогій. Доктарскую дысертацыю ў галіне электронікі мне некалі не далі абараніць з палітычных прычын, але напісаць яе я паспеў,

— расказаў старшыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу, экс-кандыдат у прэзідэнты і палітвязень, які перад паходам у палітыку быў выкладчыкам ВІЗРУ — Вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча ў Мінску. — Дарэчы, асаблівых тэарэтычных прарываў з той пары не здарылася. Здарыліся каласальныя тэхналагічныя, якія дазваляюць рэалізаваць тое, што раней было толькі тэорыямі», — адзначае Статкевіч.

«Я стаўлюся да Віктара Пракапені з павагай, але, сапраўды, незгодны з некаторымі яго тэзамі. Напрыклад, наконт магчымасці мець перадавую (значыць — свабодную) сістэмуадукацыю ва ўмовах несвабоднай краіны, калі настаўніцы найперш мусяць выконваць функцыі «салдатак рэжыму».

Не магу пагадзіцца і з ігнараваннем на сустрэчы ўплыву сусветных тэндэнцыяў да росту няроўнасці, дэмаграфічнага выбуху ў самых бедных краінах свету і імклівага пагаршэння кліматычных умоў у іх. У выніку чаго «цудоўны новы свет» з перспектыўнымі тэхналогіямі можа быць даступным усё меншай долі насельніцтва планеты. А то і ўвогуле апынуцца пад пагрозай існаванню з-за гуманітарных катастрофаў, якія ў перспектыве могуць закрануць мільярды людзей», — засцерагае Статкевіч.

«Ну і наконт «непатрэбнасці» нацыянальнай ідэі ці ідэалогіі, — вяртаецца да гэтай тэмы палітык. — Тут напачатку трэба вызначыцца з дэфініцыяй.

Бо культура, каштоўнасці і маральныя правілы, неабходнасць якіх не адрынае Віктар, ці не з'яўляюцца яны асновай, крыніцай і вынікам свядома сфарміраванай элітамі і неўсвядомлена — самім грамадствам мадэлі «пажаданага жыццёвага шляху»? Якая таксама можа прэтэндаваць на назоў «нацыянальная ідэя»? — задаецца пытаннем Статкевіч.

«Не ведаю, як дакладна зараз фармалізуюць свае нацыянальныя ідэі амерыканцы, немцы ці кітайцы. Але ж нават нефармалізаваныя, яны там рэальна існуюць і пакуль эффектыўна працуюць на будучыню гэтых нацый, — сказаў «Нашай Ніве» Статкевіч.

— Наконт «шведскай дэмакратыі» ў нас каментаваць лічу залішнім. Асабліва з улікам няпростага лёсу выступоўцы. А ўвогуле — удзячны Віктару за тое, што падзяліўся з намі сваім досведам і бачаннем. Асаблівы рэспект Святлане Алексіевіч за арганізацыю такіх сустрэч. Бо яны даюць не толькі інфармацыю, але і штуршок для дыскусій і роздумаў. А потым, мажліва, і да больш асэнсаваных дзеянняў», — кажа Статкевіч.

NN.BY

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Мікалай Статкевіч у Кантакце Мікалай Статкевіч  - аднакласнік Герб «Касцеша»



Наведвальнікаў за дзень: 902
На лініі: 3
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 863
За месяц: 24539

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 24.07.2019 02:09
up