Сустрэнемся ля Цэнтрвыбаркама

8 мая, у гадавіну завяршэння другой сусветнай вайны ў Еўропе, на сталічных Вайсковых могілках адбылася традыцыйная мемарыяльная цырымонія ўшанавання памяці салдат, загінуўшых пры вызваленні Мінска ад гітлераўцаў.

Пад час традыцыйнага ўскладання кветак на Вайсковых могілках Мікалай Статкевіч пракаментаваў стратэгію Народнай Грамады на гэтай выбарчай кампаніі:

Падача ў цэнтральную выбарчую камісію спісаў маёй ініцыятыўнай групы, груп кандыдатаў пратэста адбудзецца ў чацвер 14 мая. Збор сябраў ініцыятыўных груп і ўсіх, хто хоча сумленных выбараў без лукі – у 18.00 на пл. Незалежнасці каля гасцініцы “Мінск”. Каб дапамагчы кандыдатам данесці спісы груп у цэнтрвыбаркам.