Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
Калі дэмакратычная апазіцыя думае пра дэмакратыю, гэта азначае, што яна мяркуе, што будуць разнастайныя партыі – будуць лібералы, будуць кансерватары, сацыял-дэмакраты, будуць цэнтрысты ў дэмакратыі і г.д. Гэта для мяне азначае, што палітычныя партыі павінны працаваць разам, яднаючыся, таму што агульны вораг, то бок рэжым Лукашэнкі і крамлёўская рука ў Беларусі, проста не пакідаюць іншага шляху, як толькі ісці па шляху аб’яднання і барацьбы з рэжымам.
📌Зазначыў літоўскі палітык, еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус, падчас Форуму Статкевіча, які прайшоў у Сейме Літвы 🇱🇹 21 лістапада пры яго арганізацыі супольна з беларускімі партыямі “Народная грамада”, “Беларуская хрысціянская дэмаккратыя” і “Краіна для жыцця”.
🔸 Падрабязнасці на сайце:
https://racyja.com/by/palityka/u-sejme-litvy-prajsou-forum-statkevica/
👍8🔥2❤1
21 лістапада 2025 года ў Вільні, у Сейме Літвы адбыўся доўгачаканы Сход Неабыякавых — падзея, якая аб’яднала беларусаў з розных краін і стала важным крокам да фарміравання новай стратэгіі нацыянальнага руху.
Удзельнікі абмеркавалі ключавыя пытанні будучыні Беларусі, а таксама падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт таго, як павінна выглядаць палітычнае прадстаўніцтва беларускага народа ў перыяд акупацыі тэрыторыі краіны Расейскай Федэрацыяй і пасля яе завяршэння. У чарговы раз удзельнікі Сходу адзначылі велічэзную ролю людзей, якія застаюцца сімваламі супраціву і натхнення.
Шмат гаварылася і пра стварэнне Беларускай Нацыянальнай кааліцыі —
пераходнага інстытуту нацыянальнага прадстаўніцтва і каардынацыі. Прынята рашэнне аб фарміраванні Рады кіраўніцтва і сектаральных аддзелаў — палітычнага, эканамічнага, бяспекі і інфармацыйнага.
Яшчэ адно важнае пытанне, якое было абмеркавана падчас Сходу — гэта пытанне гібрыднай акупацыі Беларусі. Беларусь на працягу многіх гадоў знаходзіцца пад фактычным кантролем Расіі, а з 2022 года — у стане адкрытай ваеннай залежнасці.
Таму падрыхтавана рэзалюцыя «Аб прызнанні інтэрвенцыі і гібрыднай акупацыі Беларусі», і гэты аспект будзе прадстаўлены на ўзроўні структураў ЕС.
Асобна абмеркавалі і праблему дапамогі беларускім добраахвотнікам. Прагучала прапанова стварыць платформу, якая будзе забяспечваць юрыдычную падтрымку, гуманітарную дапамогу і інфармацыйныя сэрвісы.
Дзякуем Сейму Літвы за падтрымку Сходу! Дзякуем за ўдзел Спікеру Сейма Юозасу Олекасу і дэпутату Еўрапарламенту Пятрасу Аўштравічусу! А таксама вялікі дзякуй усім удзельнікам, якія зноў паказалі, што беларусаў нельга назваць абыякавымі.

👍10❤1😁1💊1
Бруселі прайшла канферэнцыя прысвечаная барацьбе з дзейнасцю і ўплывам расійскіх і беларускіх спецслужбаў у Еўропе. Ініцыятарам выступілі латвійскія парламентарыі. Ад беларускага боку быў запрошаны прадстаўнік Народнай Грамады. Шмат цікавага было ад Хрыста Грозева, аднаго з асноўных расследнікаў гэтага ўплыву ў Еўропе.❤3😁2
Forwarded from Малады фронт Беларусь ⬜️⬜️⬜️🟥🟥🟥⬜️⬜️⬜️
‼️Дарагія сябры, шаноўныя беларусы!
Для мяне вялікі гонар сёньня зьвяртацца да вас ад імя Маладога Фронту — арганізацыі, якая стаіць на варце беларускай свабоды, веры, годнасьці і нацыянальнай самастойнасьці. Мы ведаем: быць беларусам — гэта не пра маўчаньне. Гэта пра адказнасьць, пра выбар.
І я хачу сказаць адразу і адкрыта: Сёньня Малады Фронт НЕ падтрымлівае Офіс Сьвятланы Ціханоўскай.
Мы ня супраць людзей. Мы ня супраць надзеяў 2020 году. Мы ня супраць мары пра свабоду. Мы супраць аднаасобнасьці. Супраць таго, каб беларусам навязвалі адзін цэнтар, адну праўду і адно «правільнае» меркаваньне. Мы верым, што беларуская палітычная прастора павінна быць жывая, шматгалосая і сумленная. Што кожны голас мае права гучаць — а ня быць падменены «прадстаўніцтвам па прызначэньні».
І менавіта таму мы тут. Менавіта таму Малады Фронт падтрымлівае «Сход неабыякавых» і тыя мэты, якія мы сёньня разам абмяркоўваем.
Бо першае, што нам трэба зрабіць — гэта вярнуць беларусам суб’ектнасьць.
Мы падтрымліваем ідэю стварэньня Беларускай Нацыянальнай Кааліцыі — як цэнтру стратэгічнага дзеяньня, як інстытуту, які можа стаць асновай будучага пераходнага ўраду.
Мы падтрымліваем патрэбу ў юрыдычным прызнаньні інтэрвенцыі і гібрыднай акупацыі Беларусі, бо толькі назваўшы рэчы сваімі імёнамі, мы можам патрабаваць дэакупацыі і міжнароднай падтрымкі.
Мы таксама падтрымліваем ідэю стварэньня плятформы дапамогі беларускім і замежным дабраахвотнікам, бо гэта — пытаньне гонару і абавязку перад тымі, хто ўжо цяпер робіць унёсак у нашу будучую свабоду.
І тут я мушу сказаць тое, што павінна гучаць заўсёды і ўсюды.
Нашыя беларускія дабраахвотнікі ва Ўкраіне — ад палку імя Кастуся Каліноўскага да іншых фармаваньняў — гэта гонар нашай нацыі. Гэта людзі, якія ратуюць гонар Беларусі там, дзе дзяржаўныя структуры яго даўно страцілі.
Яны ваююць ня толькі за ўкраінскую зямлю. Яны ваююць за тое, каб і Беларусь вярнулася ў сям’ю вольных народаў. Яны ваююць за нашае права называць сябе беларусамі — бяз сораму і бяз страху.
І ёсьць яшчэ адна рэч, пра якую мы ніколі ня маем права забыцца.
Знаходзячыся за мяжой, першае, што мы павінны зрабіць — захаваць беларускую мову і культуру. Бо мова — гэта ня проста інструмэнт зносінаў. Мова — гэта інстытуцыянальная памяць нацыі. Гэта код, у якім запісаная наша гісторыя, наш сьветагляд і наша адметнасьць.
Бяз мовы і культуры мы робімся дыяспарай бяз каранёў. З мовай мы застаемся народам — нават далёка ад дому.
‼️Сябры…
Мы ўсе тут, бо мы неабыякавыя.
Мы — народ, які не зламаўся.
Мы — пакаленьне, якое не забылося, хто яно ёсьць.
Пакуль у нас ёсьць наша мова,
пакуль у нас ёсьць наша памяць,
Беларусь будзе жыць.
Жыве Беларусь!
#сход_неабыякавых
#маладыфронт
#гісторыябеларусі
#беларусь
#еўрапейскаябеларусь
#народнаяграмада
#БХД

❤10
Аб'яднанне былых палітвязняў падтрымалі праект па інтэрвенцыі
https://t.me/REBELarus1/161
Годны прыклад сумеснай працы кааліцыі.
Жыве Беларусь!
https://t.me/REBELarus1/161
Годны прыклад сумеснай працы кааліцыі.
Жыве Беларусь!
👍9
Жонка лідара партыі «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч ужо больш за два з паловай месяцы спрабуе даведацца, дзе знаходзіцца яе муж пасля падзей 11 верасня 2025 года. Менавіта ў гэты дзень Статкевіч быў памілаваны, але адмовіўся пакідаць Беларусь.
І вынік гэтай прынцыповай пазіцыі мы бачым сёння: Мікалай Статкевіч зноў у турме, а ўлада хавае інфармацыю пра яго месцазнаходжанне і стан здароўя.
Марына Адамовіч атрымала першы афіцыйны адказ толькі зараз. У адказе з МУС, падпісаным намеснікам міністра Генадзем Казакевічам і датаваным 21 лістапада, напісана:
«Паведамляю, што Статкевіч М. В. адбывае пакаранне згодна з прыгаворам Гомельскага абласнога суда ад 14.12.2021».
Вось так выглядае стаўленне да чалавека, які адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі, які хацеў застацца ў сваёй краіне…
Свабоду Мікалаю Статкевічу! Свабоду ўсім палітвязням!

👍2
Forwarded from STATKEVICH // NARODNAYA HRAMADA
Лідар беларускай апазіцыі, вызвалены раней у гэтым годзе пасля памілавання, зноў знаходзіцца ў турме. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пацвердзіла гэта жонцы Мікалая Статкевіча, якая паведаміла пра гэта інфармацыйнаму агенцтву AP. Паводле звестак міністэрства, Статкевіч «працягвае адбываць пакаранне».
Паведамляе NOS Nieuws
Месцазнаходжанне Статкевіча ў цяперашні час невядомае, паведаміла журналістам яго жонка (Марына Адамовіч). Яна паехала ў калонію, дзе ён раней утрымліваўся, але ёй не сказалі, ці быў яе муж зноў зняволены. «Раней я ведала, дзе ён, але цяпер я нават гэтага не ведаю. Я вельмі хвалююся за здароўе Мікалая».
🤬9
Сёння спаўняецца 105 гадоў з пачатку Слуцкага збройнага чыну — аднаго з найбольш гераічных і трагічных эпізодаў барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўнасць. 27 лістапада 1920 года слуцкія паўстанцы, сфармаваныя на тэрыторыі Слуцкага павета, узнялі зброю супраць бальшавікоў, абараняючы незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты дзень многія беларусы лічаць Днём герояў.
Пасля спынення савецка-польскай вайны перад беларусамі на кароткі момант адкрылася магчымасць аднаўлення сваёй улады. На землях, адкуль адыходзілі польскія войскі, але куды яшчэ не ўвайшлі бальшавікі, ствараліся мясцовыя органы самакіравання. У лістападзе 1920-га была ўтворана Слуцкая Рада, дзе пачалі фарміравацца паўстанчыя войскі.
Барацьба працягвалася больш за месяц. Паўстанцы, сфармаваныя ў асноўным з мясцовых сялян, мелі шырокую падтрымку насельніцтва. На першым этапе яны здолелі адганяць бальшавікоў, праводзіць паспяховыя атакі і вызваляць вёскі. Да іх далучыліся часткі арміі генерала Булак-Балаховіча і атрады арганізацыі «Зялёны дуб».
Беларусы змагаліся мужна, але ім не хапала зброі і амуніцыі. Сітуацыю змяніла прыбыццё на беларускі фронт дадатковых савецкіх частак з цэнтральнай Расіі. У канцы снежня 1920 года паўстанцы былі вымушаныя адысці на тэрыторыю Заходняй Беларусі.
Нягледзячы на паразу, Слуцкі збройны чын стаў сімвалам непакорнасці, прыкладам мужнасці і веры, змагання за сваю дзяржаву. Беларуская воля жыве і зараз — у кожным беларусе, які змагаецца супраць прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі.

❤4
У Беларусі зацвердзілі бюджэт на 2026 год — і ён зноў паказаў, што для рэжыму Лукашэнкі важныя не людзі, а тыя, хто абараняе яго ўладу. Пры дэфіцыце больш як 1,28 млрд еўра ўлады павялічваюць фінансаванне сілавога блока яшчэ на чвэрць. Міліцыя, спецслужбы і суды атрымаюць больш, чым калі-небудзь.
Замест таго каб укладваць грошы ў прамысловасць, развіваць медыцыну, падтрымліваць школы, павышаць заробкі дактарам і настаўнікам — рэжым дабудоўвае сваю вертыкаль страху. Наўпрост абвешчана і пра магчымыя надбаўкі для прапагандыстаў, якія трапілі пад заходнія санкцыі. У краіне, дзе лекары едуць за мяжу, а сельскія школы зачыняюцца, дзяржава знаходзіць грошы на тых, хто абслугоўвае дыктатуру.
Менавіта супраць гэтага беларусы і выходзілі ў 2020 годзе. Супраць краіны, у якой замест будучыні фінансуецца рэпрэсіўны апарат. Супраць улады, якая бачыць пагрозу не ў карупцыі і заняпадзе, а ва ўласным народзе.
Пакуль рэжым умацоўвае сілавікоў, Беларусь працягвае губляць людзей, эканоміку, грошы і будучыню. Менавіта таму і праз пяць гадоў беларусы памятаюць пра 2020-ты. І прагнуць знішчэння крыважэрнага лукашэнкаўскага рэжыму.

👍1
У офіс партыі "Народная Грамада" завітаў наш сябар Зміцер, канал "Серый Кот New" https://youtu.be/OoxzREexkVw?si=YB4cdQIXPaQkdDA-
Пасля правядзення "Сходу неабыякавых" вынік шэраг пытанняў, якія цікавяць беларусаў. Мы палічылі патрэбным адказаць на іх.
Дзякуй Зміцеру, што знайшоў час для размовы. Яна выйшла па сяброўску цікавая і карысная.
Слушны каментар ад спадара "Лахвіча", ён падмацаваў нашыя каментары. Дзякуй.
Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

👍4🤯1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
✊ Акцыя, прысвечаная Васілю Верамейчыку, палонным беларускім ваярам і палітвязням прайшла ў Вільні
🔺 Яе зладзіла валанцёрская арганізацыя “Дапамога” і партыя “Народная грамада”. Агулам у акцыі ўдзельнічала каля 30 чалавек.
Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/akcyja-salidarnasci-z-vasilem-veramejcykam-i-belaruskimi-palitvjaznjami-u-vilni/

❤6👍2
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Кватэру завочна асуджанага палітыка Яўгена Вільскага зноў выставілі на аўкцыён
Летась выконваючага абавязкі старшыню «Народнай Грамады» асудзілі завочна на 12 гадоў калоніі і прызначылі штраф у 480 000 рублёў.
Спачатку ягоную кватэру хацелі прадаць за 141 710 рублёў, аднак жадаючых набыць маёмасць не знайшлося. Цяпер стартавы кошт для паўторнага аўкцыёну знізілі да 113 тысяч рублёў, піша @vitebsk_info.
У лоце пазначана, што ў кватэры зарэгістравана трое чалавек.

🤬5😁1
Вытрымка з інтэрв’ю былога палітзняволенага Зміцера Казлова (блогер “Шэры Кот”) украінскаму выданню “Аргумент”:
“Каму з апазіцыйных лідараў вы давяраеце?
— Перш за ўсё Мікалаю Статкевічу — ён даказаў прынцыповасць, калі адмовіўся ад дэпартацыі”.
Поўнае інтэрв’ю на ўкраінскай мове можна прачытаць па спасылцы.