Ініцыятыўным групам Статкевіча адмаўляюць у рэгістрацыі
Ініцыятыўным групам Статкевіча адмаўляюць у рэгістрацыі

У акруговых камісіях масава адмаўляюць у рэгістрацыі ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча. Усе адмовы напісаныя "пад капірку".

Глядзець тут фотаальбом

У акруговай камісіі № 52 Гарадзенскай сельскай акругі патлумачылі, што дакумэнты Статкевіч перадаў паводле даверанасьці, якая была завераная начальнікам вязьніцы. А адмовілі ў рэгістрацыі на падставе заканадаўства, паводле якога грамадзяне, якія адбываюць пакараньне, ня маюць права балятавацца ў дэпутаты. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла праваабаронца Сьвятлана Руткоўская, якая прысутнічала на паседжаньні камісіі.

Паводле Руткоўскай, дакумэнты Статкевіча разглядалі апошнімі. Старшыня камісіі нават удакладніла, што раілася з Цэнтравыбаркамам наконт рэгістрацыі кандыдатуры Статкевіча, і там ёй пацьвердзілі, што рашэньне прынята правільнае.

Таксама на паседжаньні акруговай камісіі было абвешчана, што ў ініцыятыўную групу Статкевіча запісаныя 114 чалавек — усе яны адбываюць пакараньне ў той самай вязьніцы, што і Статкевіч.

Астатнія чатыры ініцыятыўныя групы ў Гарадзенскай сельскай акрузе № 52 былі зарэгістраваныя.

На Магілёўшчыне, паводле паплечніка асуджанага палітыка Аляксандра Ірхо, дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падаваліся ў 11 з 13 выбарчых камісіяў рэгіёну.

Актывіст зазначае, што ўва ўсіх камісіях на момант падачы дакумэнтаў ведалі, хто такі Мікалай Статкевіч:

У адной з камісіяў адмовіліся браць дакумэнты, калі ж я адмовіўся іх забіраць назад, то іх выкінулі ў сьметніцу.

«Калі прымалі дакумэнты шараговыя сябры камісіі, то праглядзеўшы іх пыталі: „А гэта той Статкевіч, які сядзіць?“ і адразу браліся тэлефанаваць сакратару, ці старшыні камісіі. Сябра адной з камісій мне паведаміў, што калі прыяжджала ў Магілёў Ярмошына, казала, каб камісіі дакумэнты Статкевіча прымалі, а потым адмаўлялі ў рэгістрацыі на той падставе, што ён ня мае права балятавацца, бо асуджаны. У адной з камісіяў адмовіліся браць дакумэнты, калі ж я адмовіўся іх забіраць назад, то іх выкінулі ў сьметніцу. Тут была парушана інструкцыя Ярмошынай, бо трэба было прыняць дакумэнты, а потым даць рашэньне па іх разглядзе. У Бабруйску сакратар адной з камісіяў прыгразіў мне, што, калі б яго была воля ён бы на мяне за дакумэнты Статкевіча паскардзіўся ў пракуратуру».

У акруговых камісіях пацьвярджаюць, што адмаўлялі ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп Статкевіча, бо іхны вылучэнец паводле заканадаўства ня мае права балятавацца на дэпутацтва, бо асуджаны й знаходзіцца за кратамі.

Радыё Свабода

Каментары
#1 | Марына Адамовіч 21.07.2012 16:08
Я проста ў захапленні ад досведу камісіі: "Таксама на паседжаньні акруговай камісіі было абвешчана, што ў ініцыятыўную групу Статкевіча запісаныя 114 чалавек — усе яны адбываюць пакараньне ў той самай вязьніцы, што і Статкевіч", калі, канешне, гэта не памылка карэспандэнта. Smile Калі такое паведамленне мела месца, то мушу звяртацца ў суд, бо, выходзіць, у краіне няма аніякай ўлады, і 114 чалавек з вязніцы здольныя аб'яднацца, і, не мейшы НІВОДНАГА прадстаўніка на волі, свабодна выйсці з турмы, праехаць па ўсёй краіне і падаць дакументы ў большасці акруговых камісій. Людцы, ратуйце!..
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Рэйтынгі
Рэйтынг даступны толькі для карыстачоў.

Калі ласка, залагіньцеся або зарэгіструйцеся для галасавання.

Няма дадзеных для адзнакі.
Заклік да вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў
Лісты на волю

Дапаможам палітвязьням! Зробім хаця б малае!

26.05.2011
Пасля этапавання ў турму 14 студзеня 2012 г. змяніўся адрас Мікалая Статкевіча.
Цяпер напісаць палітвязню можна па адрасу:
212011, г. Магілёў,
вул. Крупскай, 99а,
турма №4

Герб «Касцеша»
Народная Грамада


Наведвальнікаў за дзень: 66
На лініі: 1
Рэкорд за дзень: 2202
Учора: 323
За месяц: 9597

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 23.05.2013 21:28