Кіраўніца Еўракамісіі: Усе палітычныя актывісты мусяць быць вызваленыя

Улады Беларусі павінны забяспечыць змястоўную канкурэнтную палітычную барацьбу.

Усіх затрыманых беларускіх палітычных актывістаў варта адпусціць на свабоду, заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

«Усе палітычныя актывісты, якія былі затрыманыя, павінны быць вызваленыя», – сказала яна на прэс-канферэнцыі, каментуючы падзеі ў Беларусі.

Са слоў кіраўніцы Еўракамісіі, «улады Беларусі павінны забяспечыць змястоўную канкурэнтную палітычную барацьбу на выбарах 9 жніўня».

«Беларускія грамадзяне хочуць, каб выбары былі дэмакратычнымі», – дадала яна

Хартыя97