Statkevich_Mikola_ruchki strelka
Мікалай Статкевіч: "Тут не санаторый..."
Мікалай Статкевіч: "Тут не санаторый..."

...Безумоўна, тут не санаторый, і фактараў, якія адмоўна ўплываюць, дастаткова. Але ж і я разумею гэта і таму прыкладаю дастаткова намаганняў, каб заставацца ў нармальнай форме...

Мікалай Статкевіч распавёў пра тое, як імкнецца захоўваць фізічнаю форму ва ўмовах турмы. Аб гэтым ён напісаў у лісце да жонкі.


"Напрыклад, штодзённа я хаджу 3 гадзіны. Адну - на прагулцы і дзве - у камеры, сумяшчаючы іх з [...] ці з фізкультурай. Дарэчы, фізкультурай я займаюся тройчы на дзень...", - напісаў палітвязень.

"Зранку ён робіць размінку (у асноўным, розных аддзелаў хрыбта), - распавяла Марына Адамовіч, - на прагулцы робіць прысяданні і адцісканні, а пасля яе - падцягваецца і робіць практыкаванні на прэс".

Жанчына распавяла, што яе вельмі ўразіў успамін пра ПКТ ў Шклове, пра які Мікалай узгадаў у нядаўнім лісце: ён там сядзеў у "спецкамеры". Яна там адна такая- не мае вакна, столь цячэ, сцены пафарбаваны ў цёмны колер, працуе толькі начное асвятленне - круглыя суткі лямпачка 40 ват у нішы над дзвярыма, закрытая металічнай пласцінай з дзіркамі, - пераказала Марына Адамовіч.

Не пакінуў палітык па-за ўвагай і сітуацыю на волі. Ён пракаментаваў сітуацыю па падрыхтоўцы да выбараў 2015 года. "Гледзячы па газетах, як заўсёды пасля амерыканскіх выбараў [...] апазіцыйныя галовы традыцыйна наведала ідэя праймерыз. Даўно заўважыў, што людзі часта робяць не тое, што патрэбна, а тое, што ўмеюць. [...] Калі дысідэнты "косяць" пад змагароў, то з гэтага не атрымоўваецца нічога добрага ні для змагароў, ні для дысідэнтаў. Апошнія прыклады - перад вачыма."

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Беларускі нацыянальны кангрэс на Фэйсбуке Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Герб «Касцеша»


Наведвальнікаў за дзень: 18149
На лініі: 5
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 18071
За месяц: 338788

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 24.05.2019 02:50
up