НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH
589 subscribers
5.21K photos
724 videos
17 files
3.28K links
Канал партыі Мікалая Статкевіча
НАРОДНАЯ ГРАМАДА

Народная Грамада - сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Сайт - hramada.org

Чат -https://t.me/+6vMFTQz1_VZmYjli
Download Telegram
Forwarded from STATKEVICH M
Вось тады мы і пабачылі на вуліцах многія сотні тысяч пратэстоўцаў і ўбачылі іх эфект- мітусня і разгубленасць уладаў, нават прабачэнні. Потым былі ўпартыя, мужныя і годныя, але істотна меньш колькасныя акцыі, якія мелі маральны, палітычны, гістарычны, міжнародны сэнс, але да змены сітуацыі прывесці ўжо не маглі. Потым пачалася ўладная масавая помста за перажыты страх і справакаваная ёю і прыкладам "лідэраў" масавая эміграцыя. Так што "лідэрства" самазванцаў ўсё ж было, але толькі ў гэтым.
Я так шчыра расказваю пра падрыхтоўку тых падзей і нашы дзеянні таму, што гэта важна- разумець падзеі і ролі розных асоб і арганізацый у іх. Каб не хадзіць па вечнаму колу, кожны раз робячы падобныя памылкі.
Я не хачу толькі крытыкаваць. Зрэшты, мы паказалі ўсяму свету, што ёсьць беларуская нацыя, гатовая змагацца за свабоду, што мусяць цяпер ўлічваць тыя, хто раней бачыў у нас толькі дэмаграфічны матэрыял для сябе, а правячы рэжым пазбаўлены легітымнасці. Людзі, якія апынуліся ў эміграцыі арганізоўвалі акцыі з патрабаваннямі вызвалення палітвязняў. Збіралі са сваіх не вельмі буйных даходаў грошы на дапамогу вызваленым.
Але зараз у рэгіёне ідзе вайна. Настала пара падрыхтаваць, забяспечыць рэсурсамі і рэалізаваць план рашучых крокаў па ўратаванню краіны ад жудасных сцэнароў, якія нам накідваюць з Ўсходу. Ці здольныя на гэта ждуны?
Што тычыцца падзей 2020 года, то яны былі для мяне, найперш, часам з'яўлення беларускай палітычнай нацыі, на што я працаваў дзесяцігоддзямі, нацыі годнай, мужнай. шляхетнай і салідарнай, якой захапляўся ўвесь свет. Часам з'яўлення цэлага шэрагу новых лідэраў, якія самі бралі на сябе ініцыятыву, арганізоўвалі і ўзначальвалі пратэсты, ішлі за гэта ў зняволенне. Прыйдзе час і ўдзячная вольная Беларусь ушануе іх імёны. Я ўпэўнены што першыя пакаленні кіраўнікоў вольнай беларускай дзяржавы будуць складаць менавіта гэтыя людзі.

- Беларусы з надзеяй чакалі выхаду на волю рэальных лідэраў беларускай апазіцыі. Ваша вызваленне вярнула надзею шматлікім прыхільнікам пераменаў. Што б вы ім зараз хацелі сказаць?

Не спадзявайцеся на цудоўныя перамены самі сабой, на нейчыю хваробу, смерць, на Трампа з ракетамі, на "Бога з машыны", які некалі з'яўляўся ў старажытнагрэчаскіх трагедыях і вырашаў усе праблемы. Не будзьце ждунамі. Усё прыйдзецца вырашаць самім. І неабходныя для гэтага рэсурсы ў нас ёсць. Задача ў тым, каб аб'яднаць усе гэтыя рэсурсы і эфектыўна скарыстацца імі. Я ўжо пісаў пра гэта. Магчыма мае прапановы падаліся некаму нерэлістычнымі, бо былі заснаваны на няпоўнай інфармацыі і не ўлічвалі папярэдні няўдалы досвед. Дык трэба думаць і працаваць, каб зрабіць іх рэальнымі. Бо іншага шляху да вызвалення і захавання нашай краіны ў нас няма. І я веру, што мы здолеем, што Беларусь будзе жыць.
3
Forwarded from STATKEVICH M
Віншую ўсіх беларусаў з Днём Волі!
108 гадоў таму Статутнай граматай Рады БНР наша нацыя заявіла аб сваім жаданні і праве на незалежнасць, на сваю дзяржаву.
Без гэтай заявы не было б ні БССР, ні, хутчэй за ўсё, Рэспублікі Беларусь. Не было б, гледзячы па мэтанакіраванай імперскай палітыцы русіфікацыі, і самой нашай нацыі. Рада БНР скарыстала свой гістарычны шанец, але, на жаль, не да канца. У той крывавы час выжыванне новай дзяржавы, нават яе дыпламатычнае прызнанне моцнымі дзяржавамі залежылі ад наяўнасці ў яе істотнай вайсковай сілы. На жаль, бацькі-заснавальнікі БНР не здолелі арганізаваць такую сілу. Не атрымалася перакінуць на Радзіму з румынскага фронту беларускі корпус, сфармаваны ў складзе Расійскай арміі з ваяваўшых у ёй беларусаў. Гісторыя вучыць. Важна крытычна ацэньваць яе ўрокі і рабіць з іх правільныя высновы. Каб Беларусь не знікла, каб наша краіна жыла.
Я ўпэўнены - Беларусь будзе вольнай!
Са святам, сябры!
4
Сёння дэмакратычная Беларусь святкуе Дзень Волі. У гэты дзень, 25 сакавіка 1918 года, была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтая дата сімвалізуе імкненне беларусаў да свабоды, самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці.

Віншуем усіх беларусаў з гэтым важным святам! Дзень Волі — гэта не толькі пра гісторыю, але і пра сённяшні дзень, пра нашу адказнасць за будучыню краіны. Гэта напамін пра тое, што свабода не даецца — яе адстойваюць, за яе змагаюцца і яе берагуць.

Няхай гэты дзень натхняе нас не губляць веру, падтрымліваць адзін аднаго і працягваць шлях да вольнай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.

Жыве Беларусь!
3❤‍🔥3
У Еўрапарламенце (Брусэль) адбыўся другі Форум Статкевіча.
Мерапрыемства было прымеркавана да падзей у Беларусі.
Тэма канферэнцыі:
Беларусь у кантэксце бяспекі Еўропы.
Упершыню гаварылі пра інтэрвенцыю Расіі ў Беларусь.
Упершыню прагучаў голас дзейных беларускіх ваяроў.
Упершыню тэма Беларусі ў звязцы з вайной ва Украіне была асноўнай.
Арганізатарамі канферэнцыі сталі вядомыя еўрапейскія дэпутаты
Пятрас Аўштравічус (Літва) і
Тейс Рёўтэн (Нідэрланды). Падтрымаў і выступіў на канферэнцыі анлайн Спікер Сейма Літвы Юозас Олекас .
На канферэнцыі была прэзентавана Нацыянальная Кааліцыя (якая вырасла са Сходу неабыякавых).
Пасля канферэнцыі ўдзельнікі былі запрошаны на шэраг сустрэч, у тым ліку з прадстаўнікамі урада Еўропы.
8
Учора актывісты нашай партыі прыядналіся да святкаванняў Дня Волі ў Вільні.

Разам мы праслухалі зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, якая нагадала пра тое, што Беларусь будзе вольнай толькі тады, калі над ёй не будзе так званага “старэйшага брата” з Крамля.

Прагучалі вітанні і з боку літоўскіх палітыкаў — Жыгімантаса Павілёніса, Русланаса Баранаваса, Томаса Тамілінаса, якія нагадалі, што месца Беларусі — сярод еўрапейскіх народаў і што Літва заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць імкненне беларусаў да дэмакратыі.

Асабліва эмацыйнай выдалася прамова Паўла Севярынца, які нагадаў пра тое, як важна змагацца за Беларусь кожны дзень. А завяршылася свята шэсцем да амбасады Беларусі ў Літве, дзе былі запаленыя знічы ля партрэтаў забітых рэжымам і Масквой беларусаў.
5👍1
🔥 Кучараў Міхаіл. Мая справаздача аб мерапрыемстве ў Еўрапарламенце
«Форум Статкевіча: Беларусь у кантэксце еўрапейскай бяспекі» (24.03.2026)

Каму мы «наступілі на мазалі» ў Бруселі
1. Пра тых, хто «гасіў касцёр»

(Нашы віленскія і варшаўскія «пажарныя»)

Калі мы толькі пачалі рыхтаваць гэты форум, у віленска-варшаўскім Офісе (ну, вы ведаеце гэтых «майстроў дыпламатычных падарожжаў») пачаўся сапраўдны вэрхал. Яны ж як прывыклі: ёсць «адзіна правільнае» меркаванне, а ўсе астатнія — гэта «раскольнікі» і «агенты».

Па пунктах:

1 Пачатак.
Асобнае «прывітанне» ўсім гэтым «дарадцам па ўсім пытанням», якія спрабавалі нашэптваць еўрадэпутатам, што Кааліцыя, а асабіста Лахвіч і Кучараў,— гэта «нефармат» і лепш з імі не сустракацца. Спадарства, ваш «фармат» — гэта прыгожыя фоткі ў інстаграме, а наш — гэта голас чалавека з-за кратаў. Розніцу адчуваеце?

Карціна маслам: Назіраць, як офісныя стратэгі спрабавалі «спаганіць» наш форум — гэта як глядзець, як дзіця спрабуе накрыць коўдрай пажар на нафтабазе. Смешна, але трохі жаль коўдру.

2. Сутнасць справы: Пра што мы білі ў званы

Пакуль Офіс малюе «мапы рэформ», мы прывезлі ў Брусель рэчаіснасць:

Інтэрвенцыя і Гібрыдная акупацыя: Мы сказалі жорстка: Беларусь — гэта інтэрніраваная і гібрыдна акупаваная тэрыторыя. Хопіць карміць Еўропу ілюзіямі, што з гэтым рэжымам можна «дамовіцца» праз «санкцыі-лайт». Гэта вайна, і трэба называць рэчы сваімі імёнамі.

Зварот Статкевіча: Калі я чытаў словы Міколы, у зале стаяла цішыня. Бо гэта быў голас сапраўднага Супраціву, а не вылізаны тэкст ад чарговага спічрайтэра. Гэта быў голас чалавека, якога яны ў сваім утульным Офісе ўжо даўно «спісалі ў архіў» (асабістае меркаванне), бо ён ім занадта нязручны — не ўпісваецца ў палітыку Офіса «мірнай капітуляцыі».

3. Хто спрабаваў «ставіць палкі ў колы»?

Мы ведаем, хто з віленскіх структур спрабаваў пераканаць фракцыі S&D і «Renew Europe», што гэты форум «шкодзіць адзінству».

Паслухайце мяне: калі ваша «адзінства» — гэта ціхіе могілкі, дзе ўсе маўчаць і слухаюць аднаго дырыжора, то мы з задавальненнем будзем тымі, хто гэты спакой парушыць. Мы прыйшлі ў Еўрапарламент не прасіць дазволу, а патрабаваць дзеянняў для вызвалення Беларусі, а не чарговых «круглых сталоў» пра нішто.

🕵️‍♂️ Як гэта «аўкнецца» Офісу (Адэскі прышчур):

Дэфіцыт валідолу ў Вільні і Варшаве: Цяпер, калі форум прагрымеў, а Пятрас Аўштравічус з Цісам Ройтэнам паціснулі нам рукі, у Офісе пачнецца праверка: «Як гэта мы прапусцілі “Нацыянальную Кааліцыю” ў Брусель?». Не рабіце мне нервы: вы кааліцыю не прапусцілі — вы яе проста не змаглі спыніць!

Эфект «Голага караля»: Мы паказалі еўрапейцам, што акрамя офісных візітаў у беларусаў ёсць Нацыянальная Кааліцыя. Цяпер дыпламатам будзе цяжка тлумачыць, чаму яны раней слухалі толькі адзін бок, які манапалізаваў прэдстаўніцтва беларусаў ва ўсім свеце.

Рэзюмэ ад Кучарава:

Мы зрабілі сваю справу. Мы вярнулі Беларускаю нацыянальную кропку гледжання ў еўрапейскі парадак дня.

А тыя, хто спрабаваў нам замінаць... ну што ж, глядзіце пад ногі, калі будзеце бегчы да чарговага фуршэту. Мы тут надоўга.

Выснова:

Першы афіцыйны крок зроблен. І колькі б вы нам не заміналі са сваіх варшаўска&віленскіх офісаў, мы будзем ісці далей да нашай мэты - Вольнай Беларусі.

📢 P.S.
Хто падзяляе гэта меркаванне можа далучыцца да канала і чату “Сход Неабыякавых”
(увага, гэты рэсурс у экстрэміскам спісе рэжыма) ці ў асабістыя ўдзельнікаў форума ў Брусселе.

🔗 https://t.me/sxod_by
💬 https://t.me/sxod_chat

#Беларусь #Еўрапарламент #Брусель #Статкевіч #Палітыка #Свабода #НацыянальнаяКааліцыя #Belarus #EU #Brussels
6🔥2🤝2👍1
Нараджэнне новага палітычнага суб’екта.
Сімвалічна, што прайшло 9 месяцаў — ад першага сходу неабыякавых у зале рэлігійнай супольнасці ў Варшаве да канферэнцыі ў адным з залаў Еўрапейскага парламента ў Бруселі, дзе было абвешчана пра стварэнне Нацыянальнай кааліцыі, якая вырасла са Сходу неабыякавых.
Дзіця нарадзілася!
Вядома, гэта палітычны суб’ект, які заявіў пра сваё існаванне. І з гэтым ужо даводзіцца лічыцца.
Гэта суб’ект не пад нейкага лідара, а пад ідэю. Ідэю стварэння свабоднай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі, дзе не людзі для дзяржавы, а дзяржава для людзей.
З’яўленне Нацыянальнай кааліцыі — гэта адказ не толькі на беззаконне і тэрор у Беларусі, але і на сістэмны крызіс унутры беларускіх дэмакратычных сіл.
Гэта спроба вярнуць сэнс, суб’ектнасць і вынік у беларускую палітыку.
Галоўная задача кааліцыі — аб’яднаць нацыянальна арыентаваныя палітычныя сілы, якія выступаюць за суверэнітэт Беларусі, развіццё дэмакратыі і інтэграцыю краіны ў еўрапейскую палітычную і культурную прастору.
Свабода Беларусі не прыйдзе сама. Яна можа быць дасягнута барацьбой тых, хто гатовы за яе змагацца.
Жыве Беларусь!
👍3