Навіны

1000 дзён за кратамі Алеся Бяляцкага

1000 дзён за кратамі знаходзіцца палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Пра гэта ў інтэрвію карэспандэнту Радыё Рацыя Генадзю Барбарычу нагадала жонка палітвязня Наталля Пінчук.

Наталля Пінчук: Дата такая дастаткова сумная. Мы таксама прыкінулі, колькі ён увогуле пражыў дзён. Атрымліваецца недзе каля 18 800. І вось з гэтых 18 тысяч тысячу дзён ён знаходзіцца ў заключэнні ў даволі цяжкіх умовах.

РР: Якія звесткі даходзяць ад Алеся з калоніі? Які ў яго маральным і фізічны стан?

Наталля ПінчукШто тычыцца звестак ад самаго Алеся, то бывае дастаткова цяжка атрымаць якую-небудзь канкрэтную інфармацыю. Ён звычайна гаворыць, што ўсё ў яго нармальна. Але разам з тым мяне гэта і вельмі непакоіць, таму што я разумею – ён не хоча гаварыць і засмучваць мяне падрабязнасцямі свайго жыцця, падрабязнасцямі пра стан свайго здароў\’я. А менавіта здароў\’е мяне непакоіць найбольш, таму што ўмовы там дастаткова цяжкія. Ён, акрамя таго, і працуе 6 дзён на тыдзень. Звесткі пра яго здароў\’е, нажаль, я атрымліваю праз дастаткова ўскосныя крыніцы. Ведаю, што ён зараз знаходзіцца ў іхняй лякарні. Туды ён патрапіў у выніку атручвання. Праз дакументы, якія яшчэ раней удалося атрымаць з калоніі, таксама бачна, што ў яго праблемы з ціскам, чаго раней не было. Гэта ўжо відавочна набытае захворванне падчас знаходжання ў няволі. Можна ўзгадаць Мікалая Статкевіча, які таксама раней не меў праблем з ціскам, але ў гэтым годзе ў СМІ праходзіла інфармацыя, што ў яго была даволі цяжкая сітуацыя з ціскам. Гэта, зразумела, выклікае вялікі непакой і ў мяне і ў ва ўсіх родных палітзняволеных. Тое, якімі яны выйдуць, тое, які ў іх зараз стан здароў\’я.

РР: А ці ў Вас не ўзнікала думак, што гэтае пагаршэнне здароў\’я можа быць не толькі ад стрэсаў ці ад неналежнага ўтрымання зняволеных, але і штучна можа выклікацца?

Наталля ПінчукВось нажаль абмежаванасць інфармацыі можа выклікаць розныя думкі. Я ніякай такой інфармацыяй не валодаю. Але зразумела, што абдумваеш розныя варыянты ў гэтым сэнсе.

РР: Я бачу ў Вас на шафе цэлы блок цыгарэтаў. Мабыць, рыхтуеце перадачу для Алеся?

Наталля ПінчукШто тычыцца перадачы, то апошняя была адразу пасля Новага года. Па правілах, так бы мовіць, па нормах, наступную можна рыхтаваць праз 4 месяцы. І я рыхтую, але ж ніколі не можаш быць упэўнены, ці ўдасца перадаць гэтую перадачу, таму што ў адносінах да Алеся неаднаразова прымаліся меры, каб абмежаваць магчымасць перадаваць яму прадукты адсюль з волі.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення нібыта за ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Але, як лічаць праваабаронцы, яго віна не даказана. За асабістыя прыбыткі следства і абвінавачванне выдала сродкі, якія прызначаліся на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій і не належалі Бяляцкаму.

Праваабаронца адбывае пакаранне ў калоніі №2 у горадзе Бабруйску.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

#minsk2014, #минск2014, #мінск2014 #worldcup2014 #hockey2014, #хоккей2014 #belarus2014, #icehockey2014