strelka
Статкевіч: Калі мы будзем сядзець у намётах — значыць, не дасягнулі перамогі
Відэа і ТБУ жывым эфіры Еўрарадыё кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч расказаў, на каго арыентавацца на Плошчы і ці варта браць з сабой намёты.

Нальшанская: Чаго вы спадзеяцеся, чаго баіцеся падчас пратэсту 19 снежня?

Статкевіч: “Я выдатна разумею, што ўлада вельмі не зацікаўленая ў загадах на ўжыванне нейкай сілы. Яны пайшлі на лібералізацыю часткі выбарчага працэсу толькі дзеля аднаго: каб выбары былі прызнаныя Захадам. Можа, несумленнымі і справядлівымі, але больш дэмакратычнымі, чым папярэднія. Яны вельмі не зацікаўленыя ў прымяненні сілаў, бо ў іх проста грошай на гэта не стае. Ім патрэбныя крэдыты. У бюджэце не хапае 6 -7 мільярдаў долараў штогод. Таму патрэбныя крэдыты, і таму ўлады будуць усяляк намагацца не прымаць ніякіх рашэнняў. Але чакаць можна чаго заўгодна. Я папярэдзіў людзей”.

Нальшанская: Як вы ставіцеся да заявы Макея, што апазіцыя рыхтуе тэрарыстычныя акты з ужываннем выбухоўкі?

Статкевіч: “Я адзін раз ужо каментаваў гэта: “Калі сабака шмат брэша, то ён проста баіцца ўкусіць”. Яны сапраўды баяцца ўсялякіх там забурэнняў, яны хочуць, каб усе прайшло элегантна, перамога была атрыманая гладка і спакойна. І таму яны баяцца, што шмат людзей прыйдзе на Плошчу. Нас імкнуцца напалохаць, бо баяцца самі”.

Нальшанская: Што б вы параілі людзям, якія прыдуць на Плошчу? На што звяртаць увагу? Як сябе паводзіць? Як рэагаваць на пэўныя правакацыі?

Статкевіч: “Я не думаю, што гэтыя правакацыі гарантаваныя. Хутчэй за ўсё будуць спрабаваць расцягнуць  калону ці расцягнуць натоўп у розныя бакі. Таму трэба зважаць на лідараў. Яны вядомыя – гэта кандыдаты ў прэзідэнты. Дарэчы, калі будзе прынятае рашэнне не стаяць на катку (Кастрычніцкая плошча ператвораная ў каток), а некуды перайсці ў іншае месца, то ажыцяўляць кіраўніцтва гэтым рухам буду я. Я буду абазначаны, месца майго знаходжання будзе відаць здалёк. Калі вы будзеце на гэтай плошчы, то паклапаціцеся, каб вы былі цёпла апранутыя і мелі з сабой каларыйную "сабойку" - шакаладку, напрыклад. На плошчу лепш прыходзіць  з боку ГУМа або Нямігі. Калі плошча будзе закрыта, то мы мусім збірацца ў адным месцы.

Дарэчы, аўтааматараў я б вельмі прасіў устрымацца ад спробаў паездак па Кастычніцкай плошчы ў гэты час. Бо ў такіх сітуацыях ДАІ спыняе ўсялякі рух, і вы можаце стаяць некалькі гадзінаў, ператвораныя ў жывую барыкаду, каб дэманстранты не выйшлі на праезную частку.

І яшчэ, калі людзі будуць рухацца з іншых рэгіёнаў, наладце абмен інфармацыяй, бо будуць, магчыма, заслоны на дарогах. Мажлівая нават адмена некаторых электрычак, але ўсе адмяніць не могуць, бо будзе нядзеля, людзі будуць вяртацца дамоў. Патрэбная інфармацыя, гэта можна зрабіць - абмен інфармацыі праз жывыя сеткі, можна проста праз мабільную сувязь. Ужо у 19:00 вы будзеце ведаць, ці закрытая плошча. Будзьце падрыхтаваныя да таго, што альтэрнатыўныя інфармацыйныя сайты будуць заблакаваныя, ёсць сродкі абыходу гэтай блакады, пра гэта трэба даведацца. Бо на інфармацыйных сайтах будуць онлайн рэпартажы.

Нальшанская: Ці браць намёты? Ці рыхтавацца там заставацца?

Статкевіч: “Усе мы павінны разумець, што ўлада будзе стрымлівацца да моманту абвяшчэння нейкіх вынікаў. Пакуль вынікі не абвешчаны, сілавікі будуць вагацца. Калі гэта будзе аб’яўлена, мабыць, іх стаўленне радыкальна зменіцца. Вы самі вырашайце. Калі нехта захоча пасядзець у намётах, то - калі ласка. Але гэта будзе значыць, што мы не дасягнулі перамогі. І проста ратуем свой гонар, сваю годнасць, але змяніць сітуацыю мы зможам толькі у адзін вечар, у адну ноч”.

Мара Нальшанская, Еўрапейскае радыё для Беларусі
15.12.2010
Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Мікалай Статкевіч у Кантакце Мікалай Статкевіч  - аднакласнік Герб «Касцеша»



Наведвальнікаў за дзень: 1359
На лініі: 4
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 1425
За месяц: 28721

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 19.10.2019 19:31
up