Прызначана дата суда над Мікалаем Дзядком
Даслана 18.02.2015 16:36

Суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком адбудзецца 25 лютага 2015 года 
на тэрыторыі турмы №4 Магілёва ў закрытым рэжыме. 

Судзіць палітвязня будзе суддзя Ленінскага раённага суда г. Магілёва.

Аб гэтым 18 лютага паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна.


Пашыраныя навіны

Суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком адбудзецца 25 лютага 2015 года 
на тэрыторыі турмы №4 Магілёва ў закрытым рэжыме. 

Судзіць палітвязня будзе суддзя Ленінскага раённага суда г. Магілёва.

Аб гэтым 18 лютага паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна

 

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 года зьняволеньня ў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкула аб хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў. Сваёй віны актывіст не прызнаў і адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні.

Міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі Мікалай Дзядок прызнаны палітвязнем.

У канцы траўня 2012 г. паводле рашэньня начальніка Шклоўскай калёніі № 7 Мікалай Дзядок быў пераведзены ў памяшканьне камэрнага тыпу на паўгады. Да гэтага яго неаднаразова прымушалі пісаць прашэньні аб памілаваньні. За час знаходжаньня ў магілёўскай калоніі №15 і 17-й калоніі ў Шклове Мікалай атрымаў больш за 10 спагнаньняў за розныя надуманыя парушэньні, кшталту “няправільна адрэагаваў на заўвагу”, і ня змог трапіць пад амністыю.

4 сьнежня 2012 г. стала вядома, што адмысловая камісыя калоніі прыняла рашэньне аб пераводзе Мікалая Дзядка ў турму. Прычынай абвешчаныя шматлікія спагнаньні за парушэньне дысцыпліны, якіх палітвязьню прад’яўлена ажно 22.

У лістападзе 2014 года, за 3 месяцы да сканчэньня тэрміну, на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу па 411-м артыкуле за “парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня”. Гэты артыкул прадугледжвае павелічэнне тэрміну зьняволеньня да года.

"Следчыя дзеянні" цягнуліся 2 месяцы, потым справа была вернутая пракурорам на даследванне яшчэ на месяц.

На волю Мікалай Дзядок павінен быў выйсці ўжо 3-га сакавіка.