ДАСЯГНЕННІ І ПАРАЗЫ БЕЛАРУСКАЙ АПАЗІЦЫІ ЗА АПОШНІ ЧАС

Меркаванне старшыні Народнай Грамады Мікалая Статкевіча:

Дасягненьне – 80% беларускага народу ў апазыцыі да ўлады.
Параза – апазыцыя перастала быць апазыцыяй.

Галоўным дасягненьнем апазыцыі ў шырокім сэнсе гэтага слова за апошняе дзесяцігодзьдзе зьяўляецца тое, што ў апазыцыі да ўлады знаходзіцца мінімальна 80% беларускага народу.

Галоўная параза і няўдача — большасьць з так званай афіцыйнай апазыцыі — партыі, рухі, супольнасьць — яны перасталі быць апазыцыяй у сапраўдным сэнсе гэтага слова. Яны не змагаюцца за ўладу, яны не крытыкуюць яе. Яны не называюць рэчы сваімі імёнамі, баяцца кранаць першую асобу — віноўніка таго, што Беларусь не дэмакратычная. Віноўніка таго, што Беларусь зрабілася васалам Расеі і што яе незалежнасьці пагражае зьнікненьне. На жаль, трэба канстатаваць наступнае — уся зарэгістраваная ўладай апазыцыя, па сутнасьці, знаходзіцца пад яе кантролем.

паводле Радыё Свабода