НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH
562 subscribers
4.93K photos
706 videos
14 files
3.16K links
Канал партыі Мікалая Статкевіча
НАРОДНАЯ ГРАМАДА

Народная Грамада - сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Сайт - hramada.org

Чат -https://t.me/+6vMFTQz1_VZmYjli
Download Telegram
Forwarded from Хартия-97%
О Николае Статкевиче нет вестей уже 800 дней.

Лидер белорусской оппозиции был задержан 31 мая 2020 года в Минске. 14 декабря 2021 года ему был вынесен приговор: 14 лет заключения в колонии особого режима. Известно, что в ноябре 2022 года политзаключенный заболел пневмонией и его поместили в больницу. В декабре и январе его в очередной раз поместили в ШИЗО. В начале марта 2023 года жена политзаключенного сообщила, что она уже месяц не получает от него писем и к нему не допустили адвоката. Всего Статкевичу в колонии выписали минимум 21 взыскание.

С февраля 2023 года Николая Статкевича удерживают без связи с родными и внешним миром (режим инкоммуникада).
Светлана Галуза, бежанка з Беларусі, валанцёр і член партыі «Народная Грамада», цяпер пражываючы ў Літве, расказала сваю гісторыю:
https://racyja.com/by/hramadstva/svjatlana-haluza-ne-treba-saromecca-prasic-pra-dapamohu/
Народная Грамада запрашана на развітальны прыём Марко Компліа, спецыяльнага прадстаўніка по дэмакратычным сілам Беларусі. У пасольстве Эстоніі ў Літве.
Марко - актыўны і не абыякавы чалавек, вялікі сябар Беларусі, які шмат рабіў на сваёй пасадзе. Спадзяюся, што ягоны калега будзе такім жа.
А Марко поспеху ў росце на дыпламатычнай ніве.
Можна доўга назіраць
Як цячэ вада
Як гарыць агонь
І як знішчаюць расейскіх акупантаў.
Падарунак Народнай Грамаде ад беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
Традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці беларусаў Вільні, быў прысвечаны 39й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
29 красавіка 2025 года наша каманда афіцыйна падала заяву ў паліцыю Літоўскай Рэспублікі ў сувязі з публікацыяй паклёпніцкай і непраўдзівай інфармацыі пра нашу актывістку Святлану Галузу ў інтэрнэт-выданні «Наша Ніва».

У апублікаваным артыкуле была парушана чалавечая годнасць, гонар і рэпутацыя палітычнай партыі "Народная Грамада".

Гэтая сітуацыя асабліва балючая, бо актывістка змагаецца з цяжкім анкалагічным захворваннем і цяпер падвергнулася незаконнаму нападу.

Наша каманда выказвае поўную падтрымку Святлане Галуза.

Мы працягнем прававыя і публічныя дзеянні ў абарону гонару і годнасці каманды партыі "Народная Грамада"

Барацьба за праўду і справядлівасць - наша прынцыповая пазіцыя.

Мы ўпэўненыя, што своечасовая рэакцыя спыніць распаўсюджванне нянавісці, паклёпу і дэзінфармацыі як у Літве, так і за яе межамі.

З павагай,
Каманда партыі "Народная Грамада"
30.04.2025

Фота: Радыё Рацыя
01.05.2025 года наша каманда афіцыйна звярнулася да Саюза журналістаў Літвы (Lietuvos žurnalistų sąjunga) і Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) у сувязі з публікацыяй паклёпніцкай і непраўдзівай інфармацыі пра нашу актывістку Святлану Галузу ў інтэрнэт-выданні «Наша Ніва».

Гэты матэрыял парушае асноўныя прынцыпы журналісцкай этыкі, замацаваныя ў Этычным кодэксе журналістаў і выдаўцоў Літвы, а менавіта:

- прынцып дакладнасці і адпаведнасці фактам;
- прынцып павагі да чалавечай годнасці і абароны рэпутацыі;
- прынцып прафесіяналізму і адказнасці за публічную інфармацыю.

Зварот накіраваны з мэтай:
1. Даць ацэнку адказнасці журналістаў і рэдактараў за публікацыю дадзенага матэрыялу.
2. Вынесці публічную выснову аб парушэнні прафесійных і этычных стандартаў.
3. Рэкамендаваць выданню «Наша Ніва» прынесці публічныя прабачэнні і ліквідаваць парушэнні.
Напярэдадні цяжкай даты 5 гадовага зняволення Мікалая Статкевіча, на запрашэнне наведалі офіс дэпутата Еўрапейскага Парламента Віцяніса Андрукайціса. Сацыял дэмакрата.
Чалавек не простага лёсу, які нарадзіўся ў ссылцы ў Якуціі, падпольшчыка у часы Савецкага Саюза, які добра разумее цяжкасці турэмнага зняволення.
І размова складаная была. Ніякага "Рэал палітык". Але ўсё-ткі атрымалася вызначыць кропкі агульных інтарэсаў і ўзаемадзеяння для Народнай Грамады.
І ўсё роўна ёсць разуменне як мала ведаюць ў Еўропе аб тым, што адбываецца з беларусамі ў сваёй краіне і ў іміграцыі.
Спадзяюся, што зроблены невялікі крок наперад у гэтым пытанні.
Служкі рэжыму Лукашэнкі не толькі пазбаўляюць палітвязняў свабоды, але і ствараюць для іх невыносныя ўмовы ўтрымання. У выпраўленчых установах пануюць антысанітарыя, недахоп медыцынскай дапамогі і псіхалагічны ціск. Многія вязні пакутуюць ад пагаршэння здароўя, што выклікае сур'ёзныя занепакоенасці ў праваабаронцаў і блізкіх.

Важная размова паміж Оляй Такарчук і Палінай Шарэнда-Панасюк уздымае гэтыя вострыя праблемы, факусуючыся на лёсе людзей, якія знаходзяцца ў цяжкім стане ў беларускіх турмах.

https://youtu.be/mHsZaLPf4Ig
Праект "Хочу жить" публікуе спісы загінулых наймітаў з краін, прадстаўнікі якіх наведаюць парад пабедабесія на 9 траўня на расіі.

Больш дэтальна на афіцыйным рэсурсе:
https://t.me/hochu_zhyt/3434?single
9 траўня – дата, якая глыбока ўкарэнена ў гістарычнай памяці многіх народаў. У Расіі і Беларусі гэты дзень адзначаецца як Дзень Перамогі, сімвалізуючы заканчэнне Другой сусветнай вайны і вызваленне ад фашызму. Кожны год мільёны людзей выходзяць на вуліцы з кветкамі, флагамі і спамінамі пра тых, хто аддаў свае жыцці за мірнае будучыню. Але што адбываецца сёння, калі пад лозунгамі гэтай "перамогі" працягваюцца акты насілля і несправядлівасці?

У той жа час, 9 мая адзначаецца як Дзень Еўропы ў Літве і іншых краінах Еўрапейскага Саюза. Гэта свята сімвалізуе адзінства, супрацоўніцтва і мірнае суіснаванне народаў. Яно нагадвае нам пра тое, што сапраўдная перамога заключаецца не толькі ў ваенных дасягненнях, але і ў здольнасці будаваць мірныя адносіны, абараняць правы чалавека і ствараць умовы для развіцця.

Сёння, калі свет зноў сутыкаецца з пагрозамі агрэсіі і насілля, важна памятаць пра ўрокі гісторыі. Дзень Перамогі не павінен быць толькі нагодай для святкавання; гэта павінна быць магчымасцю для разважання над тым, як мы можам захаваць мір і справядлівасць у сучасным свеце.

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
10 мая ў Варшаве ў Беларускім доме прайшоў арганізацыйны З'езд новай беларускай партыі.
Прыхільнікі Сяргея Ціханоўскага вырашылі нарэшце перайсці ў новы статус.

Чым добрая гэтая навіна?
Гэта свежы і аптымістычны прамень у тым патоку негатыву, што абваліўся на беларускі апазіцыйны рух (у выгнанні) у апошні час.

Адсутнасць бачных вынікаў, скандалы з фінансаваннем, лідэрствам уводзяць шматлікіх беларусаў у эміграцыі і ў краіне ў засмучэнне і дэпрэсію. Гэта тое, чаго і дамагаецца рэжым.
Неабходна перафарматаванне.

Мёртвае павінна адмерці, а жывое жыць.

Жадаем новай партыі - "Краіна для жыцця" доўгага актыўнага жыцця.

Р.s. На жаль, большая частка ўдзельнікаў З'езда адмовіліся фатаграфавацца. Такія рэаліі сённяшняга беларускага палітычнага жыцця.