НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH
565 subscribers
4.9K photos
705 videos
14 files
3.15K links
Канал партыі Мікалая Статкевіча
НАРОДНАЯ ГРАМАДА

Народная Грамада - сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Сайт - hramada.org

Чат -https://t.me/+6vMFTQz1_VZmYjli
Download Telegram
Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з ваяром Палка Каліноўскага з поклічам "Лыч".
Ён загінуў падчас выканання баявога задання на поўдні Украіны ў пачатку сакавіка 2025 года.

💔 Мы страцілі яшчэ аднаго героя, які аддаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду.

Але героі жывуць, пакуль жыве памяць пра іх 🫡
Гэта было цікава, прафесійна і практычна!
У Вільні прыйшоў чарговы трэнінг у межах Школы дэмакратыі.
Прафесійныя трэнеры з Нідэрландаў правялі для сяброў партыі Народная Грамада двухдзённае мерапрыемства па навучанні працы ў сродках масавай інфармацыі.
Уменне супрацьстаяць расійскай і беларускай прапагандзе і правільна даносіць да аўдыторыі сваё пасланне - неабходны навык у наш складаны час.
Вучымся дэмакратыі.
Жыве Беларусь!
Forwarded from Хартия-97%
Зеленский подписал закон о праве президента направлять подразделения ВСУ в другие государства в период действия военного положения.

Согласно закону, во время военного состояния соединения, воинские части и подразделения ВСУ могут быть направлены за границу:

- для обеспечения национальной безопасности;
- сдерживание вооружённой агрессии;
- защиты суверенитета и территориальной целостности Украины;
- для реализации права на самооборону в соответствии со статьёй 51 Устава ООН.

«Не знаю насчёт региона Сахеля, а вот если Лукашенко ещё раз себе позволит Зеленского назвать гнидой, то последствия для марионеточного режима могут быть и вправду непредсказуемыми», - пишет военный эксперт Александр Коваленко.
У Літве вярнулася зіма. Холадна, слотна і слізка.
Але гэта ўсё сыходзіць калі маеш зносіны з сябрамі ў цёплай кампаніі.
Juozas Olekas несумненна вялікі сябар беларусаў. Узначальвае групу сяброў Беларусі ў Сейме Літвы.
Многія пытанні сабраныя "Дапамогай" і Народнай Грамадой ад пратэстных беларусаў, якія жывуць у Літве, перададзены ім днямі ў міністэрства МУС. Ёсць вялікая надзея, што яны будуць рашацца.
Літва разумее і падзяляе беларусаў і рэжым Лукашэнкі.
Бардзюр
09.09.2013
У Беларусі нямала дэмакратычных палітыкаў еўрапейскагаўзроўню. Але ва ўмовах адсутнасці палітыкі, бо яна звязана з выбарамі, на першы план у прэтэндэнтаў на лідарства ў дэмакратычнай часткі грамадства выходзяць іншыя якасці. Многія палітыкі  дэманстравалі мужнасць і смеласць, ішлі на адміністратыўныя арышты. Але смеласць любога чалавека мае сваю мяжу. Праўда, для некаторых яна знаходзіцца за мяжой паміж жыццём і смерцю. Але такіх няшмат. У большасці мяжа смеласці супадае з мяжой паміж адміністрацыйным і крымінальным кодэксам. Апазіцыйных палітыкаў саджаюць звычайна за дэманстрацыі. Таму мяжа паміж гэтымі кодэксамі мае канкрэтнае матэрыяльнае ўвасабленне ў выглядзе бардзюра. Калі акцыя праходзіла па тратуары, то гэта – адміністрацыйнае парушэнне, калі па праезднай частцы, то крымінальнае.
Большасць апазіцыйных палітыкаў ніколі не перасякае гэтую мяжу, што, па-чалавечы, цалкам зразумела. 19 сакавіка 2006 года ў ноч прэзідэнцкіх выбараў ніхто з некалькіх дзесяткаў тысячаў дэманстрантаў так і не ступіў на праездную частку.
Гады праз два пасля гэтага індывідуальныя прадпрыймальнікі праводзілі сваю акцыю. Яны перакрылі праспект на плошчы Незалежнасці насупраць уваходу ў метро. Я стаяў сярод натоўпу прадпрымальнікаў і размаўляў з людзьмі, як убачыў старшыню адной з правацэнтрысцкіх партый. Ён стаяў на бардзюры з боку плошчы і раз-пораз апускаў з яго нагу і кранаў ёю асфальт на праезднай частцы. Як гарачую ваду нагой мацаў.  А потым павярнуўся і па плошчы пайшоў прэч.
Пасля гэтай акцыі пад два дзесяткі маладзёвых актывістаў былі асуджаны за яе па крымінальнай справе. Большасць – да хатняй “хіміі”.  Утым ліку, і з АГП. Мяне чамусьці не кранулі.  Мо таму, што нядаўна вызваліўсяз “хіміі”?
Дэмакратычных лідараў, здольных, як напісана ў адной з казак Кіплінга, “выйсці на сярэдзіну пакоя”,  ці перайсці праз бардзюр,  як у нас, вельмі няшмат. Пальцаў адной рукі, каб іх палічыць,  зашмат будзе.  Іх ведаюць і нейтралізуюць усімі сродкамі. Таму так жорстка і ламалі Зьміцера. Цана лідарства і барацьбы пастаянна расце – Акрэсціна, “хімія”, калонія, турма…
Хто першы спыніцца – той, хто падымае гэтую цану, ці тыя, хто плацяць яе?. Ад адказу на гэтае пытанне залежыць самапавага нацыі , а значыць – і яе лёс.
26.08.2013
Мікалай Статкевіч
Магілёў, СТ-4


https://statkevich.org/bardzyur/
Партыя "Народная Грамада" патрабуе ад Каардынацыйнай Рады размясціць у публічны доступ поўны тэкст звароту да Вярхоўнай Рады Украіны.
Партыя "Народная Грамада" патрабуе надаць поўны спіс прадстаўнікоў, хто незаконна дзейнічаў ад імені беларускага народу ў публічны доступ.
Беларусы маюць права ведаць "герояў у твар" і якую павестку нясуць г.зн. дэмакратычныя сілы ад імені тых, хто іх не абіраў.

Тэкст размешчаны на афіцыйным рэсурсе КР https://t.me/rada_vision/4101 не рэлевантны, паколькі з'яўляецца юрыдычна нікчэмным.

Жыве Беларусь!
Сёння – Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі. Іронія ў тым, што для многіх беларусаў гэта не проста дата ў календары, а штодзённая, вычарпальная барацьба за свае правы.  Народная Грамада падкрэслівае, што расізм у нашай краіне – гэта не выпадковыя з’явы, а сістэмная праблема, якая пранізвае ўсе сферы грамадскага жыцця.

Мы бачым, як штодзённа парушаюцца правы чалавека: абразы на вуліцах, адмовы ў працаўладкаванні і арэндзе жылля з-за колеру скуры ці нацыянальнага паходжання, дыскрымінацыя ў школах і дзяржаўных установах.  Гэтае стаўленне часта сустракаецца пры маўклівай згодзе, а то і пры яўным патуранні з боку ўладаў.

Рэжым, які ігнаруе праблему расавай дыскрымінацыі і не стварае механізмаў яе ліквідацыі, фактычна легітымізуе нянавісць і ксенафобію. Маўчанне ўладаў – гэта суўдзел у гэтым злачынстве, іх бяздзеяннасць – прысуд для тых, хто пакутуе ад расізму.  Гэта асабліва цынічна на фоне багатай шматнацыянальнай гісторыі Беларусі, дзе стагоддзямі мірна суіснавалі розныя культуры і народы.  Цяпер жа мы назіраем накіраванае разбурэнне гэтай шматвяковай спадчыны.

Раўнапраўе і недыскрымінацыя – не пустыя словы, а фундаментальныя правы чалавека, гарантаваныя міжнароднымі дагаворамі, якія Беларусь ратыфікавала.  Але чаму ў XXI стагоддзі мы вымушаны змагацца за тое, што павінна быць сама сабой зразумелым? Чаму мы павінны выпрашваць у дзяржавы элементарную павагу да чалавечай годнасці?

Народная Грамада разумее стомленасць ад пастаяннай барацьбы, ад абыякавасці і раўнадушша. Але мы заклікаем вас: не здавайцеся! Маўчанне – гэта суўдзел. Мы абавязаны супрацьстаяць расізму ўсімі даступнымі сродкамі: адкрыта гаварыць пра праблему, падтрымліваць ахвяр дыскрымінацыі і патрабаваць ад уладаў неадкладных і эфектыўных дзеянняў па абароне правоў чалавека.

Наша сіла ў адзінстве. Толькі разам мы зможам пабудаваць грамадства, свабоднае ад нянавісці і дыскрымінацыі, грамадства, дзе кожны чалавек будзе паважаны і абаронены, незалежна ад колеру скуры, нацыянальнасці і паходжання.  Народная Грамада заклікае да актыўнай грамадзянскай пазіцыі і сумеснай барацьбы за справядлівую і роўную Беларусь. Давайце зробім гэты дзень не проста датай у календары, а адпраўной кропкай сапраўдных пераменаў.
ПАГОРОЗЫ Ў АДРЭСУ В.А. СТАРШЫНІ ПАРТЫІ НАРОДНАЯ ГРАМАДА ЯЎГЕНА ВІЛЬСКАГА

Каманда партыі Народная Грамада папераджае.

Мы вырашылі не цягнуць з інфармацыяй, паколькі сёння пры сведках пачалі паступаць прамыя пагрозы ў адрэсу нашага в.а.старшыні партыі Яўгена Вільскага.

Не сакрэт, што чальцы партыі зараз займаюцца шматлікімі праектамі па Беларусі. Мы разумелі, што "нарываемся", але іншага шляху, як бароцца з дыктатарскімі рэжымамі мы не ведаем.

Мы на сваех рэсурсах можам падцвердзіць інфармацыю з канала Віталя "Вірус" Кандраценка https://t.me/phoenixosintvirus/34565.

Адначасова з гэтым публічна заяўляем:
1. Праекты мы не спынім.
2. Мы працягваем у рамках прававога поля барацьбу з лукашыстамі на ўсіх узроўнях, у тым ліку з шэрагаў "афіцыйных дэмакратычных сілаў", каго нельга лічыць апазіцыяй.
3. Лічым неабходным паведаміць у адпаведныя структуры інфармацыю пра спробы запужаць актывістаў. Расцэньваем гэта, як пагрозу здароў'ю і жыццю.

Дзесяцігоддзямі рэжым нас запужвае, садзіць, пагражае, труціць і агулам выкарыстоўвае ўсе даступныя чэкісцкія метадычкі.

Ці павінна нас гэта неяк спыніць? Відавочна не
Партыя была, ёсць і будзе адкрыта для новых актывістаў. І наяўнасць "кратоў" нас не прымусіць зачыніцца ад людзей. Г.зн. "слівы", аб якіх зараз шмат размоў для нас повад чарговы раз усміхнуцца. Няўжо пры спробе "абняць" актывіста, той не здагадаецца, што мікрафон павінен зафіксіраваць голас? Наіўныя🫰

Мы перадаем прозьвішчы актывістаў, якіх мы самастойна вылічылі (іх не два, як у публічным полі) журналістам і незалежным блогерам. Мы надаем сведчанні, якія атрымалі пад час лоўлі такіх "дзеячоў". Мы перадаем прозьвішчы тых, хто нам пагражае ў асабістых і публічных размовах.

Нагадваем. Старонка не перагорнута. І ў выпадку чарговага нападу на любога з нашых чальцоў інфармацыя будзе апублікавана на розных мовах і ў розных краінах.

Так, мы маем давер. Мы працуем публічна. Мы лавілі, ловім і будзем лавіць прыкарытнікаў. Рознымі шляхамі. Мы на вайне, як фізічна, так і інфармацыйна.

Мы працягваем падтрымку нашай сапраўднай арміі, хто зараз знаходзіцца ў лавах Узброеных
Сілаў Украіны. Мы працягваем патрабаваць вызвалення палітвязняў. Мы працягваем працу ў праектах. Мы працягваем пашыраць шэрагі не толькі актывістаў, але і кааліцыі ў цэлым.

Жыве Беларусь!