На 97-м годзе жыцця 19 сакавіка 2024 года памёр Віктар Паўлавіч Статкевіч

[На фота з архіва] Віктар Паўлавіч з сынам Мікалаем.

Віктар Статкевіч сканаў 19 сакавіка, напісала жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч у сваім Facebook. Ці ўдалося неяк паведаміць сыну пра смерць бацькі, яна не ўдакладніла.

> > >󠆡

На мяжы Літвы і РБ з’явіўся банер з патрабаваннем паказаць Мікалая Статкевіча

Звестак пра палітвязня няма ўжо больш за год. Апошні ліст ад мужа Марына Адамовіч атрымала 9 лютага 2023 года.

Міжнародную кампанію “Пакажыце Статкевіча!” ў пачатку лютага арганізавалі родныя і знаёмыя палітыка.

> > >󠆡

Пра Міколу Статкевіча год адсутнічае інфармацыя

Сёння роўна год, як няма вестак ад палітвязня Міколы Статкевіча. Лісты ад яго не даходзяць. Адваката не пускаюць. Пра стан здароўя – ніякай інфармацыі.

Травень 2020 года. Мікола Статкевіч з паплечнікамі едзе на перадвыбарчы пікет Ціханоўскай.

> > >󠆡