strelka
Мікалай Статкевіч: Добра яшчэ, што самалёты на галаву не падалі
Мікалай Статкевіч: Добра яшчэ, што самалёты на галаву не падалі

Палітык Мікалай Статкевіч выказаў сваё стаўленне да трагедыі, якая адбылася падчас салюта 3 ліпеня, калі ад аскепка ўстаноўкі для феерверкаў загінула жанчына.

Як вядома, пасля трагедыі былі затрыманы і зараз знаходзяцца ў следчым ізалятары два прадстаўнікі расейскай фірмы, што пастаўляла феерверкі і пускавыя ўстаноўкі да іх, але пакуль следства не адказала на многія пытанні, якія задае грамадства.

Мікалай Статкевіч: Праводзіць парады ў не самай перадавой і не самай багатай краіне з такім жа не самым багатым войскам (у асноўным грошы ідуць на праваахоўнікаў і барацьбу з іншадумцамі) са шматлікім задзейнічаннем розных тэхнічных сродкаў – гэта раней альбо пазней павінна было выстраліць. Яно і стрэліла. Тэхніка ў нас пераважна старая, салдаты не маюць належнай падрыхтоўкі. Мы ж бачылі, што танкі страчвалі кіраванне і добра, што людзей не падушылі. І добра яшчэ, што самалёты на галаву не падалі.

РР: Падчас такіх мерапрыемстваў высокая верагоднасць надзвычайных здарэнняў?

Мікалай Статкевіч: Трэба яшчэ разбірацца, як ідуць закупкі для гэтых самых парадаў. Магчыма, купляюць самае таннае, каб не абвінавацілі ў карупцыі. І вось вынік усяго гэтага – чалавечая трагедая. Дарэчы, у мяне ёсць меркаванні, што гэтыя салюты былі ўсё-такі кітайскія, хаця, як бачым, улада з гэтай нагоды пакуль маўчыць. Усё гэта магло здарыцца і раней. Як ужо казаў, у невялікай краіне такія вялікія вайсковыя гульні з такімі стратамі для гарадской інфраструктуры і вялікай рызыкай для людзей не патрэбны. Альбо праводзіць парады трэба куды больш сціпла.

Прэзідэнт ЗША таксама вырашыў некалькі танкаў паказаць на свята, дык іх жа проста паставілі ў асобным месцы, і хто хацеў, той паглядзеў. А па дарогах ніхто не ездзіў і асфальт не псаваў. Але ж гэта ЗША – бедная краіна. Не роўня багатай Беларусі. Як я разумею, усё гэта – частка праўладнай перадвыбарчай кампаніі за народныя грошы. Бо за ўсе гэтыя парады плацяць са сваёй кішэні людзі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя


Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Мікалай Статкевіч у Кантакце Мікалай Статкевіч  - аднакласнік Герб «Касцеша»



Наведвальнікаў за дзень: 377
На лініі: 2
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 1588
За месяц: 34141

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 23.09.2019 09:38
up