Вызваліць Севярынца, Ціханоўскага, Статкевіча, Бабарыку ды іншых – Antonio López-Istúriz White

Генеральны сакратар Еўрапейскай народнай партыі выступіў у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі:

“Мяне клічуць Антоніё Лопэс-Істурыс. Я генеральны сакратар Еўрапейскай народнай партыі. Я з Іспаніі. Сёння я выказваю маю салідарнасць з народам Беларусі, які насуперак рэпрэсіям і запалохванню абараняе дэмакратыю і вольныя выбары. Я выказваю сваю салідарнасць і салідарнасць ЕНП з тымі, хто знаходзіцца ў турмах і спазнаў катаванні. Павел Севярынец, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Віктара Бабарыка ды іншыя. Мы захапляемся вашай мужнасцю, прыхільнасцю і прысвячэннем Беларусі. Я заклікаю прэзідэнта Лукашэнку спыніць рэпрэсіі і тэрмінова вызваліць усіх палітвязняў. Я заклікаю чальцоў маёй палітычнай сям’і ды іншых еўрапейцаў, як гэта зрабіў праз Twitter прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск, далучыцца да кампаніі салідарнасці з народам Беларусі. Асабліва з тымі, хто ў турмах. Жыве Беларусь!”