НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH
568 subscribers
5.33K photos
726 videos
17 files
3.32K links
Канал партыі Мікалая Статкевіча
НАРОДНАЯ ГРАМАДА

Народная Грамада - сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Сайт - hramada.org

Чат -https://t.me/+6vMFTQz1_VZmYjli
Download Telegram
Forwarded from STATKEVICH M
ПЛЁТКІ, ЯК ПАЛІТЫЧНАЯ ЗБРОЯ
У палітычнай барацьбе ў краінах нашага рэгіёна значную ролю адыгрываюць плёткі. Асабліва, у несвабодных краінах. Дыктатарскія рэжымы актыўна фармуюць і распаўсюджваюць плёткі пра апазыцыю з дапамогай дзяржаўных медыя і спецслужбаў.
Найбольш распаўсюджаныя плёткі пра тое, што апазіцыянеры атрымоўваюць і прысвойваюць вялізарныя грошы ад замежных краін. З-за ўласцівай большасці людзей зайздрасці і адсутнасці ў іх уяўленні іншых матываў для небяспечнай і няроўнай барацьбы з рэжымам, акрамя грошай і ўлады, яны часта ўспрымаюць гэтыя плёткі, як праўдзівыя. Асабліва, калі ў пэўнага апазіцыянера сапраўды ёсць нейкая маёмасць (напрыклад, катэдж альбо аўтамабіль), якія можна паказаць па дзяржаўнаму тэлебачаньню. Складаней, калі такой маёмасці няма. Тут застаюцца толькі вусныя плёткі. Але не трэба недаацэньваць іх эфектыўнасць. Тым болей, што ў рэжыма ёсць магутная схаваная сетка для іх распаўсюджвання. Я маю на ўвазе сексотаў ды інфарматараў спецслужбаў (калі карацей - стукачоў). Быць стукачом - маральна няўтульная функцыя. Матывы, па якім робяцца стукачамі, звычайна самыя нізкія. У грамадстве стукачы выклікаюць агіду. Таму яны з радасцю ўспрымаюць інфармацыю ад куратара пра, нібыта, нізкія матывы апазіцыянераў, адразу ёй вераць і ахвотна распаўсюджваюць нават без загаду. Ім так псіхалагічна камфортней - лічыць тых, на каго іх прымусілі "стукаць ", такімі ж мярзотнікамі, якімі людзі лічаць саміх стукачоў. Яшчэ больш ахвотна стукачы разносяць плёткі пра нібыта "стукацтва" іншых, асабліва, вядомых людзей, якімі "даверліва" з імі дзеліцца куратар, каб не толькі запусціць плётку, але і псіхалагічна падтрымаць свайго стукача. Маўляў, не ты адзін такі. Глядзі, хто яшчэ на на нас працуе. Праўда, тут у аб'екта дыскрэдытацыі можа з'явіцца і пэўны бонус. Стукачы настолькі некрытычна і з поўным даверам успрымаюць такую плётку, што могуць пры сустрэчы нават пачаць намякаць яе аб'екту, што яны ведаюць пра яго "супрацоўніцтва" і што яны, так бы мовіць, "калегі" ў справе стукацтва. Чым самі сябе выяўляюць. Але бонус гэты мае і зваротны бок. Бо, як сказана ў Бібліі: " У вялікім веданні вялікі сум". Іншым разам робіцца цяжкім не згубіць веру ў людзей.
Мне даводзілася ледзь не дзесяцігоддзямі быць аб'ектам самых розных плётак. Спачатку я па наіўнасці лічыў, што ні па аднай пазіцыі не магу быць аб'ектам для іх. Але дарэмна - яшчэ ў канцы 90-х з'явіліся плёткі пра "мой катэдж", чамусьці, ў Калодзішчах. Які мне так і не атрымалася пабачыць, бо яго ніколі не паказвалі па БТ, але самыя розныя людзі, ад міліцыянтаў да артыстаў былі цвёрда ўпэўнены ў яго наяўнасці ў мяне. Прайшлі дзесяцігоддзі, за якія я правёў у нетрах пенітэнцыярнай сістэмы рэжыму (на Акрэсьціна, "хіміі", калоніях і турмах) агулам каля 14 гадоў. Да таго ж, з пастаяннымі судовымі іскамі (апошні, які "вісіць" і цяпер, як і ў маіх "падзельнікаў"- 26 мільёнаў рублёў). Але, як хутка высветлілася, уяўны "мой катэдж" ацалеў дагэтуль. Нават з'явіліся нейкія яго дэталі. Як распавяла былая карэспандэнтка вядомага замежнага дэмакратычнага медыя сяброўцы маёй жонкі, я, нібыта, маю "трохузроўневы катэдж". Сяброўка адказала, што бывала ў нас з Марынай дома і што гэта звычайны стары дом у Лошыцы, які, дарэчы, часта наведвалі калегі той журналісткі. Тая ж упэўнена і безапеляцыйна заявіла: "Вы нічога не ведаеце". Не магу не аддаць належнае прафесіяналізму былой журналісткі, бо ў нечым яна мела рацыю - той "катэдж" у Лошыцы быў сапраўды "трохузроўневы", калі палічыць паддашак і склеп. Ну, паддашак усім бачны. Але як яна здагадалася пра той склеп? Вось што значыць прафесіяналка.
Зараз з-за зносу Лошыцы мы пераехалі адтуль. Але, ужо зразумеўшы, што далейшае змаганне з "маім катэджам" бессэнсоўнае, я вырашыў, мабыць, першы раз у жыцці, капітуляваць перад непазбежным.
Таму прызнаюся тут у наяўнасці "катэджа", у які я нядаўна пераехаў замест выдзеленай у сувязі са зносам дома ў Лошыцы гарадской кватэры.
❤2
Forwarded from STATKEVICH M
Бо жыццё гадамі ў бетоннай турэмнай "шафе" памерамі 1×3 метры без магчымасці ўбачыць неба нават скрозь сетку, стварае асаблівае стаўленне да звычайных для іншых людзей рэчаў - дрэў, травы, неба за вокнамі ці над галавой. Да таго ж, не хочацца цягнуць за сабой ў тую новую кватэру сваю звычайную "світу" з судовых выканаўцаў і "праваахоўнікаў" розных тыпаў. Марыне і без таго хапіла стасункаў з імі. Ды й сабак трэба некуды падзець. Зараз у гарадскіх кватэрах забаранілі трымаць болей за двух гадаванцаў. Не выкідваць жа сабак з катамі на вуліцу. Вось так усё супала.
Таму вырашыў пераехаць у пакуль двухузроўневы "катэдж з камінам" у вёсцы. Праўда, там 20 гадоў ніхто не жыў. Прыйшлося доўга яго высушваць. На фотах ніжэй той катэдж, якім я пабачыў яго ў сёлетнім сакавіку. Цяпер працягваем даводзіць яго да ладу. Дровы на зіму ўжо набылі. І сабакі тут не лішнія. Не дарэмна ж напярэдадні перасялення доблесныя "службы" ледзь не цэлую спецаперацыю праводзілі, каб іх выкрасці. А меньшы руды - прыроджаны фартыфікатар, норы, у якіх можа схавацца цалкам, выкопвае на вачах. Так што колькасць узроўняў у "катэджы" можа вырасці да невядомай нікому велічыні. Які прастор для фантазій тутэйшых пінкертонаў!
Не трэба думаць, што гэта я "залёг на дно" ў вёсцы. Зрэшты, да Мінска тут недалёка і транспарт ходзіць рэгулярна. Калі ж у некаторых з'явіцца ідэя паўтарыць тут гісторыю, як у 2010 годзе з Алегам Бебеніным, то на такі выпадак публічна паведамляю, што я, па-ранейшаму вельмі люблю жыццё, прыроду і сваіх блізкіх і не магу нават уявіць ніякай нагоды, каб памяняць сваё стаўленне да ўсяго гэтага. Да таго ж прывык даводзіць свае справы да канца.
P. S. Судовым выканаўцам прапаную не ўзбуджацца - "катэдж", як і ўся маёмасць у ім, мне не належаць.
❤1🔥1
Forwarded from STATKEVICH M
Мой новы пакуль двухузроўневы "катэдж"
“Гэтая вайна змусіла людзей адкрыць вочы і стаць іншымі”
 
🇺🇦 Кажа доктарка філасофіі, дырэктарка Інстытута сацыяльнага партнёрства ва Украіне Алена Скамарошчанка пра вайну ва Украіне, якая доўжыцца ўжо 1678-ы дзень. Экспертка таксама падкрэсліла, што для ўкраінцаў Беларусь з’яўляецца найважнейшай краінай.
 
Больш на: https://racyja.com/by/palityka/skamaroscanka/
❤3
Кніга Мікалая Статкевіча — цяпер ва Ўроцлаве!

З 2 па 4 кастрычніка зборнік турэмных эсэ «І гэта ўсё ў табе» можна будзе набыць на беларускім фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Фестываль аб'яднае беларускіх літаратараў, перакладчыкаў, кнігавыдаўцоў, вучоных і мастацкіх дзеячоў. На працягу трох дзён гасцей чакаюць дыскусіі, сустрэчы, імпрэзы і прэзентацыі кніг. Незалежныя беларускія выдавецтвы прадставяць свае кнігі — сярод удзельнікаў будзе і «Камунікат», дзе ў гэтым годзе выпусцілі кнігу Мікалая Статкевіча.

Нагадаем, у аснову кнігі пакладзеныя эсэ, над якімі Статкевіч працаваў у 2023 годзе ў ШІЗА. Пасля выхаду з ізалятара ён запісаў тэксты, але супрацоўнікі калоніі забралі іх перад яго выхадам на волю. Аднак Мікалая Віктаравіча гэта не спыніла, і ён узнавіў іх па памяці.

Набыць кнігу эсэ будзе можна па адрасе:

📍Wroclaw, Ossolineum, ul. Szewska, 37
❤1
Forwarded from STATKEVICH M
СВАБОДА ПЕРАМОЖА РАБСТВА
Меў сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕЗ у нашай краіне.
Скарыстаўся нагодай, каб выказаць сваю ўдзячнасць кіруючым структурам ЕЗ за дапамогу Украіне ды салідарнасць з паняволенымі краінамі нашага рэгіёну. Цяперашнія рэгіянальныя войны (абарончая ва Украіне і халодная грамадзянская ў нас) - найперш войны за каштоўнасці, дзе сілы свабоды супрацьстаяць сілам тыраніі. У гэтых войнах вызначыцца не толькі лёс рэгіёна і кантынента, але і будучыня ўсёй планеты. Падтрымка з боку вольнага свету, у якой ЕЗ адыгрывае самую значную ролю, паказвае, што мы не самотныя ў сваёй барацьбе, што сілы свабоды ў свеце пераважаюць сілы тыраніі. І што, ўрэшце, свабода пераможа рабства.
Беларусь будзе вольнай!
❤1😁1
Forwarded from STATKEVICH M
ЗАКЛАДНІКІ ФАЛЬШЫВЫХ МІТАЎ
Расійска-украінскую вайна ідзе ўжо пяты год. Нягледзячы на пераможныя ды супрацьлеглыя рэляцыі бакоў, у сухой рэшце - Расія дагэтуль не здолела захапіць нават увесь Данбас. Невялікая незахопленая частка гэтай разбуранай тэрыторыі чамусьці аб'яўлена прапагандай Масквы ледзь не галоўнай мэтай вайны, дасягненне якой будзе лічыцца яе перамогай.
Трэба адзначыць, што заяўленыя Крамлём мэты вайны неаднаразова змяняліся. Спачатку гэта было спыненне прасоўвання "злавеснага NATO" да расійскіх межаў. Але, пасля далучэння да "пагрозлівага" блоку Фінляндыі ды Швецыі, якое не пацягнула за сабой заўважнай рэакцыі РФ, пагроза далучэння да NATO Украіны ў расійскай прапагандзе неяк адыйшла на другі план. Калі тое NATO ўжо пад Піцерам, то казаць пра вайну за прадухіленне пагрозы яго прасоўвання пад Курск неяк ужо пазнавата. Толькі нагадаць падданым, што яно ўжо наблізілася "па самае не магу". Таму цяпер афіцыйная мэта вайны для Крамля - захоп рэшты тэрыторыі шматпакутнага Данбаса. Дзеля гэтай "вялікай" мэты Крэмль адмаўляецца ад спынення агню, выракае на пакуты і смерць сотні тысячаў расійцаў і ўкраінцаў, ахвяруе ўласнай эканомікай і будучыняй сваёй краіны. Непазбежна ўзнікае пытанне, а дзеля чаго ўсё гэта, дзеля чаго вайна і страты?
Дзеля "народаў ДНР і ЛНР"? Дык іх да 2022 года і без вайны можна было аб'явіць "суб'ектамі РФ". Украіна наўрад ці пачала б з-за гэтых, ужо адкалоўшыхся, тэрыторый вайну з Расіяй. Прыклад анэксіі Крыма гэта паказаў. Пратэсты і санкцыі Захаду? У любым выпадку, нераўнуй меньшыя, чым зараз. Дык чаму цяпер невялікае павелічэнне тэрыторый тых "ДНР і ЛНР" зрабілася настолькі важным, што Крэмль ледзь не гатовы пачаць з-за іх ядзерную вайну? Падаецца, што гэта хлуслівая мэта. Але яна аб'яўлена, шматкроць паўторана ды ўбіта ў галовы прапагандай і цяпер адмова ад яе можа быць успрынята расійцамі, як параза.
Ўжо пісаў тут, што сапраўдная мэта вайны іншая, і таксама заснавана на хлусні.
Гэта мэта - знішчэнне ўкраінскай дзяржавы і нацыі. Некалі, каб пазбыцца памяці пра ганебныя стагоддзі мангольскага рабства ды атрымаць правы на Украіну і Беларусь, Масква нахабна прысвоіла сабе гісторыю сучасных украінцаў, аб'явіла яе сваёй. Так, сапраўды, некалі значныя тэрыторыі сучаснай Расіі падпарадкаваліся Кіеву. Але аб'яўляць сябе з-за гэтага сапраўднымі ўладальнікамі Украіны ды яе старадаўняй і славутай гісторыі - нахабна хлусіць. Гэта, як бы прэзідэнт ЗША аб'явіў Вялікабрытанію і Францыю амерыканскімі тэрыторыямі, бо некалі гэтыя краіны валодалі землямі на тэрыторыі сучасных ЗША. Хаця, зараз такія часы, што і такое можа здарыцца.
Гістарычная хлусня, некалі падмацаваная стратэгічна правальным выбарам Багдана Хмяльніцкага, стала асновай расійскага гістарычнага міта, апірышчам нацыянальнай самасвядомасці расійцаў. Але з'яўленне ва ўкраінцаў сваёй дзяржавы, іх законныя прэтэнзіі на ўласную гісторыю, нанеслі моцны ўдар па нацыянальнай самапавазе расійцаў. Таму само існаванне ўкраінскай нацыі было аб'яўлена праявай "нацызму". І расійская грамадская думка падтрымала сапраўдную мэту вайны - ліквідацыю ўкраінцаў, як нацыі.
Цяпер, калі гэта нацыя, у вачах усяго свету і расійцаў, у тым ліку, даказала сваё права на існаванне, і, такім чынам, на сваю старадаўнюю гісторыю, ў Крамля ўзнік яшчэ адзін матыў да працягвання вайны - страх помсты ўкраінцаў за зробленае іх народу і краіне.
Дарэчы, Крэмль ужо зрабіў спробы стварэння новага гістарычнага міта для сваіх падданых. Пабудова каля Севастопаля новай "святыні" замест ужо разбомбленай ім Кіева-Пячорскай Лаўры - з гэтай сэрыі.
Улічваючы, якія праблемы ўтвараюць рэгіёну і свету гэтыя спробы Масквы ўзброеным чынам уратаваць свой фальшывы гістарычны міт, мушу дапамагчы ўсходнім суседзям знайсці новы. Парада - шукайце ва ўласнай рэальнай гісторыі ды на сваёй зямлі. Бярыце прыклад з беларусаў. Мы не прэтэндуем на чужое. Грунтуемся на сваім. Хай гісторыя Полацкага княства крыху пазнейшая за Кіеўскае і было яно ненадоўга (нашы гісторыкі кажуць пра 70 год агулам) падпарадкавана Кіеву, але ж, затое, сваё. І дае нам несумненная права весці ад яго гісторыю сваёй дзяржаўнасці.
🔥1
Forwarded from STATKEVICH M
Болей за тысячу год - гэта нямала.
Магу канкрэтызаваць сваю параду - прыгледзьцеся да сваёй гісторыі. Не, я не пра выразаны маскоўцамі вольны Ноўгарад са сваёй адметнай мовай. Вось Уладзіміра-Суздальскае княства - бясспрэчна ваша. Старадаўняе, у пэўны час паднялося вышэй Кіева. З вельмі цэнтралізаванай, як і цяпер у вас, уладай. Не кажучы ўжо пра сапраўды старадаўнія ды прыгожыя храмы. Дзякаваць за параду не трэба. Толькі перастаньце лезці да суседзяў са сваім "трыадзіным", ніколі не існаваўшым "народам". Нам вашы фальшывыя міты вельмі дорага каштавалі раней і каштуюць зараз. Вам, думаю, таксама не мала. Займіцеся лепей уладкаваннем ўласнага жыцця і захаваннем ўласнай тэрыторыі.
🔥1
ЗАЯВА
«Маладога Фронту»

Аб журналісцкіх стандартах і незалежнасці беларускіх медыя
«Малады Фронт» выступае за свабоду слова, незалежнасць рэдакцый і права грамадства на дакладную, правераную інфармацыю.
Наша пазіцыя ў дыскусіі пра працу беларускіх медыя грунтуецца на журналісцкіх стандартах. Мы не падтрымліваем ператварэнне інфармацыйнай прасторы ў арэну асабістых канфліктаў і барацьбы палітычных груп за ўплыў. Для нас істотна, каб аднолькавыя патрабаванні да дакладнасці і сумленнасці прымяняліся да ўсіх.
Мы выступаем супраць практык «жоўтай прэсы»: пагоні за сенсацыямі, маніпулятыўных загалоўкаў, распаўсюджвання неправераных абвінавачанняў і ўмяшання ў прыватнае жыццё без абгрунтаванай грамадскай неабходнасці. Папулярнасць матэрыялу не можа быць апраўданнем скажэння фактаў.
Мы звяртаемся да беларускіх рэдакцый, у тым ліку да «Нашай Нівы» і «Белсату», з заклікам захоўваць незалежнасць ад палітычных цэнтраў уплыву, выразна аддзяляць навіны ад меркаванняў, прадстаўляць істотны кантэкст і даваць магчымасць адказаць на крытыку. Гэта агульнае патрабаванне да прафесійнай працы, а не сцвярджэнне, што кожная названая рэдакцыя парушае гэтыя прынцыпы.
Мы прызнаём права журналістаў крытыкаваць любую арганізацыю, у тым ліку «Малады Фронт». Адначасова чакаем, што такая крытыка будзе абапірацца на факты, а памылкі будуць выпраўляцца адкрыта.
Мы падтрымліваем журналістаў, якія працуюць ва ўмовах рэпрэсій і выгнання, і рашуча выступаем супраць цэнзуры і пераследу. Прафесійная адказнасць і салідарнасць з незалежнымі медыя павінны ўмацоўваць адна адну.
Беларускаму грамадству патрэбная журналістыка, якой можна давяраць: незалежная ў сваіх рашэннях, сумленная ў падачы інфармацыі і адкрытая да абгрунтаванай крытыкі.

#маладыфронт
Forwarded from STATKEVICH M
35 год таму пачаўся Устаноўчы з'езд БЗВ
Forwarded from STATKEVICH M
КАРОТКАЯ І ЯРКАЯ ГІСТОРЫЯ
Беларускае Згуртаванне Вайскоўцаў (БЗВ) было заснавана 19 — 20 жніўня 1991 года ў Мінску падчас жнівеньскага путчу 1991 года. А 12-13 кастрычніка 1991 года, 35 год таму, адбыўся Ўстаноўчы з’езд грамадскай арганізацыі, які вызначыў мэты БЗВ: абарона незалежнасці Беларусі, стварэнне беларускага войска і гісторыка-патрыятычнае выхаванне грамадства. У з'ездзе прынялі ўдзел дзесяткі афіцэраў-беларусаў з ўсіх канцоў былога Савецкага Саюзу.
З'езд даў моцны штуршок развіццю арганізацыі. Суполкі БЗВ узніклі ў гарнізонах па ўсей тэрыторыі Беларусі. А правядзенне 8 верасня 1992 года на плошчы Незалежнасці ў Мінску цырымоніі прысягі на вернасць Беларусі дало магчымасць стварыць харугвы БЗВ з вайскоўцаў запасу ва ўсіх раёнах сталіцы.
БЗВ дамаглося стварэння беларускай арміі, стала ініцыятарам стварэння Антыкрызіснага камітэта ўсіх асноўных палітычных сіл краіны для абароны незалежнасьці, арганізавала напісанне і публікацыю ў газетах паўтарамільённым агульным накладам кароткага агляду раней забароненай ваеннай гісторыі Беларусі "Забытая слава", рэгулярна праводзіла масавыя святкаванні датаў ваенных перамог нашых продкаў.
25 сакавіка 1993 года, пасля заявы ўрада Кебіча аб намеры адмовіцца ад нацыянальнай валюты і перайсці на расійскі рубель, БЗВ правяло на галоўным праспекце Мінска марш у абарону незалежнасці пад лозунгам: "Народ, барані сябе сам!". Тысячы мужчын пад барабанны бой пад кіраўніцтвам актывістаў БЗВ прайшлі шыхтамі па праспекце імя Францыска Скарыны. Гэта аказала вялікае ўражанне на ўрад і ад увядзення чужой валюты адмовіліся. Але пасля гэтага Вярхоўны Савет прыняў рашэнне ўнесці змены ў закон "Аб статусе вайскоўцаў", згодна з якімі вайскоўцам забаранялася займацца любой "грамадска-палітычнай" дзейнасцю, што трактавалася ўладамі не толькі, як забарона ўдзелу ў працы палітычных партый, але і ў дзейнасці любых грамадскіх арганізацый. Нават "таварыства сабакаводаў", як яны казалі.
У выніку афіцэраў-патрыётаў паставілі перад выбарам - вайсковая служба альбо членства ў БЗВ. Самае прыкрае, што гэтыя змены ў закон падтрымала фракцыя БНФ. Мне дагэтуль не зразумелыя матывы, па якім кіраўніцтва гэтай партыі дапамагло ўраду Кебіча расправіцца з патрыятычнай арганізацыяй афіцэраў. Няўжо з-за банальнай рэўнасці да росту папулярнасці грамадскай арганізацыі? Недарэмна ж тагачасны міністр абароны Казлоўскі ў прысутнасці афіцэрскага сходу Ваеннай акадэміі радасна крычаў мне праз усю залу: "БНФ вас предал!" Кіраўніцтва БЗВ, каб пазбегнуць звальненняў з войска сваіх паплечнікаў, прыняло рашэнне аб спыненні членства ў арганізацыі ўсіх кадравых афіцэраў, акрамя старшыні арганізацыі. У выніку БЗВ засталося без дасведчанага актыву і прысутнасці ў войску. Арганізацыя атрымала моцны ўдар. А пазней, напачатку 1994 года, з-за ўдзелу яе членаў у ахове забастоўкі рабочых, была пазбаўлена юрыдычнай рэгістрацыі. Пасля чаго была зарэгістравана ўжо пад іншай назвай.
Падчас першых прэзідэнцкіх выбараў актывісты БЗВ арганізавалі Грамадскую Кантрольную Камісію, якая аб'яднала прадстаўнікоў усіх апазіцыйных кандыдатаў і не дапусціла масавых фальсіфікацый выбараў.
За сваю кароткую і яркую гісторыю БЗВ зрабіла вельмі шмат для Беларусі і яе незалежнасці. Мо таму, што ў адрозненне ад аналагічных арганізацый у суседніх былых савецкіх рэспубліках, яе ўтварылі і ачолілі не пакрыджаныя начальствам вайскоўцы, а паспяховыя афіцэры, якімі рухала, найперш, любоў да нашай краіны і жаданне бачыць яе вольнай і незалежнай.
Forwarded from STATKEVICH M
Марш БЗВ у абарону незалежнасці 22.03.1993года
Forwarded from STATKEVICH M
Днямі даведаўся, што палітзняволены Вацлаў Арэшка, культуролаг ды інтэлектуал, цалкам згубіў зрок. Але працягвае ўтрымлівацца ў зняволенні, бо адмаўляецца пісаць просьбу аб памілаванні. Міжволі ўзнікае пытанне: навошта ім так здзеквацца над 71-гадовым невідушчым культуролагам, для якога яго стан у шмат разоў павялічвае пакуты, ужо звычайныя для палітвязняў у пенітэнцыярнай сістэме рэжыму?

Помста за ўдзел у кіруючым органе Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, які рэжым лічыць адказным за падрыхтоўку рэвалюцыі?

Ці проста кіраўнікоў рэжыму дагэтуль не адпускае страх, перажыты падчас рэвалюцыі, і яны спрабуюць такім чынам настолькі запалохаць грамадства, у тым ліку і яго сталую частку, каб прадухіліць паўтор таго кашмару? Хаця напалоханыя і так напалоханы. А каго не атрымалася запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш.

Думаю, што ўсе гэтыя прычыны маюць месца. Але ёсць яшчэ адна. Самі па сабе кіраўнікі рэжыму не могуць рабіць над нашым народам тое, што робіцца з ім зараз. Яны дзейнічаюць праз «машыну» з выканаўцаў. І самы галоўны жах для кіраўніцтва рэжыму — што раптам выканаўцы адмовяцца выконваць іх загады, што машына рэпрэсій зломіцца. І тады іх нібыта моцная і страшная ўлада рассыплецца ў прах.

Каб не дапусціць такога, рэжым імкнецца павязаць удзелам у рэпрэсіях як мага болей «праваахоўнікаў» усіх відаў і масцяў, «заматаць» іх у дзеянні, якія любы сапраўдны суд прызнае злачынствам супраць чалавечнасці. Каб прымусіць «сілавікоў» да пакоры, у ход ідуць розныя сродкі — ад запалохвання пазбаўленнем званняў і пенсій, нават абвінавачваннем у дзяржаўнай здрадзе. Да павышэння заробкаў і выдзялення жытла. А некаторых нават публічна называюць магчымымі пераемнікамі. Як гэта ні дзіўна, тыя ўспрымаюць абяцанкі ўсур’ёз. Але нават ужо павязаныя ў рэпрэсіі спадзяюцца ў будучыні неяк пазбегнуць адказнасці ці хаця б мінімізаваць яе.

Яшчэ ў зняволенні заўважыў, што змяніліся максімальныя памеры пакарання за злачынства супраць чалавечнасці, якое лічыцца міжнародным, без тэрміну даўніны. У Крымінальным кодэксе РБ адпаведны артыкул завецца «Злачынства супраць бяспекі чалавецтва». Раней ён меў максімальным пакараннем смяротную кару ці пажыццёвае зняволенне. А з 2021 года максімальным пакараннем стала 25 гадоў зняволення. Яны разумеюць, што робяць, што ім можа быць за гэта, і спрабуюць «падсцяліць саломкі» на будучыню. А многія проста спадзяюцца дацягнуць да пенсіі ў спадзяванні, што новая дэмакратычная ўлада пра іх забудзе альбо не стане жорстка караць старога чалавека. Галоўнае — не занадта свяціцца ў тых рэпрэсіях, калі да пенсіі ўжо блізка.

Але гэтую тэндэнцыю заўважае і кіраўніцтва рэжыму. І спрабуе яе спыніць. Такім чынам, катаванне невідушчага 71-гадовага Вацлава Арэшкі мае для ініцыятараў гэтага здзеку сваю логіку якраз у сілу таго, што такое не будзе незаўважаным. Гэта стварэнне прэцэдэнта, сігнал выканаўцам: не спадзявайцеся на бяспечную старасць. Бо за тое, што мы робім зараз са сляпым культуролагам, «бэчэбэшнікі» потым адпомсцяць і вам. Так што не спрабуйце ўхіліцца, працуйце, каб выпаліць тут усё.
Такая вось у іх логіка.

Мне ж пакуль застаецца толькі захапіцца мужнасцю і стойкасцю Вацлава ды пажадаць яму волі. Ва ўсіх сэнсах гэтага слова на беларускай мове, якую так любіць гэты годны чалавек.
Forwarded from STATKEVICH M
Вацлаў Арэшка, палітвязень і патрыёт
Сёння ў Беларусі традыцыйна адзначаюць Дзень маці.

Але гэтае свята азмрочанае: рэжым Лукашэнкі працягвае пераследваць жанчын з дзецьмі, нават маленькімі. Дзясяткі беларускіх жанчын сустракаюць гэты дзень без віншаванняў і кветак аж самых блізкіх людзей — бо знаходзяцца за кратамі па палітычна матываваных крымінальных справах.

Да гэтага болю дадаецца і разлука па-за кратамі: многія маці не могуць быць сёння побач са сваімі дзецьмі, бо тыя выехалі за мяжу, ратуючыся ад пераследу за сваю грамадзянскую пазіцыю. І наадварот — ёсць дзеці, чые мамы былі вымушаныя пакінуць краіну па тых жа прычынах.

Дзяржава, якая называе сябе сацыяльнай, адабрала ў дзяцей мам. Гэта не справядлівасць, а помста за свабодную думку.

Мы памятаем пра кожную з іх. Мы патрабуем вызвалення палітвязняў.

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
🔥2❤1