«Лукашэнка ня будзе мне ўказваць». Як Статкевіч адмовіўся пакінуць Белар...
https://youtube.com/watch?v=aPBExswvlp4&si=q9AgQxMlGYXY7q5S

YouTube
«Лукашэнка ня будзе мне ўказваць». Як Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь | «Архіпэляг БЕЛАГ-2»
11 верасьня 2025 году Міколу Статкевіча разам зь іншымі палітвязьнямі везьлі зь Беларусі ў Літву. Але на мяжы ён выйшаў з аўтобуса і адмовіўся пакідаць краіну. Што адбывалася ў наступныя гадзіны, хто спрабаваў пераканаць яго перайсьці мяжу і чаму Статкевіч…
“Гэтая вайна змусіла людзей адкрыць вочы і стаць іншымі”
🇺🇦 Кажа доктарка філасофіі, дырэктарка Інстытута сацыяльнага партнёрства ва Украіне Алена Скамарошчанка пра вайну ва Украіне, якая доўжыцца ўжо 1678-ы дзень. Экспертка таксама падкрэсліла, што для ўкраінцаў Беларусь з’яўляецца найважнейшай краінай.
Больш на: https://racyja.com/by/palityka/skamaroscanka/

Рацыя
“Гэтая вайна змусіла людзей адкрыць вочы і стаць іншымі”
Кажа доктарка філасофіі, дырэктарка Інстытута сацыяльнага партнёрства ва Украіне Алена Скамарошчанка пра вайну ва Украіне, якая доўжыцца ўжо 1678-ы дзень.
❤4
Кніга Мікалая Статкевіча — цяпер ва Ўроцлаве!
З 2 па 4 кастрычніка зборнік турэмных эсэ «І гэта ўсё ў табе» можна будзе набыць на беларускім фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Фестываль аб'яднае беларускіх літаратараў, перакладчыкаў, кнігавыдаўцоў, вучоных і мастацкіх дзеячоў. На працягу трох дзён гасцей чакаюць дыскусіі, сустрэчы, імпрэзы і прэзентацыі кніг. Незалежныя беларускія выдавецтвы прадставяць свае кнігі — сярод удзельнікаў будзе і «Камунікат», дзе ў гэтым годзе выпусцілі кнігу Мікалая Статкевіча.
Нагадаем, у аснову кнігі пакладзеныя эсэ, над якімі Статкевіч працаваў у 2023 годзе ў ШІЗА. Пасля выхаду з ізалятара ён запісаў тэксты, але супрацоўнікі калоніі забралі іх перад яго выхадам на волю. Аднак Мікалая Віктаравіча гэта не спыніла, і ён узнавіў іх па памяці.
Набыць кнігу эсэ будзе можна па адрасе:
📍Wroclaw, Ossolineum, ul. Szewska, 37

❤2
Forwarded from STATKEVICH M
СВАБОДА ПЕРАМОЖА РАБСТВА
Меў сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕЗ у нашай краіне.
Скарыстаўся нагодай, каб выказаць сваю ўдзячнасць кіруючым структурам ЕЗ за дапамогу Украіне ды салідарнасць з паняволенымі краінамі нашага рэгіёну. Цяперашнія рэгіянальныя войны (абарончая ва Украіне і халодная грамадзянская ў нас) - найперш войны за каштоўнасці, дзе сілы свабоды супрацьстаяць сілам тыраніі. У гэтых войнах вызначыцца не толькі лёс рэгіёна і кантынента, але і будучыня ўсёй планеты. Падтрымка з боку вольнага свету, у якой ЕЗ адыгрывае самую значную ролю, паказвае, што мы не самотныя ў сваёй барацьбе, што сілы свабоды ў свеце пераважаюць сілы тыраніі. І што, ўрэшце, свабода пераможа рабства.
Беларусь будзе вольнай!

❤2😁1
Forwarded from STATKEVICH M
ЗАКЛАДНІКІ ФАЛЬШЫВЫХ МІТАЎ
Расійска-украінскую вайна ідзе ўжо пяты год. Нягледзячы на пераможныя ды супрацьлеглыя рэляцыі бакоў, у сухой рэшце - Расія дагэтуль не здолела захапіць нават увесь Данбас. Невялікая незахопленая частка гэтай разбуранай тэрыторыі чамусьці аб'яўлена прапагандай Масквы ледзь не галоўнай мэтай вайны, дасягненне якой будзе лічыцца яе перамогай.
Трэба адзначыць, што заяўленыя Крамлём мэты вайны неаднаразова змяняліся. Спачатку гэта было спыненне прасоўвання "злавеснага NATO" да расійскіх межаў. Але, пасля далучэння да "пагрозлівага" блоку Фінляндыі ды Швецыі, якое не пацягнула за сабой заўважнай рэакцыі РФ, пагроза далучэння да NATO Украіны ў расійскай прапагандзе неяк адыйшла на другі план. Калі тое NATO ўжо пад Піцерам, то казаць пра вайну за прадухіленне пагрозы яго прасоўвання пад Курск неяк ужо пазнавата. Толькі нагадаць падданым, што яно ўжо наблізілася "па самае не магу". Таму цяпер афіцыйная мэта вайны для Крамля - захоп рэшты тэрыторыі шматпакутнага Данбаса. Дзеля гэтай "вялікай" мэты Крэмль адмаўляецца ад спынення агню, выракае на пакуты і смерць сотні тысячаў расійцаў і ўкраінцаў, ахвяруе ўласнай эканомікай і будучыняй сваёй краіны. Непазбежна ўзнікае пытанне, а дзеля чаго ўсё гэта, дзеля чаго вайна і страты?
Дзеля "народаў ДНР і ЛНР"? Дык іх да 2022 года і без вайны можна было аб'явіць "суб'ектамі РФ". Украіна наўрад ці пачала б з-за гэтых, ужо адкалоўшыхся, тэрыторый вайну з Расіяй. Прыклад анэксіі Крыма гэта паказаў. Пратэсты і санкцыі Захаду? У любым выпадку, нераўнуй меньшыя, чым зараз. Дык чаму цяпер невялікае павелічэнне тэрыторый тых "ДНР і ЛНР" зрабілася настолькі важным, што Крэмль ледзь не гатовы пачаць з-за іх ядзерную вайну? Падаецца, што гэта хлуслівая мэта. Але яна аб'яўлена, шматкроць паўторана ды ўбіта ў галовы прапагандай і цяпер адмова ад яе можа быць успрынята расійцамі, як параза.
Ўжо пісаў тут, што сапраўдная мэта вайны іншая, і таксама заснавана на хлусні.
Гэта мэта - знішчэнне ўкраінскай дзяржавы і нацыі. Некалі, каб пазбыцца памяці пра ганебныя стагоддзі мангольскага рабства ды атрымаць правы на Украіну і Беларусь, Масква нахабна прысвоіла сабе гісторыю сучасных украінцаў, аб'явіла яе сваёй. Так, сапраўды, некалі значныя тэрыторыі сучаснай Расіі падпарадкаваліся Кіеву. Але аб'яўляць сябе з-за гэтага сапраўднымі ўладальнікамі Украіны ды яе старадаўняй і славутай гісторыі - нахабна хлусіць. Гэта, як бы прэзідэнт ЗША аб'явіў Вялікабрытанію і Францыю амерыканскімі тэрыторыямі, бо некалі гэтыя краіны валодалі землямі на тэрыторыі сучасных ЗША. Хаця, зараз такія часы, што і такое можа здарыцца.
Гістарычная хлусня, некалі падмацаваная стратэгічна правальным выбарам Багдана Хмяльніцкага, стала асновай расійскага гістарычнага міта, апірышчам нацыянальнай самасвядомасці расійцаў. Але з'яўленне ва ўкраінцаў сваёй дзяржавы, іх законныя прэтэнзіі на ўласную гісторыю, нанеслі моцны ўдар па нацыянальнай самапавазе расійцаў. Таму само існаванне ўкраінскай нацыі было аб'яўлена праявай "нацызму". І расійская грамадская думка падтрымала сапраўдную мэту вайны - ліквідацыю ўкраінцаў, як нацыі.
Цяпер, калі гэта нацыя, у вачах усяго свету і расійцаў, у тым ліку, даказала сваё права на існаванне, і, такім чынам, на сваю старадаўнюю гісторыю, ў Крамля ўзнік яшчэ адзін матыў да працягвання вайны - страх помсты ўкраінцаў за зробленае іх народу і краіне.
Дарэчы, Крэмль ужо зрабіў спробы стварэння новага гістарычнага міта для сваіх падданых. Пабудова каля Севастопаля новай "святыні" замест ужо разбомбленай ім Кіева-Пячорскай Лаўры - з гэтай сэрыі.
Улічваючы, якія праблемы ўтвараюць рэгіёну і свету гэтыя спробы Масквы ўзброеным чынам уратаваць свой фальшывы гістарычны міт, мушу дапамагчы ўсходнім суседзям знайсці новы. Парада - шукайце ва ўласнай рэальнай гісторыі ды на сваёй зямлі. Бярыце прыклад з беларусаў. Мы не прэтэндуем на чужое. Грунтуемся на сваім. Хай гісторыя Полацкага княства крыху пазнейшая за Кіеўскае і было яно ненадоўга (нашы гісторыкі кажуць пра 70 год агулам) падпарадкавана Кіеву, але ж, затое, сваё. І дае нам несумненная права весці ад яго гісторыю сваёй дзяржаўнасці.

🔥1
Forwarded from STATKEVICH M
Болей за тысячу год - гэта нямала.
Магу канкрэтызаваць сваю параду - прыгледзьцеся да сваёй гісторыі. Не, я не пра выразаны маскоўцамі вольны Ноўгарад са сваёй адметнай мовай. Вось Уладзіміра-Суздальскае княства - бясспрэчна ваша. Старадаўняе, у пэўны час паднялося вышэй Кіева. З вельмі цэнтралізаванай, як і цяпер у вас, уладай. Не кажучы ўжо пра сапраўды старадаўнія ды прыгожыя храмы. Дзякаваць за параду не трэба. Толькі перастаньце лезці да суседзяў са сваім "трыадзіным", ніколі не існаваўшым "народам". Нам вашы фальшывыя міты вельмі дорага каштавалі раней і каштуюць зараз. Вам, думаю, таксама не мала. Займіцеся лепей уладкаваннем ўласнага жыцця і захаваннем ўласнай тэрыторыі.

Forwarded from Малады фронт Беларусь ⬜️⬜️⬜️🟥🟥🟥⬜️⬜️⬜️
ЗАЯВА
«Маладога Фронту»
Аб журналісцкіх стандартах і незалежнасці беларускіх медыя
«Малады Фронт» выступае за свабоду слова, незалежнасць рэдакцый і права грамадства на дакладную, правераную інфармацыю.
Наша пазіцыя ў дыскусіі пра працу беларускіх медыя грунтуецца на журналісцкіх стандартах. Мы не падтрымліваем ператварэнне інфармацыйнай прасторы ў арэну асабістых канфліктаў і барацьбы палітычных груп за ўплыў. Для нас істотна, каб аднолькавыя патрабаванні да дакладнасці і сумленнасці прымяняліся да ўсіх.
Мы выступаем супраць практык «жоўтай прэсы»: пагоні за сенсацыямі, маніпулятыўных загалоўкаў, распаўсюджвання неправераных абвінавачанняў і ўмяшання ў прыватнае жыццё без абгрунтаванай грамадскай неабходнасці. Папулярнасць матэрыялу не можа быць апраўданнем скажэння фактаў.
Мы звяртаемся да беларускіх рэдакцый, у тым ліку да «Нашай Нівы» і «Белсату», з заклікам захоўваць незалежнасць ад палітычных цэнтраў уплыву, выразна аддзяляць навіны ад меркаванняў, прадстаўляць істотны кантэкст і даваць магчымасць адказаць на крытыку. Гэта агульнае патрабаванне да прафесійнай працы, а не сцвярджэнне, што кожная названая рэдакцыя парушае гэтыя прынцыпы.
Мы прызнаём права журналістаў крытыкаваць любую арганізацыю, у тым ліку «Малады Фронт». Адначасова чакаем, што такая крытыка будзе абапірацца на факты, а памылкі будуць выпраўляцца адкрыта.
Мы падтрымліваем журналістаў, якія працуюць ва ўмовах рэпрэсій і выгнання, і рашуча выступаем супраць цэнзуры і пераследу. Прафесійная адказнасць і салідарнасць з незалежнымі медыя павінны ўмацоўваць адна адну.
Беларускаму грамадству патрэбная журналістыка, якой можна давяраць: незалежная ў сваіх рашэннях, сумленная ў падачы інфармацыі і адкрытая да абгрунтаванай крытыкі.
#маладыфронт

Заява Нацыянальнай Кааліцыі :: Нацыянальная Кааліцыя
https://www.nkbelarus.org/l/zayava-natsyyanalnaj-kaalitsyi/

Нацыянальная Кааліцыя
Заява Нацыянальнай Кааліцыі :: Нацыянальная Кааліцыя
Заява Нацыянальнай Кааліцыі ў сувязі з гібрыднай атакай на мяжы Латвіі
🙉1💊1
Forwarded from STATKEVICH M
КАРОТКАЯ І ЯРКАЯ ГІСТОРЫЯ
Беларускае Згуртаванне Вайскоўцаў (БЗВ) было заснавана 19 — 20 жніўня 1991 года ў Мінску падчас жнівеньскага путчу 1991 года. А 12-13 кастрычніка 1991 года, 35 год таму, адбыўся Ўстаноўчы з’езд грамадскай арганізацыі, які вызначыў мэты БЗВ: абарона незалежнасці Беларусі, стварэнне беларускага войска і гісторыка-патрыятычнае выхаванне грамадства. У з'ездзе прынялі ўдзел дзесяткі афіцэраў-беларусаў з ўсіх канцоў былога Савецкага Саюзу.
З'езд даў моцны штуршок развіццю арганізацыі. Суполкі БЗВ узніклі ў гарнізонах па ўсей тэрыторыі Беларусі. А правядзенне 8 верасня 1992 года на плошчы Незалежнасці ў Мінску цырымоніі прысягі на вернасць Беларусі дало магчымасць стварыць харугвы БЗВ з вайскоўцаў запасу ва ўсіх раёнах сталіцы.
БЗВ дамаглося стварэння беларускай арміі, стала ініцыятарам стварэння Антыкрызіснага камітэта ўсіх асноўных палітычных сіл краіны для абароны незалежнасьці, арганізавала напісанне і публікацыю ў газетах паўтарамільённым агульным накладам кароткага агляду раней забароненай ваеннай гісторыі Беларусі "Забытая слава", рэгулярна праводзіла масавыя святкаванні датаў ваенных перамог нашых продкаў.
25 сакавіка 1993 года, пасля заявы ўрада Кебіча аб намеры адмовіцца ад нацыянальнай валюты і перайсці на расійскі рубель, БЗВ правяло на галоўным праспекце Мінска марш у абарону незалежнасці пад лозунгам: "Народ, барані сябе сам!". Тысячы мужчын пад барабанны бой пад кіраўніцтвам актывістаў БЗВ прайшлі шыхтамі па праспекце імя Францыска Скарыны. Гэта аказала вялікае ўражанне на ўрад і ад увядзення чужой валюты адмовіліся. Але пасля гэтага Вярхоўны Савет прыняў рашэнне ўнесці змены ў закон "Аб статусе вайскоўцаў", згодна з якімі вайскоўцам забаранялася займацца любой "грамадска-палітычнай" дзейнасцю, што трактавалася ўладамі не толькі, як забарона ўдзелу ў працы палітычных партый, але і ў дзейнасці любых грамадскіх арганізацый. Нават "таварыства сабакаводаў", як яны казалі.
У выніку афіцэраў-патрыётаў паставілі перад выбарам - вайсковая служба альбо членства ў БЗВ. Самае прыкрае, што гэтыя змены ў закон падтрымала фракцыя БНФ. Мне дагэтуль не зразумелыя матывы, па якім кіраўніцтва гэтай партыі дапамагло ўраду Кебіча расправіцца з патрыятычнай арганізацыяй афіцэраў. Няўжо з-за банальнай рэўнасці да росту папулярнасці грамадскай арганізацыі? Недарэмна ж тагачасны міністр абароны Казлоўскі ў прысутнасці афіцэрскага сходу Ваеннай акадэміі радасна крычаў мне праз усю залу: "БНФ вас предал!" Кіраўніцтва БЗВ, каб пазбегнуць звальненняў з войска сваіх паплечнікаў, прыняло рашэнне аб спыненні членства ў арганізацыі ўсіх кадравых афіцэраў, акрамя старшыні арганізацыі. У выніку БЗВ засталося без дасведчанага актыву і прысутнасці ў войску. Арганізацыя атрымала моцны ўдар. А пазней, напачатку 1994 года, з-за ўдзелу яе членаў у ахове забастоўкі рабочых, была пазбаўлена юрыдычнай рэгістрацыі. Пасля чаго была зарэгістравана ўжо пад іншай назвай.
Падчас першых прэзідэнцкіх выбараў актывісты БЗВ арганізавалі Грамадскую Кантрольную Камісію, якая аб'яднала прадстаўнікоў усіх апазіцыйных кандыдатаў і не дапусціла масавых фальсіфікацый выбараў.
За сваю кароткую і яркую гісторыю БЗВ зрабіла вельмі шмат для Беларусі і яе незалежнасці. Мо таму, што ў адрозненне ад аналагічных арганізацый у суседніх былых савецкіх рэспубліках, яе ўтварылі і ачолілі не пакрыджаныя начальствам вайскоўцы, а паспяховыя афіцэры, якімі рухала, найперш, любоў да нашай краіны і жаданне бачыць яе вольнай і незалежнай.

Днямі даведаўся, што палітзняволены Вацлаў Арэшка, культуролаг ды інтэлектуал, цалкам згубіў зрок. Але працягвае ўтрымлівацца ў зняволенні, бо адмаўляецца пісаць просьбу аб памілаванні. Міжволі ўзнікае пытанне: навошта ім так здзеквацца над 71-гадовым невідушчым культуролагам, для якога яго стан у шмат разоў павялічвае пакуты, ужо звычайныя для палітвязняў у пенітэнцыярнай сістэме рэжыму?
Помста за ўдзел у кіруючым органе Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, які рэжым лічыць адказным за падрыхтоўку рэвалюцыі?
Ці проста кіраўнікоў рэжыму дагэтуль не адпускае страх, перажыты падчас рэвалюцыі, і яны спрабуюць такім чынам настолькі запалохаць грамадства, у тым ліку і яго сталую частку, каб прадухіліць паўтор таго кашмару? Хаця напалоханыя і так напалоханы. А каго не атрымалася запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш.
Думаю, што ўсе гэтыя прычыны маюць месца. Але ёсць яшчэ адна. Самі па сабе кіраўнікі рэжыму не могуць рабіць над нашым народам тое, што робіцца з ім зараз. Яны дзейнічаюць праз «машыну» з выканаўцаў. І самы галоўны жах для кіраўніцтва рэжыму — што раптам выканаўцы адмовяцца выконваць іх загады, што машына рэпрэсій зломіцца. І тады іх нібыта моцная і страшная ўлада рассыплецца ў прах.
Каб не дапусціць такога, рэжым імкнецца павязаць удзелам у рэпрэсіях як мага болей «праваахоўнікаў» усіх відаў і масцяў, «заматаць» іх у дзеянні, якія любы сапраўдны суд прызнае злачынствам супраць чалавечнасці. Каб прымусіць «сілавікоў» да пакоры, у ход ідуць розныя сродкі — ад запалохвання пазбаўленнем званняў і пенсій, нават абвінавачваннем у дзяржаўнай здрадзе. Да павышэння заробкаў і выдзялення жытла. А некаторых нават публічна называюць магчымымі пераемнікамі. Як гэта ні дзіўна, тыя ўспрымаюць абяцанкі ўсур’ёз. Але нават ужо павязаныя ў рэпрэсіі спадзяюцца ў будучыні неяк пазбегнуць адказнасці ці хаця б мінімізаваць яе.
Яшчэ ў зняволенні заўважыў, што змяніліся максімальныя памеры пакарання за злачынства супраць чалавечнасці, якое лічыцца міжнародным, без тэрміну даўніны. У Крымінальным кодэксе РБ адпаведны артыкул завецца «Злачынства супраць бяспекі чалавецтва». Раней ён меў максімальным пакараннем смяротную кару ці пажыццёвае зняволенне. А з 2021 года максімальным пакараннем стала 25 гадоў зняволення. Яны разумеюць, што робяць, што ім можа быць за гэта, і спрабуюць «падсцяліць саломкі» на будучыню. А многія проста спадзяюцца дацягнуць да пенсіі ў спадзяванні, што новая дэмакратычная ўлада пра іх забудзе альбо не стане жорстка караць старога чалавека. Галоўнае — не занадта свяціцца ў тых рэпрэсіях, калі да пенсіі ўжо блізка.
Але гэтую тэндэнцыю заўважае і кіраўніцтва рэжыму. І спрабуе яе спыніць. Такім чынам, катаванне невідушчага 71-гадовага Вацлава Арэшкі мае для ініцыятараў гэтага здзеку сваю логіку якраз у сілу таго, што такое не будзе незаўважаным. Гэта стварэнне прэцэдэнта, сігнал выканаўцам: не спадзявайцеся на бяспечную старасць. Бо за тое, што мы робім зараз са сляпым культуролагам, «бэчэбэшнікі» потым адпомсцяць і вам. Так што не спрабуйце ўхіліцца, працуйце, каб выпаліць тут усё.
Такая вось у іх логіка.
Мне ж пакуль застаецца толькі захапіцца мужнасцю і стойкасцю Вацлава ды пажадаць яму волі. Ва ўсіх сэнсах гэтага слова на беларускай мове, якую так любіць гэты годны чалавек.

Сёння ў Беларусі традыцыйна адзначаюць Дзень маці.
Але гэтае свята азмрочанае: рэжым Лукашэнкі працягвае пераследваць жанчын з дзецьмі, нават маленькімі. Дзясяткі беларускіх жанчын сустракаюць гэты дзень без віншаванняў і кветак аж самых блізкіх людзей — бо знаходзяцца за кратамі па палітычна матываваных крымінальных справах.
Да гэтага болю дадаецца і разлука па-за кратамі: многія маці не могуць быць сёння побач са сваімі дзецьмі, бо тыя выехалі за мяжу, ратуючыся ад пераследу за сваю грамадзянскую пазіцыю. І наадварот — ёсць дзеці, чые мамы былі вымушаныя пакінуць краіну па тых жа прычынах.
Дзяржава, якая называе сябе сацыяльнай, адабрала ў дзяцей мам. Гэта не справядлівасць, а помста за свабодную думку.
Мы памятаем пра кожную з іх. Мы патрабуем вызвалення палітвязняў.
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

🔥4❤2
Forwarded from STATKEVICH M
МАРШ СВАБОДЫ 1999 ГОДА
Сёння гадавіна Маршу Свабоды, які адбыўся 17 кастрычніка 1999 года ў Мінску. Марш быў спробай спыніць гвалтоўныя выкраданні і забойствы апазіцыйных палітыкаў, а таксама рэакцыяй на паглынанне Беларусі Расіяй, чарговым этапам якога стала заключэнне "саюзнай дамовы".
У Маршы ўзялі удзел па розным ацэнкам ад 20 да 100 тысяч чалавек. Марш суправаджаўся нападам на яго людзей у форме ды шлемах і самаабаронай дэманстрантаў. У выніку пацярпелі дзесяткі дэманстрантаў і 50 "касманаўтаў". Былі затрыманы каля 100 дэманстрантаў, большасць з якіх былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці. Супраць сямі з іх былі ўзбуджаны крымінальныя справы. Пасля іх вызвалення з-за міжнароднага ўціску пад падпіску аб нявыездзе, пяць маладых абвінавачваемых пакінулі краіну і працягнулі вучобу ў Польшчы. Суд за арганізацыю і кіраванне Маршам адбыўся нада мной і журналістам Валерыем Шчукіным.
Палітычнымі вынікамі Марша стала спыненне гвалтоўных выкраданняў дэмакратычных палітыкаў і рэзкае замаруджванне тэмпаў інкарпарацыі Беларусі ў РФ, а ў лексіконе ўлады з'явілася слова " незалежнасць".
Ўрока, які далі ўдзельнікі Маршу, хапіла ўладам болей чым на 20 год. На жаль, не магу паставіць тут спасылку на відэа ці нават фоты Марша, бо ўсе іх магчымыя крыніцы недаступныя і "экстрэмісцкія".

👏2
Forwarded from STATKEVICH M
Як ужо пісаў у ліпені, у Беластоку выйшла мая кніга. Яе пачатковы наклад ужо амаль прададзены, а наступны будзе толькі зімой. Але ў віленчукоў заўтра яшчэ ёсць магчымасць набыць яе на фестывалі беларускай інтэлектуальнай кнігі ПРАДМОВА па адрэсе:Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25. З 10.00 па 16.00
Мае калегі зараз працуюць над тым, каб кніга ў бяспечнай форме была даступна чытачам і ў Беларусі.

👍4
2026 10 18 ГИБКИЙ ГРАФИК РАБОТЫ ПРАВО РАБОТНИКА ИЛИ ДОБРАЯ ВОЛЯ РАБОТОД...
https://youtube.com/watch?v=NGvehzNw7B4&is=yBaqhvgTJ_Z1RRL4
https://youtube.com/watch?v=NGvehzNw7B4&is=yBaqhvgTJ_Z1RRL4
Forwarded from STATKEVICH M
ЗА "ЯРЛЫК"
Была ў манголаў такая традыцыя: прэтэндэнты на княскія пасады ў залежных ад іх землях павінны былі атрымаць дазвол на княжанне, адна з назваў якога - "ярлык". Каб атрымаць "ярлык", трэба было не толькі прапаўзці на жываце дзесяткі метраў у ханскую юрту, але і пагадзіцца на пэўныя саступкі і паслугі хану арды. Матэрыяльныя ці палітычныя. Вядома, што найбольшы плён ад тых поўзанняў і саступак ды паслуг займелі маскоўскія князі. Таму традыцыя гэта настолькі ўкаранілася ў Маскве, што спадкаемцы тых князёў ўжо самі даюць дазвол на кіраванне сваім сатэлітам па таму ж прынцыпу - пасля самапрыніжэння і саступак. У найноўшай беларускай гісторыі працэдура атрымання "ярлыка" адбывалася ледзь не перад кожнымі прэзідэнцкімі "выбарамі". Схема заўсёды аднолькавая. Напярэдадні "выбараў" Крэмль дэманструе пахаладанне ў стаўленні да галоўнага кандыдата і нават імкненне падтрымаць альтэрнатыву яму. Сярод тутэйшых "сілавікоў" пачынаюцца хістаньні - яны выдатна разумеюць, на чым стаіць уся сістэма. Як казаў мне адзін з іх - пакуль з намі Масква, а ў яе ёсць нафта, мы можам спаць спакойна. А тут нібыта ўжо "не з намі". Пачынаюцца сумненні. Але напярэдадні "выбараў" галоўны кандыдат едзе ў Маскву. Не ведаю, як там наконт поўзання, бо ўсё адбываецца закрыта ад прэсы і публікі, але ўрэшце бакі падпісваюць дамову з чарговымі саступкамі і дэманструюць "саюзныя" адносіны. "Сілавікі" супакойваюцца і забяспечваюць звычайны вынік "выбараў".
Толькі з кожнымі новымі "выбарамі" саступкі суверэнітэту ўсё большыя. Пасля 2020 года была саступлена наша тэрыторыя для нападу на Украіну. Цяпер Масква, па інфармацыі заходніх выведак, рыхтуецца да сілавых дзеянняў супраць суседніх краін NATO. Без выкарыстання нашай тэрыторыі такая справа наўрадці абыйдзецца. Калі ж Беларусь возьме ўдзел у агрэсіўных дзеяннях супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар сіл NATO па нашай тэрыторыі будзе непазбежным. Незалежна ад таго, казаў пра гэта публічна ці не казаў які небудзь натаўскі генерал. Падобна, што кошт "ярлыка" шалёна падняўся. Але ўрэшце, ён можа ўстаць вельмі дорага найперш для беларусаў, а таксама ўсіх суседніх з намі народаў. Толькі вольная, бяз'ядзерная ды нейтральная Беларусь можа прадухіліць канфлікт у Еўропе, а значыць і ва ўсім свеце.

👍2