НЕПАЗБЕЖНЫЯ ПЕРАМЕНЫ БЛІЗКА. Заява Рады БНК
Даслана Марына Адамовіч 04.08.2019 00:55

Беларускі Нацыянальны Кангрэс выкарыстае ўсе мажлівасці для абароны незалежнасці і мірных перамен. 


Пашыраныя навіны

3 жніўня ў Мінску адбылася Рада Беларускага нацыянальнага кангрэса, якая абмеркавала стратэгію дзеянняў на бліжэйшы перыяд, у тым ліку, бліжэйшую парламенцкую кампанію. Рада прыняла шэраг дакуменаў. Прапануем тэкст Заявы Рады БНК:

НЕПАЗБЕЖНЫЯ ПЕРАМЕНЫ БЛІЗКА.

Паразітарная дыктатура, пабудаваная Лукашэнкам, губляе свой падмурак. Крэмль згортвае датацыі мінскаму рэжыму і патрабуе здачы суверэнітэта для іх захавання.

Лукашэнка пакуль спрабуе ўпірацца. Але ён згубіў падтрымку народа і панічна баіцца рэформ. А без расійскіх грошай нерэфармаваную беларускую эканоміку чакае непазбежны крах.

Лёс "суверэннай" дыктатуры прадвызначаны. Перамены непазбежныя. У таямніцы ад народа ўжо ідуць інтэнсіўныя перамовы аб умовах здачы Беларусі.

Перад намі два шляхі. Альбо дазволіць дыктатару прадаць нашу краіну. Альбо вызваліць яе і пабудаваць новую паспяховую Беларусь.

Беларускі Нацыянальны Кангрэс выкарыстае ўсе мажлівасці для абароны незалежнасці і мірных перамен. У тым ліку мы скарыстаемся дзеля іх працэдурамі "выбарчых" кампаній рэжыма.

Уладу - народу!
Жыве Беларусь!