Заява ЦК Народнай Грамады “Мы гатовы бараніць краіну”

На паседжанні ЦК Народнай Грамады 25 жніўня 2019 года была прынятая наступная заява

Мы гатовы бараніць краіну.

Заява ЦК Народнай Грамады

Беларусь завялі ў пастку. Масква, без чыіх датацый рэжым Лукашэнкі не можа існаваць, патрабуе інкарпарацыі нашай краіны. Гора-дыктатар прымушаны весці перамовы пра здачу незалежнасці.

Для зацвярджэння ўмоў дзяржаўнай здрады і замацавання сваёй пажыццёвай улады ўжо над “беларускай аўтаноміяй” у складзе Расіі ён можа абвясціць рэферэндум. Альбо абыйсціся рашэннем толькі марыянеткавага “парламента”.

Патрыёты вымушаны рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны. Народная Грамада прапануе сваіх рэгіянальных і агульнанацыянальнага лідэраў барацьбы за свабоду і незалежнасць. Для іх публічнай прэзентацыі грамадству мы выкарыстаем некаторыя элементы “парламентскай кампаніі” рэжыма.

Але мы не будзем удзельнічаць у чарговай пастаноўцы абрыдлага спектакля з загадзя вядомым вынікам па сцэнару яго рэжысёра. Тым болей, надаваць сваім удзелам легітымнасць “парламенту”, які будзе зацвярджаць рашэнні пра дзяржаўную здраду.

Уладу – народу!
Жыве Беларусь!

г. Мінск 25 жніўня 2019 г.