“Круглая” дата

25 лютага 2023 года спаўняецца 1000 дзён з дня затрымання Мікалая Статкевіча па дарозе на Камароўскі рынак у Менску, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай (25.05.2020).

14 снежня 2021 года быў вынесены прысуд: 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асаблівага рэжыму.

> > >󠆡

Куды павернуць зброю?

З ліста ад 30.01.2023

“Тут днямі краем вуха чуў, што беларусаў ужо ледзь не “паслалі” ваяваць. І што, баявую зброю збіраюцца ім выдаць? Цікава, куды яны яе павернуць? 🙂

Да канца дзесяцігоддзя “зялёная энергетыка” ў Еўропе стане пераважаць.

> > >󠆡

Вуглавая камера

З ліста ад 26.01.2023

“Наконт камер тут – іх пачалі мяняць пасля кожнага ШІЗА. Пасля апошняга спачатку трапіў у вуглавую камеру на паўпадвальным паверсе, дзе нават “паложанай” радыёкропкі не было, а з паловы столі дастаткова інтэнсіўна капала вада.

> > >󠆡