У Мінску адбылося пясяджэнне Камітэта Сацыялістычнага Інтэрнацыянала па СНД, Каўказе і краінах Прычарнамор’я

Пасяджэнне Камітэта Сацыялістычнага Інтэрнацыянала] па СНД, Каўказе і краінах Прычарнамор’я адкрылася ў Мінску ў пятніцу 8 лістапада 2019 г.

Дэлегацыі левацэнтрысцкіх партый з гэтых краін абмяркоўваюць праблемы рэгіёну і шляху пабудовы справядлівага дэмакратычнага грамадства ў краінах рэгіёну.

Арганізатарам пасяджэння з’яўляецца Народная Грамада – адзіная партыя Беларусі, якая з’яўляецца паўнапраўным членам Сацінтэрна. Сустаршынёй Камітэта з’яўляецца Мікалай Статкевіч.

У першы дзень сустрэчы дэлегацыі паведамілі пра нацыянальную сітуацыю і апошнія падзеі ў сваіх краінах. Сустрэча працягнулася далейшымі дыскусіямі пра дэмакратыю і яе інстытуты на прасторы СНД, Каўказа і Прычарнамор’я, пераадоленне канфліктаў і забеспечанне міру, а таксама ўмацаванне сацыял-дэмакратыі ў рэгіёне і завершылася ў суботу 9 лістапада.