strelka
Статкевіч анансаваў мітынг у Менску. Што там будзе
Статкевіч анансаваў мітынг у Менску. Што там будзе

Мікола Статкевіч заклікаў прыйсьці ў нядзелю 6 кастрычніка ў 14 гадзін на мітынг «Абаронім Беларусь» на плошчы Свабоды ў Менску.

«Нашай краінай проста гандлююць, вядуцца перамовы пра тое, колькі незалежнасьці ў нас забярэ Крэмль, на якіх умовах і так далей. Сам факт вядзеньня такіх перамоваў — гэта ўжо зьнявага. Але і страшэнная небясьпека. Я думаю, што беларускае грамадзтва, патрыёты павінны ўзвысіць свой голас у абарону незалежнасьці», — лічыць Статкевіч.

Палітык кажа, што мітынг пройдзе ў фармаце перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты ад Народнай Грамады. Такі самы пікет на плошчы Свабоды ў Менску з гукаўзмацняльнай тэхнікай ужо праводзіўся 2 кастрычніка.

«То бок ужо ўсё праверана. Фармат цалкам адпавядае нават іхняму заканадаўству, ён легальны, ніякай пагрозы няма. Адмяніць рэгістрацыю ініцыятыўнай групы яны ня маюць права. То бок у нас месяц свабоды, і мы скарыстаемся гэтым месяцам», — сказаў Мікола Статкевіч.

«Законам не абумоўлена, у якой форме зьбіраюцца гэтыя подпісы, як заклікаць людзей падтрымаць кандыдата. Таму тое, што не забаронена, дазволена», — мяркуе палітык.

Грамада правяла ўжо 16 такіх падзей у рэгіёнах. 4 верасьня сустрэча з выбарцамі пройдзе ў Магілёве, 5 верасьня — у Жлобіне і Сьветлагорску.

«Народ прэ, чэргі стаяць»

На пікетах таксама зьбіраюцца подпісы ў ініцыятыўную групу кандыдата ў прэзыдэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Міколы Статкевіча.

«Законам не абумоўлены парадак фармаваньня ініцыятыўнай групы, за пяць год ці за адзін дзень зьбіраць. Народ прэ, чэргі стаяць», — кажа палітык.

Паводле Міколы Статкевіча, у ягоную ініцыятыўную групу на прэзыдэнцкія выбары ўжо запісаліся больш за 3 тысячы чалавек.

«Скончым запісваць на пікетах, працягнем запісваць праз інтэрнэт. У маёй ініцыятыўнай групе будзе 10 тысяч, і мы разам панясём сьпісы на рэгістрацыю ў ЦВК, пасьля абвяшчэньня выбараў. І пастаім на плошчы Незалежнасьці, пачакаем вынікаў», — кажа Мікола Статкевіч.

6 верасьня на плошчы Свабоды патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты ад Народнай Грамады абвесьцяць пра сваё кансалідаванае рашэньне, ці панясуць яны сабраныя подпісы на рэгістрацыю.

Радыё Свабода

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Мікалай Статкевіч у Кантакце Мікалай Статкевіч  - аднакласнік Герб «Касцеша»



Наведвальнікаў за дзень: 1376
На лініі: 2
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 1425
За месяц: 28738

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 19.10.2019 19:45
up