Зварот каманды Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада

Нашай мэтай з’яўляецца забеспячэнне спаткання беларускага палітвязня, лідара партыі Мікалая Статкевіча, з ягонай жонкай Марынай Адамовіч.

Мікола Статкевіч, лідэр апазыцыі і адзін з самых непахісных і пасьлядоўных змагароў з дыктатарам, знаходзіцца ў засценках беларускага рэжыму вось ужо 1274 дні, у найцяжэйшых умовах, у адной з самых страшных калоній Беларусі.

> > >󠆡

Вільнюс, плошча Вінцаса Кудзіркі

26 лістапада 2023 года ў Вільнюсе прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў Беларусі.

Каманда Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада патрабавала неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча.

> > >󠆡

103-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

27 лістапада 2023 года адзначаюцца 103-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну (Дзень Герояў). У лістападзе 1920 года на Случчыне пачаліся баі войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі з Чырвонай Арміяй. Сфарміраваныя пераважна з сялян падраздзяленні ваявалі за незалежнасць Беларусі.

> > >󠆡

Акцыя падтрымкі і салідарнасці ў Брусэлі

Падчас сэсіі Еўрапарламента ў Брусэлі, прадстаўнікі «Народнай Грамады» 8 лістапада 2023 года зладзілі акцыю падтрымкі і салідарнасці з Мікалаем Статкевічам, які 1255 дзён знаходзіцца ў зняволенні і з якім больш за 9 месяцаў адсутнічае сувязь.

> > >󠆡

12 жніўня Мікалаю Статкевічу споўнілася 67 гадоў

Верагодна, ён не атрымае ніводнага віншавання…

Апошні ліст ад Мікалая жонцы Марыне Адамовіч прыйшоў 9 лютага. Больш за паўгода ад яго няма вестак.

На шматлікія запыты і скаргі сям’я атрымлівае фармальныя адказы: перапіска не забаронена, «мы вам далі вычарпальны адказ».

> > >󠆡