Ламаем лёд // Зварот да патрыётаў Беларусі

Я звяртаюся да патрыётаў Беларусі.

Вы ведаеце, што адбываецца з нашай краінай апошнія 26 гадоў. Вы ведаеце, што банда ва ўладзе знішчае ўсе парасткі нацыянальнага. Ведаеце, што яна зрабіла з нашай мовай. Як яна змагалася супраць нашай гісторыі. Як яна залезла ў поўную залежнасць ад Расіі.

Лукашэнка замарозіў нашу краіну. Яна пакрыта льдом. І пад гэтым льдом гіне ўсё, што паспела прарасці ў пачатку 90-х нацыянальнага, беларускага, гістарычнага, нашага.

Зараз у нас ёсць унікальная магчымасць зламаць гэты лёд над Беларуссю, каб беларускаму стала лягчэй дыхаць.

Зноў раздаюцца галасы людзей зняверанных, альбо зайздросных да чужой вядомасці, што трэба ціха займацца нейкімі культурнымі праектамі, не ўвязывацца ні ў ва што, капіць сілы і злосць. Колькі можна яе капіць? Колькі людзей ужо памерла, копячы гэтую злосць? Калі мы будзем назіраць збоку за тым, што адбываецца, то што застанецца ад нацыянальнага?

Трэба выкарыстоўваць любыя магчымасці, каб зламаць лёд!

У нядзеля 31 траўня ў 12 00 ва ўсіх абласных цэнтрах і ў Мінску каля Камароўкі адбудуцца пікеты-мітынгі. Рэдкая легальная магчымасць сабрацца разам, сказаць пра сваі праблемы і пра тое, што Беларусь жывая.

Я заклікаю патрыётаў, у якіх яшчэ засталіся вера, энергія і сілы. Скарыстайцеся гэтай магчымасцю. Прыйдзіце туды, куда прыходзіць актыўная частка беларускага народа. Размаўляйце з ёй. Завязвайце кантакты. Вядзіце яе за сабой.

Калі мы не будзем выкарыстоўваць такія магчымасці, то мы можам згубіць усе шансы на беларускую Беларусь.

Драматычныя змены непазбежныя. Толькі ад патрыётаў Беларусі залежыць, куды пойдзе сітуацыя. А яна пойдзе туды, куды мы яе павядзем.

Будзьма разам! Гартуйцеся ў барацьбе. Сілы з’яўляюцца толькі ў таго, хто змагаецце. Без змагання мы не ўратуем Беларусь.

Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч                27.05.2020 года