Мікалая Статкевіча пакінулі на строгім рэжыме на нявызначаны тэрмін
Мікалая Статкевіча пакінулі на строгім рэжыме на нявызначаны тэрмін

Пра гэта паведаміла Марына Адамовіч, якая 20 ліпеня наведала Магілёўскую турму, дзе трымаюць яе мужа, палітыка Мікалая Статкевіча.

«З карцэру ён выйшаў у панядзелак, 16 ліпеня. І адразу даведаўся, што яму працягнуты строгі турэмны рэжым на нявызначаны тэрмін. Ён быў на строгім рэжыме ўжо паўгады, і, згодна з заканадаўствам, ад 12 ліпеня яго маглі перавесьці на звычайны рэжым, але пакінулі строгі. Гэта азначае, што я не здолею яго больш пабачыць у гэтым годзе. Бо строгі рэжым у турме прадугледжвае толькі адно кароткае спатканне на год, прычым, у гэтым спатканні могуць узяць удзел не больш за дзвух сваякоў. таму, калі ў чалавека вялікая сям'я, то блізкія мусяць "выбіраць", хто можа пабачыць роднага чалавека. Я сваім правам скарысталася разам з Віктарам Паўлавічам, бацькам Мікалая, яшчэ 1-га чэрвеня", - сказала жонка палітвязня.

"І яшчэ мне стала вядомая фармулёўка, зь якой ён трапіў у карцэр — „за аказаньне маральна-псыхалягічнага ціску“. На каго — незразумела. Мабыць, ён адмоўна ўплывае на тонкую душэўную арганізацыю адміністрацыі турмы. прымушае іх хвалявацца, рабіць непрыстойныя ўчынкі...  Дарэчы, не ведаю такой фармулёўкі ў законе, каб змясціць чалавека ў карцар".

Стала таксама вядома, што спробы правакацый супраць Мікалая Статкевіча працягваюцца. "Я мяркую, што ёсць нейкі загад: калі ўжо зразумела, што спробы прымусіць напісаць "прашэнне" - марныя, то трэба любой цаной прынізіць Мікалая, альбо нанесці непапраўную шкоду яго здароўю ці нават паставіць пад пагрозу яго жыццё".

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за падзеі 19 сьнежня 2010 году на 6 гадоў зьняволеньня. З пачатку 2012 году рэжым утрыманьня для Статкевіча зьмянілі з калёніі на крытую турму.

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Рэйтынгі
Рэйтынг даступны толькі для карыстачоў.

Калі ласка, залагіньцеся або зарэгіструйцеся для галасавання.

Няма дадзеных для адзнакі.
Заклік да вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў
Лісты на волю

Дапаможам палітвязьням! Зробім хаця б малае!

Апошнія навіны
Тры гады без вясны...
Раман Якаўлеўскі: “ЕЗ падставіў Менску другую шчаку”
Макей получил приглашение на встречу глав МИД стран Вышеградской группы и Вос...
Миссия США при ОБСЕ : Тяжелое положение политических заключенных и протестующ...
Беларускія сцягі на парадзе Шумана ў Варшаве
Ушануем памяць герояў
У Статкевіча перыядычна сканфіскоўваюць лісты
Палітвязьням Статкевічу, Аліневічу і Лобаву на Вялікдзень дазволілі пазваніць...
Афіцыйна: "Бел-чырвоны сьцяг пад забаронай на швэдзкай арэне"
Павел Вінаградаў падарыў актывістам пазл з Пагоняю
"Проста вызваліце іх!" — спецвыпуск Нашай Нівы, прысвечаны палітвязням
Леанід Маракоў: "У Менску існавала вуліца 25 Сакавіка"
FreeViral.com выкарыстоўвае феномен піраміды, каб бясплатна дапамагчы згенераваць масавыя звароты наведвальнікаў на ваш сайт! Далучайцеся!
26.05.2011
Пасля этапавання ў турму 14 студзеня 2012 г. змяніўся адрас Мікалая Статкевіча.
Цяпер напісаць палітвязню можна па адрасу:
212011, г. Магілёў,
вул. Крупскай, 99а,
турма №4

Герб «Касцеша»
Народная Грамада


Наведвальнікаў за дзень: 66
На лініі: 1
Рэкорд за дзень: 2202
Учора: 193
За месяц: 8292

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 20.05.2013 15:46