Аб гербе “Касцеша”

Мiкалай паходзіць са старажытнага беларускага роду Статкевічаў.

Гэты род з даўнiх часоў карыстаецца гербам “Касцеша” (польскае Kościesza).

Гербам, якім, акрамя Статкевічаў, карысталіся больш чым 200 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Барэйкі, Верашчакі, Жабы, Галашэўскія, Дарагастайскія, Дольскія, Капыткоўскія, Пілсудскія, Сланчэўскія, Хадкевічы, Шымковічы. Паводле апiсання, на iм у чырвоным полi срэбная рагацiна наканечнiкам дагары, нiжнi канец раздвоены, над рагацiнай срэбны крыж кавалерскi. Па-iншаму яго яшчэ апiсваюць гэтак: на чырвоным полі малюнак стралы, якая накіраваная ўгору і перахрышчаная пасярэдзіне, з раздвоеным канцом. Клейнод — над верхам з шляхецкай каронай з страусавых пёраў. Існуе шмат варыянтаў герба: страла з двума перакрыжаваннямі альбо без іх, з шасціканцовымі зоркамі па баках, з рукой з мечам у клейнодзе і іншыя.

 

Назва герба “Касцеша”, паводле легенды, звязана з гісторыяй пра рыцара. Гэты храбры воін, мужнасць якога адзначыў сам кароль Баляслаў I Храбры, прымаў удзел у 1072 г. ў бітве пад Сноўскам. Ён змагаўся ў глыбіні варожага стану, не зважаючы на зламаны меч, шматлікія крывавыя раны на целе, расшчэпленую на дзве часткі стралу, што засела ў плячы. Калі закончылася бітва і войска пачало збіраць здабычу, тады і з’явіўся перад каралём Касцеша. Ён стомлена зняў змяты і парыжэлы ад варожай крыві баявы шлем і, паказваючы на сваё зраненае цела, сказаў: “Гэта і ёсць мая здабыча!”

На памяць пра такую адвагу кароль дазволіў храбраму рыцару змясціць у свой герб перакрыжаваныя стралу і меч. Вось і з’явіўся герб, на чырвоным фоне якога — выява раздвоенай стралы, накіраванай угору; у кляйнодзе – над прылбіцай з шляхецкай каронай тры страусавыя пёры. Пазней гэты знак пачалі называць стралой выратавання.

 

 

Выявы гербаў пададзены з выдання: Гербоўнік беларускай шляхты – Том 8, ч.1
https://niab.by/newsite/gerbounik-8-1

Трэба адзначыць, што герб “Касцеша” быў вельмі папулярны і ў ХIХ стагоддзi. Напрыклад, яго насіла адна з яхтаў расійскіх імператараў.

Вось такая гiсторыя.


Выкарыстаны матэрыялы: ВикипедияСацкевічы-СтаткевічыСпадчынаЗвязда