Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
«Алаіза Пашкевіч — 150. Пашкевіч, Сцяпан Кайрыс і наш час»
🎤 Канферэнцыя ў гонар беларускай паэткі і грамадскай дзяячкі і яе мужа прайшла 18 верасня ў Вільні ў візіт-цэнтры Сейма Літвы. Яна адбылася ў візіт-цэнтры Сейма Літвы і сабрала беларускіх, літоўскіх, украінскіх палітыкаў і навукоўцаў.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/kanferencyja-da-150-hoddzja-z-dnja-naradzennja-alaizy-paskevic-u-vilni/

19 верасня 1991 года Беларусь вярнула герб і сцяг
У гэты дзень Вярхоўны Савет прыняў законы «Аб Дзяржаўным сцягу» і «Аб Дзяржаўным гербе», а таксама зацвердзіў новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь. На змену камуністычнаму чырвона-зялёнаму прыйшоў бел-чырвона-белы сцяг,
а гербам стала «Пагоня», чыя гісторыя пачалася яшяэ ў XIII стагоддзі.
Але менш чым праз чатыры гады — 14 траўня 1995 года — на рэферэндуме, ініцыяваным Лукашэнкам, былі нібыта абраныя савецкія сімвалы. Насамрэч гэтаму папярэднічала шмат іншых здарэнняў: збіццё дэпутатаў ад БНФ; змена кіраўнікоў усіх дзяржаўных медыя і іх поўнае падпарадкаванне Лукашэнку; прапаганда супраць нацыянальна арыентаваных палітыкаў на тэлебачанні.
І сёння рэжым Лукашэнкі зацята пераследуе беларусаў за выкарыстанне БЧБ-сцяга і герба “Пагоня”. Прапаганда супраць сімвалаў працягваецца і цяпер. Але яны застаюцца часткай нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. І ў дэмакратычнай свабоднай Беларусі зноў стануць дзяржаўнымі сімваламі.
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

❤2
Forwarded from STATKEVICH M
ПАТРЫЁТ
35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у якасці дзяржаўных сімвалаў нашай краіны старадаўні герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Чалавека, які сваім выступам здолеў пераламіць настроі большасці дэпутатаў на карысць гэтага рашэння, звалі Георгій Станіслававіч Таразевіч. Я асабіста добра ведаў яго і хацеў бы распавесці пра гэту выбітную, але незаслужана забытую асобу.
Нарадзіўся Георгій Таразевіч ў 1937 годзе ў сучасным Мядзельскім раёне. Працаваў старшынём Мінскага гарвыканкама, быў старшынём Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і на гэтай пасадзе стаў адзіным з кіраўнікоў рэспублікі, які сказаў народу праўду пра тое, што насамрэч адбылося 26 красавіка 1986 года ў Чарнобылі. Быў намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Быў даверанай асобай Гарбачова. У гэтай якасці быў накіраваны у Вільнюс, каб вывучыць сітуацыю, якая склалася ў Літоўскай ССР пасля таго, як у студзені 1991 года савецкія войскі танкамі душылі людзей каля Вільнюскай тэлевежы. Пасля гэтага генералы патрабавалі шырокамаштабнай вайсковай аперацыі супраць прыхільнікаў незалежнасці Літвы. Але Георгій Станіслававіч сустрэўся з рознымі бакамі канфлікту і ў сваім дакладзе Гарбачову катэгарычна выступіў супраць ўжывання вайсковай сілы. У выніку эскалацыя была спынена. Дарэчы, як ён распавядаў мне, найбольш поўную і аб'ектыўную карціну сітуацыі яму абмаляваў тады ўжо былы кіраўнік мясцовай кампартыі Альгірдас Бразаўскас. Накіроўваўся ў іншыя "гарачыя кропкі" СССР. Напрыклад, аб'ектыўныя высновы камісіі, у якую ён уваходзіў, па падзеям у Грузіі, дзе салдаты сапёрнымі рыдлёўкамі забівалі дэманстрантаў, былі адрынуты З'ездам народных дэпутатаў СССР, "як прадузятыя".
Пасля распаду СССР працаваў першым намеснікам міністра замежных спраў Беларусі, потым амбасадарам нашай краіны ў Польшчы. Пасля рэферэндуму 1995 года публічна назваў яго ініцыятара "дурнем" і пайшоў у адстаўку. Быў абраны старшынём Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі Народнай Грамады. Ад нашай партыі ў 1996 годзе ён абраўся дэпутатам Мінскага гарсавета, дзе карыстаўся павагай большасці дэпутатаў.
Я лічу Георгія Станіслававіча сваім палітычным настаўнікам. У складаных сітуацыях я зьвяртаўся да яго за парадай. Яго палітычны досвед быў унікальным, рэкамендацыі заўсёды слушнымі, а тлумачэнні іх вельмі глыбокімі. У мяне іншым разам былі ўражанні, што ён проста ўспамінае аналагічную сітуацыю. Але самае галоўнае - ён быў вельмі прыстойным інтэлігентным чалавекам, бясспрэчным патрыётам Беларусі.
Менавіта таму 35 гадоў таму патрыятычная меньшасць Вярхоўнага Савета запрасіла яго выступіць, а пракамуністычная большасць прыняла яго аргументы, што, хай на некалькі год, вярнула нам 700-гадовы герб "Пагоня" і сцяг яго колераў,
Георгія Станіслававіча не стала ў 2003 годзе. Ён пахаваны на Ўсходніх могілках Мінска. Яго надмагілле выканана ў бела-чырвона-белых колерах.
Думаю, што лепей за ўсё было б даць слова самому Георгію Станіслававічу. Ніжэй будзе тэкст той яго прамовы 35 гадоў таму, захаваны дзякуючы тагачаснаму дэпутату Сяргею Навумчыку.

❤1
Forwarded from STATKEVICH M
ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА
перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г.
Паважаны Вярхоўны Савет! Прыйшоў час, калі на самым высокім заканадаўчым узроўні разглядаюцца пытаньні зацьвярджэньня гістарычна-нацыянальных сымбаляў беларускага народу — бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» у якасьці дзяржаўных сымбаляў беларускай дзяржавы.
Пытаньні, як тут ужо казалася, вельмі важныя, складаныя і заблытаныя як палітыкамі, гэтак і навукоўцамі. Склалася так, што мы цяжка і доўга ішлі да ўсьведамленьня неабходнасьці зрабіць менавіта гэта. Ня буду называць прычыны, зь якіх тое не было зроблена раней. Можна толькі сказаць, што ў мінулым была і нерашучасьць у доказах з боку навукоўцаў, зьвязаная, відаць, з палітыканствам, непрыманьнем некаторымі коламі рэальных гістарычных і нацыянальных асаблівасьцяў нашага народу.
Я ў свой час даволі падрабязна вывучаў гэтую праблему. Уважліва пазнаёміўся з высновамі і прапановамі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук БССР, прэзыдыюму Беларускай Акадэміі навук, вядомага навукоўцы, прафэсара Анатоля Грыцкевіча. Яны, на мой погляд, дастаткова пераканаўчыя і даказваюць неабходнасьць зацьвярджэньня ў якасьці дзяржаўных сымбаляў Беларусі бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня».
Праўда, ёсьць і матэрыялы (пра гэта казалася з гэтай трыбуны), якія гавораць, што нацыянальная сымболіка выкарыстоўвалася ў свой час праціўнікамі народу, захопнікамі ў гады Вялікай айчыннай вайны. Некаторыя таварышы ставяць пытаньне: а ці можам мы пасьля гэтага выкарыстоўваць названыя сымбалі ў якасьці дзяржаўных? Народны дэпутат Трусаў ужо адказваў на гэтае пытаньне. Я хачу толькі дадаць, што фашыстоўскія прапагандысцкія службы дзейнічалі вельмі спрытна і хітра. Тыя дзеячы выкарыстоўвалі гістарычную нацыянальную сымболіку ня толькі ў нас у Беларусі, але і практычна ва ўсіх акупаваных краінах. Гэта тычыцца і Францыі, і Польшчы, і Украіны, і нават Расеі.
Рабілася гэта дзеля таго, каб у чыста прапагандысцкіх мэтах заваяваць грамадзкую думку, давер, каб прыцягнуць насельніцтва на свой бок і паказаць сябе зь лепшага боку перад усясьветнай супольнасьцю. На нашай зямлі гэта было тым болей зручна і выйгрышна, паколькі тут у свой час настойліва адмаўлялася старая гістарычная сымболіка і паўсюль уводзілася новая.
Апроч сказанага, гэтыя прыклады паказваюць толькі тое, на мой погляд, што гэтая сымболіка рэальная і ў свой час гістарычна была агульнапрызнаная. Нейкіх іншых нацыянальна-гістарычных сымбаляў (больш папулярных, больш распаўсюджаных), Беларусь ня мела. І самае галоўнае: тое, што здаўна належыць народу, нікому ніколі нельга ні запляміць, ні забраць, ні зьмяніць.
Несумненна, што аднаўленьне нацыянальнай дзяржавы, умацаваньне яе сувэрэнітэту, немагчыма без нацыянальна-гістарычнай сымболікі. Станоўчае рашэньне гэтага пытаньня Вярхоўным Саветам Беларусі, на мой погляд, асабліва важна цяпер для рэспублікі, паколькі гэта засьведчыць, што ў Беларусі існуе нацыянальная згода, кансалідацыя ўсіх сілаў у вырашэньні самых складаных задач, якія стаяць перад грамадзтвам. Пакажа, што наша рэспубліка цьвёрда пайшла новым, дэмакратычным шляхам разьвіцьця і не зьбіраецца з гэтага шляху адступаць

18 верасня ў Вільні адбылася канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч — яркай беларускай дзяячкі пачатку мінулага стагоддзя, адной з заснавальніц беларускага нацыянальнага адраджэння, паэткі, грамадскай і палітычнай актывісткі.
Арганізатарамі выступілі Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя, беларуская партыя «Народная Грамада» і Таварыства беларускай культуры ў Літве.
Як падкрэсліў у звароце з нагоды адкрыцця канферэнцыі спікер Сейма Літвы Юозас Олекас, лёс Алаізы Пашкевіч непарыўна звязаны з Літвой і Вільняй. Тут сустракаліся прадстаўнікі беларускай і літоўскай культур. А муж дзяячкі Стэпанас Кайрыс мае для Літвы такое ж значэнне, як Алаіза для Беларусі. Яны ўзаемна дапаўнялі і падтрымлівалі адно аднаго. Такія асобы востра неабходныя нацыі як прыклад і маяк — асабліва ў цяжкія, смутныя часы.
Тэма выклікала вялікую цікавасць з літоўскага боку. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел многія вядомыя палітыкі Літвы, Беларусі і Украіны, навукоўцы, а таксама былы сенатар Францыі, сацыяліст Жан-Іў Леконт.
А 25 верасня ў Музеі Марыі і Юрыя Шляпеляў у Вільні пройдзе яшчэ адна канферэнцыя, прысвечаная Алаізе Пашкевіч. На гэты раз яна будзе навукова-практычнай. Па яе выніках плануецца выданне дакладаў, прысвечаных Стэпанасу Кайрысу і Алаізе Пашкевіч, на літоўскай і беларускай мовах.
Гэта важна для беларускага нацыянальнага адраджэння і ўзаемаразумення літоўцаў і беларусаў. 🤍❤️🤍

Ад пачатку поўнамаштабнай вайны мы дапамагалі Украіне чым маглі. Асабліва зімой — каб украінскія гарады, пазбаўленыя святла і цяпла расійскімі ўдарамі, выстаялі. Бо салідарнасць — гэта быць побач, сустракацца, размаўляць і шукаць тое, што аб'ядноўвае.
У Вільнюсе мы сустрэліся з украінскімі сацыял-дэмакратамі. Гэта людзі, якія разумеюць: сацыял-дэмакратыя — перш за ўсё салідарнасць. Не тады, калі лёгка, а менавіта тады, калі цяжка.
Разам наведалі Сейм Літвы і сустрэліся са Спікерам Юозасам Олекасам — нашым даўнім сябрам. Гаварылі пра Украіну, Беларусь, вайну і пра тое, як нашы партыі могуць падтрымліваць адна адну.
Украінскія сацыял-дэмакраты абараняюць сваю краіну не толькі на палітычным фронце — многія іх таварышы на фронце са зброяй у руках. Для нас гэта не чужая вайна. Мы добра ведаем, што бывае, калі дыктатура лічыць людзей ворагамі за адно жаданне жыць свабодна.
Таму Украіна — у сэрцы. Наша салідарнасць — не на адзін дзень.
Мы побач. Мы разам.
Жыве Беларусь. Слава Украіне. 🇺🇦🤍❤️🤍

ПЛЁТКІ, ЯК ПАЛІТЫЧНАЯ ЗБРОЯ
У палітычнай барацьбе ў краінах нашага рэгіёна значную ролю адыгрываюць плёткі. Асабліва, у несвабодных краінах. Дыктатарскія рэжымы актыўна фармуюць і распаўсюджваюць плёткі пра апазыцыю з дапамогай дзяржаўных медыя і спецслужбаў.
Найбольш распаўсюджаныя плёткі пра тое, што апазіцыянеры атрымоўваюць і прысвойваюць вялізарныя грошы ад замежных краін. З-за ўласцівай большасці людзей зайздрасці і адсутнасці ў іх уяўленні іншых матываў для небяспечнай і няроўнай барацьбы з рэжымам, акрамя грошай і ўлады, яны часта ўспрымаюць гэтыя плёткі, як праўдзівыя. Асабліва, калі ў пэўнага апазіцыянера сапраўды ёсць нейкая маёмасць (напрыклад, катэдж альбо аўтамабіль), якія можна паказаць па дзяржаўнаму тэлебачаньню. Складаней, калі такой маёмасці няма. Тут застаюцца толькі вусныя плёткі. Але не трэба недаацэньваць іх эфектыўнасць. Тым болей, што ў рэжыма ёсць магутная схаваная сетка для іх распаўсюджвання. Я маю на ўвазе сексотаў ды інфарматараў спецслужбаў (калі карацей - стукачоў). Быць стукачом - маральна няўтульная функцыя. Матывы, па якім робяцца стукачамі, звычайна самыя нізкія. У грамадстве стукачы выклікаюць агіду. Таму яны з радасцю ўспрымаюць інфармацыю ад куратара пра, нібыта, нізкія матывы апазіцыянераў, адразу ёй вераць і ахвотна распаўсюджваюць нават без загаду. Ім так псіхалагічна камфортней - лічыць тых, на каго іх прымусілі "стукаць ", такімі ж мярзотнікамі, якімі людзі лічаць саміх стукачоў. Яшчэ больш ахвотна стукачы разносяць плёткі пра нібыта "стукацтва" іншых, асабліва, вядомых людзей, якімі "даверліва" з імі дзеліцца куратар, каб не толькі запусціць плётку, але і псіхалагічна падтрымаць свайго стукача. Маўляў, не ты адзін такі. Глядзі, хто яшчэ на на нас працуе. Праўда, тут у аб'екта дыскрэдытацыі можа з'явіцца і пэўны бонус. Стукачы настолькі некрытычна і з поўным даверам успрымаюць такую плётку, што могуць пры сустрэчы нават пачаць намякаць яе аб'екту, што яны ведаюць пра яго "супрацоўніцтва" і што яны, так бы мовіць, "калегі" ў справе стукацтва. Чым самі сябе выяўляюць. Але бонус гэты мае і зваротны бок. Бо, як сказана ў Бібліі: " У вялікім веданні вялікі сум". Іншым разам робіцца цяжкім не згубіць веру ў людзей.
Мне даводзілася ледзь не дзесяцігоддзямі быць аб'ектам самых розных плётак. Спачатку я па наіўнасці лічыў, што ні па аднай пазіцыі не магу быць аб'ектам для іх. Але дарэмна - яшчэ ў канцы 90-х з'явіліся плёткі пра "мой катэдж", чамусьці, ў Калодзішчах. Які мне так і не атрымалася пабачыць, бо яго ніколі не паказвалі па БТ, але самыя розныя людзі, ад міліцыянтаў да артыстаў былі цвёрда ўпэўнены ў яго наяўнасці ў мяне. Прайшлі дзесяцігоддзі, за якія я правёў у нетрах пенітэнцыярнай сістэмы рэжыму (на Акрэсьціна, "хіміі", калоніях і турмах) агулам каля 14 гадоў. Да таго ж, з пастаяннымі судовымі іскамі (апошні, які "вісіць" і цяпер, як і ў маіх "падзельнікаў"- 26 мільёнаў рублёў). Але, як хутка высветлілася, уяўны "мой катэдж" ацалеў дагэтуль. Нават з'явіліся нейкія яго дэталі. Як распавяла былая карэспандэнтка вядомага замежнага дэмакратычнага медыя сяброўцы маёй жонкі, я, нібыта, маю "трохузроўневы катэдж". Сяброўка адказала, што бывала ў нас з Марынай дома і што гэта звычайны стары дом у Лошыцы, які, дарэчы, часта наведвалі калегі той журналісткі. Тая ж упэўнена і безапеляцыйна заявіла: "Вы нічога не ведаеце". Не магу не аддаць належнае прафесіяналізму былой журналісткі, бо ў нечым яна мела рацыю - той "катэдж" у Лошыцы быў сапраўды "трохузроўневы", калі палічыць паддашак і склеп. Ну, паддашак усім бачны. Але як яна здагадалася пра той склеп? Вось што значыць прафесіяналка.
Зараз з-за зносу Лошыцы мы пераехалі адтуль. Але, ужо зразумеўшы, што далейшае змаганне з "маім катэджам" бессэнсоўнае, я вырашыў, мабыць, першы раз у жыцці, капітуляваць перад непазбежным.
Таму прызнаюся тут у наяўнасці "катэджа", у які я нядаўна пераехаў замест выдзеленай у сувязі са зносам дома ў Лошыцы гарадской кватэры.

Бо жыццё гадамі ў бетоннай турэмнай "шафе" памерамі 1×3 метры без магчымасці ўбачыць неба нават скрозь сетку, стварае асаблівае стаўленне да звычайных для іншых людзей рэчаў - дрэў, травы, неба за вокнамі ці над галавой. Да таго ж, не хочацца цягнуць за сабой ў тую новую кватэру сваю звычайную "світу" з судовых выканаўцаў і "праваахоўнікаў" розных тыпаў. Марыне і без таго хапіла стасункаў з імі. Ды й сабак трэба некуды падзець. Зараз у гарадскіх кватэрах забаранілі трымаць болей за двух гадаванцаў. Не выкідваць жа сабак з катамі на вуліцу. Вось так усё супала.
Таму вырашыў пераехаць у пакуль двухузроўневы "катэдж з камінам" у вёсцы. Праўда, там 20 гадоў ніхто не жыў. Прыйшлося доўга яго высушваць. На фотах ніжэй той катэдж, якім я пабачыў яго ў сёлетнім сакавіку. Цяпер працягваем даводзіць яго да ладу. Дровы на зіму ўжо набылі. І сабакі тут не лішнія. Не дарэмна ж напярэдадні перасялення доблесныя "службы" ледзь не цэлую спецаперацыю праводзілі, каб іх выкрасці. А меньшы руды - прыроджаны фартыфікатар, норы, у якіх можа схавацца цалкам, выкопвае на вачах. Так што колькасць узроўняў у "катэджы" можа вырасці да невядомай нікому велічыні. Які прастор для фантазій тутэйшых пінкертонаў!
Не трэба думаць, што гэта я "залёг на дно" ў вёсцы. Зрэшты, да Мінска тут недалёка і транспарт ходзіць рэгулярна. Калі ж у некаторых з'явіцца ідэя паўтарыць тут гісторыю, як у 2010 годзе з Алегам Бебеніным, то на такі выпадак публічна паведамляю, што я, па-ранейшаму вельмі люблю жыццё, прыроду і сваіх блізкіх і не магу нават уявіць ніякай нагоды, каб памяняць сваё стаўленне да ўсяго гэтага. Да таго ж прывык даводзіць свае справы да канца.
P. S. Судовым выканаўцам прапаную не ўзбуджацца - "катэдж", як і ўся маёмасць у ім, мне не належаць.

❤1🔥1
Forwarded from STATKEVICH M
Мой новы пакуль двухузроўневы "катэдж"
«Лукашэнка ня будзе мне ўказваць». Як Статкевіч адмовіўся пакінуць Белар...
https://youtube.com/watch?v=aPBExswvlp4&si=q9AgQxMlGYXY7q5S

YouTube
«Лукашэнка ня будзе мне ўказваць». Як Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь | «Архіпэляг БЕЛАГ-2»
11 верасьня 2025 году Міколу Статкевіча разам зь іншымі палітвязьнямі везьлі зь Беларусі ў Літву. Але на мяжы ён выйшаў з аўтобуса і адмовіўся пакідаць краіну. Што адбывалася ў наступныя гадзіны, хто спрабаваў пераканаць яго перайсьці мяжу і чаму Статкевіч…
“Гэтая вайна змусіла людзей адкрыць вочы і стаць іншымі”
🇺🇦 Кажа доктарка філасофіі, дырэктарка Інстытута сацыяльнага партнёрства ва Украіне Алена Скамарошчанка пра вайну ва Украіне, якая доўжыцца ўжо 1678-ы дзень. Экспертка таксама падкрэсліла, што для ўкраінцаў Беларусь з’яўляецца найважнейшай краінай.
Больш на: https://racyja.com/by/palityka/skamaroscanka/

Рацыя
“Гэтая вайна змусіла людзей адкрыць вочы і стаць іншымі”
Кажа доктарка філасофіі, дырэктарка Інстытута сацыяльнага партнёрства ва Украіне Алена Скамарошчанка пра вайну ва Украіне, якая доўжыцца ўжо 1678-ы дзень.
❤3
Кніга Мікалая Статкевіча — цяпер ва Ўроцлаве!
З 2 па 4 кастрычніка зборнік турэмных эсэ «І гэта ўсё ў табе» можна будзе набыць на беларускім фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Фестываль аб'яднае беларускіх літаратараў, перакладчыкаў, кнігавыдаўцоў, вучоных і мастацкіх дзеячоў. На працягу трох дзён гасцей чакаюць дыскусіі, сустрэчы, імпрэзы і прэзентацыі кніг. Незалежныя беларускія выдавецтвы прадставяць свае кнігі — сярод удзельнікаў будзе і «Камунікат», дзе ў гэтым годзе выпусцілі кнігу Мікалая Статкевіча.
Нагадаем, у аснову кнігі пакладзеныя эсэ, над якімі Статкевіч працаваў у 2023 годзе ў ШІЗА. Пасля выхаду з ізалятара ён запісаў тэксты, але супрацоўнікі калоніі забралі іх перад яго выхадам на волю. Аднак Мікалая Віктаравіча гэта не спыніла, і ён узнавіў іх па памяці.
Набыць кнігу эсэ будзе можна па адрасе:
📍Wroclaw, Ossolineum, ul. Szewska, 37

СВАБОДА ПЕРАМОЖА РАБСТВА
Меў сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕЗ у нашай краіне.
Скарыстаўся нагодай, каб выказаць сваю ўдзячнасць кіруючым структурам ЕЗ за дапамогу Украіне ды салідарнасць з паняволенымі краінамі нашага рэгіёну. Цяперашнія рэгіянальныя войны (абарончая ва Украіне і халодная грамадзянская ў нас) - найперш войны за каштоўнасці, дзе сілы свабоды супрацьстаяць сілам тыраніі. У гэтых войнах вызначыцца не толькі лёс рэгіёна і кантынента, але і будучыня ўсёй планеты. Падтрымка з боку вольнага свету, у якой ЕЗ адыгрывае самую значную ролю, паказвае, што мы не самотныя ў сваёй барацьбе, што сілы свабоды ў свеце пераважаюць сілы тыраніі. І што, ўрэшце, свабода пераможа рабства.
Беларусь будзе вольнай!