strelka
Статкевіч заклікаў аўтааматараў 19 снежня аб'язджаць раён Кастрычніцкай плошчы
РознаеКандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч заклікаў аўтааматараў не карыстацца асабістым транспартам вечарам 19 снежня ў цэнтры Мінска, ці выключыць са сваіх маршрутаў раён Кастрычніцкай плошчы.

Пра гэта ён заявіў 14 снежня падчас дэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты ў анлайн-тэлеэфіры на партале tut.by.

«Улады вельмі часта выкарыстоўваюць вас, як барыкаду. Яны спыняюць рух, машына да машыны, праспект Незалежнасці заняты. Калі ласка, 19 снежня ў раёне 20 гадзін не ездзіце на аўтамабілях у раёне Кастрычніцкай плошчы і наогул на гэтым участку праспекта.
Можаце ператварыцца ў гэтую барыкаду і будзеце стаяць у пробцы некалькі гадзін, чакаць, калі вас выпусцяць», — сказаў Статкевіч.

Пры гэтым усе кандыдаты ў прэзідэнты, якія ўдзельнічалі ў дэбатах, — Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч і Яраслаў Раманчук — заклікалі беларускіх грамадзян прыходзіць на Кастрычніцкую плошчу 19 снежня ў 20 гадзін. Яны падкрэслівалі, што фармат акцыі будзе выключна мірны.

«Усё вырашыцца не 20 снежня, не 21 і не ў іншы дзень, а менавіта 19 снежня», — заявіў Статкевіч.

"Наша Нiва"
14.12.2010
Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Мікалай Статкевіч у Кантакце Мікалай Статкевіч  - аднакласнік Герб «Касцеша»



Наведвальнікаў за дзень: 1213
На лініі: 3
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 1425
За месяц: 28575

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 19.10.2019 18:27
up