1000 дзён за кратамі
Тысяча дзён у зняволенні, з пакутамі, з думамі пра Беларусь, незалежнасць і свабоду. Пра асобу Міколы Статкевіча, які ўжо тысячу дзён застаецца за кратамі, – гутарка з Алесем Арастовічам, паплечнікам палітыка, у праграме «Размова Мацкевіча».
Доўгае зняволенне – гэта выпрабаванне і для самога палітыка, што апынуўся за кратамі, і для палітычнай структуры, якую ён ачольвае.
Тым часам краіну чакае новая выбарчая кампанія, а палітычныя аб’яднанні мусяць заваёўваць сімпатыі выбарнікаў, каб удзельнічаць у палітычнай барацьбе. «Аднак мы не можам сказаць: «Статкевіч сядзіць, і рэжым яго не выпусціць, таму пяройдзем да іншых пытанняў сваёй дзейнасці». Спачатку трэба развязаць асноўнае пытанне: зняволенне лідара, наяўнасць палітвязняў у краіне», – падкрэслівае госць праграмы.
Што робяць сябры незарэгістраванай Сацыял-дэмакратычнай партыі дзеля вызвалення свайго лідара? Які палітычны капітал і палітычныя рэсурсы будзе мець Мікола Статкевіч, калі выйдзе на волю? Глядзіце праграму «Размова Мацкевіча».
МЛ, belsat.eu